Фонаархіў

Галоўная Уверх Агляд сайта

 

Фонаархіў этнамузыкі

Гістарычная даведка. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі накірунак практычнай этнамузыкалогіі звязаны з вывучэннем сучаснага стану народнай музычнай традыцыі Беларусі, запісам і нотнай транскрыпцыяй узораў этнамузыкі, фона- и відэафіксацыяй аутэнтычных старажытных і сучасных музычных фальклорных традыцый. Гэты напрамак (разам з навукова-тэарэтычным, метадычным, папулярызатарскім) атрымаў сваё ўсталяванне яшчэ ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі дзякуючы найперш дзейнасці Л.С. Мухарынскай па арганізацыі палявых даследаванняў і стварэнні спецыялізаванага фонда этнамузыкі. Ён набыў мэтанакіраваны працяг у рабоце кабінета традыцыйных музычных культур (з 1982 па 2011 – кабінет народнай музыкі) і кафедры беларускай музыкі (з 1991). У розныя гады кабінет узначальвалі Л.П. Касцюкавец, С.І. Мыцько, М.І. Казловіч. З 2000 г. на пасадзе загадчыка КТМК знаходзіцца кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Леанідаўна Бярковіч. У цяперашні час у кабінеце працуюць выпускнікі кафедры беларускай музыкі, метадысты: Настасся Ігараўна Даніловіч, Таццяна Леанідаўна Канстанцінава, кандыдыты мастацтвазнаўства Васіліна Міхайлаўна Прыбылова і Лілія Фаільеўна Баранкевіч.

Структура і змест фондаў. Фонаархіў этнамузыкі з’яўляецца не толькі буйным (у беларускіх каардынатах) этнамузыкалагічным фоназборам, але і спецыялізаваным архівам акадэмічнага тыпу з адзінымі пазіцыямі фарміравання і метадамі сістэматыкі, якія адпавядаюць стандартам вядучых еўрапейскіх цэнтраў этнамузыкалогіі. Асноўную частку архіўных фондаў складаюць унікальныя па гістарычнай і мастацкай каштоўнасці ўзоры аўтэнтычных песенных і інструментальных гучанняў, зафіксаваныя ў палявых экспедыцыях БДАМ 1964–2012 гг. Фонд экспедыцыйных фоназапісаў складае больш за 2000 адзінкі захоўвання на розных носьбітах, што перавышае 1800 гадзін гучання. Электронны каталог аўдыязапісаў налічвае больш за 3000 пазіцый апісання напеваў, найгрышаў, расказаў і інш.

Першая калекцыя палявых фоназапісаў датуецца 1964 г. (экспедыцыя пад кіраўніцтвам Л.С. Мухарынскай), першы збор нотна-тэкставых транскрыпцый – 1956 г. Сярод форм правядзення палявых даследаванняў Акадэміі музыкі значнае месца належыць экспедыцыям ў рамках летняй практыкі студэнтаў музыказнаўчага і кампазітарскага аддзяленняў.

Важным напрамкам укаранення навукова сістэматызаваных матэрыялаў фонаархіва этнамузыкі выступіла ўкладанне фонакалекцый на кампакт-дысках, выданне якіх распачалося ў 2006 годзе ў межах серыі "Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі" (кіраўнік праекта – Т. Бярковіч). Кожная калекцыя серыі – плён аўтарскіх навукова-даследчых распрацовак выкладчыкаў і аспірантаў-этнамузыколагаў кафедры беларускай музыкі, супрацоўнікаў кабінета традыцыйных музычных культур, здзейсненага імі руплівага адбору матэрыялаў фонаархіва.

"Музычныя традыцыі Масленіцы Беларускага Падняпроўя" (аўтар-укладальнік В. Прыбылова, рэстаўратар гуказапісаў С. Багданаў, дызайн – В. Прыбылова, А. Далінін, 2006 г.; працягласць гучання – 48’23”). У першай фонакалекцыі ў серыі "Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі" адлюстраваны новы падыход да раскрыцця этнакультурнага масіву Верхняга Падняпроўя як шырокага па сваіх тэрытарыяльных межах, які ўключае не толькі магілёўскае Падняпроўе, але і тэрыторыі днепра-дзвінскага міжрэчча, а таксама сожска-бесядзь-іпуцкага вусця. У калекцыі з 26 нумароў знайшлі адбітак асноўныя класы напеваў Масленіцы, замацаваныя ў сістэме фальклорнага песеннага меласу Беларускага Падняпроўя: пскоўска-смаленска-віцебскага, чашніцка-аршанска-мсціслаўскага (), клімавіцка-хоцімскага () і сожска-беседзь-іпуцкага () арэалаў. Дыск суправаджаецца буклетам, які ўлучае змест, анатацыю на беларускай і англійскай мовах, мапу арэалаў масленічных напеваў і транскрыпцыі асобных нумароў.

Другі дыск "Надзежда Адамаўна Швед" (аўтар-укладальнік К. Крывашэйцава, рэстаўратар гуказапісаў С. Багданаў, дызайн – А. Прыбылоў, К. Крывашэйцава, 2007 г.) – другая фонакалекцыя серыі, у якой этнапесенная культура Беларускага Палесся (традыцыя вёскі Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) раскрываецца праз творчасць аднаго з найталенавітых яе носьбітаў.

Адметнасць названай традыцыі яскрава выявілася ва ўмовах жывога "дыялога культур" пад час экспедыцыйнага запісу ў вёсцы Стоўпня Рагачоўскага раёна Гомельшчыны, у якім Надзея Адамаўна ўдзельнічала разам з карэннымі жыхаркамі. Яна вылучалася на іх фоне не толькі тэмбрам, інтанацыямі маўлення, багатым і разнастайным песенным рэпертуарам, але перш за ўсё сваім жывым, яркім тэмпераментам і нястрымным жаданнем спяваць.

Калекцыя з 34 нумараў (63’35”) рэпрэзентуе ўзоры розных жанраў і гісторыка-стылявых пластоў песеннай традыцыі Жыткавіцкага раёна (, ), дапоўненыя каларытнымі дыялогамі, рэплікамі і каментарыямі выканаўцаў, якія захоўваюць атмасферу экспедыцыйнага запісу, даюць адчуванне жывога быцця традыцыі.

Раскрыццё панарамы музычных этнакультур Беларусі працягваюць дзве аўдыякалекцыі, аб’яднаныя назвай "Этнапесенныя традыцыі Беларусі ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. С. Мухарынскай" (2012; складанне музычнай часткі – К. Крывашэйцава, Т. Бярковіч; транскрыпцыя напеваў і песенных тэкстаў, камп’ютарны набор – К. Крывашэйцава, В. Прыбылова; аўтары ўступнага артыкула – Т. Якіменка, Т. Бярковіч, пераклад на англ. мову ўступнага артыкула – Т. Канстанцінава; рэстаўрацыя гуказапісаў і мастэрынг – С. Багданаў; дызайн – Н. Вікторчык, А. Прыбылоў; макет – В. Прыбылова, А. Далінін). Выданне ўключае 2 CD і брашуру, якая ўлучае змест аўдыязапісаў, анатацыю на беларускай, рускай і англійскай мовах, карту, нотна-тэкставыя транскрыпцыі 12-ці нумароў.

Два кампакт-дыска ўкладзены па матэрыялах экспедыцый Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі 1964, 1969 і 1971 гг., ажыццёўленых пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага этнамузыколага Лідзіі Саулаўны Мухарынскай. У фонаархіве этнамузыкі БДАМ запісы Л. С. Мухарынскай належаць да групы рарытэтаў.

Першы дыск – "Песні вёскі Азарычы Пінскага раёна" (працягласць гучання 30’37”) – уключае 20 песенных узораў, якія былі зафіксаваны ад адной спявачкі – Ганны Аксенцьеўны Мельнік. Каляндарна-песенны цыкл вёскі Азарычы рэпрэзентуюць гучанні вяснова-летняга сезона (у іх ліку – "в жніве, як жыто жнуць" – № 5). На дыску адлюстравана гукавая сфера "свадзьбы" / "вэселля" ("Чарачка – в свадзьбе вжэ спуваці" –  № 18), а таксама пазаабрадавая песенная ліраэпіка.

Другі дыск – "Песні вёскі Заполле Карэліцкага раёна" (працягласць гучання 50’19”) – рэпрэзентуе стыль заходнебеларускай рэгіянальнай песеннай традыцыі (Панямонне), у якім дамінуе пазаабрадавая лірыка ( № 18). Змест дыска складаюць 24 песенных узора (раннетрадыцыйныя: валачобная, купальская, жніўная, вясельная, пахавальнае галашэнне; "велікадзённая" і ражстоўская псальмы; познетрадыцыйныя: любоўныя, казацкія, салдацкія; рэвалюцыйныя песні Заходняй Беларусі, партызанскія песні часоў Вялікай Айчыннай вайны) і расказ пра Каляды ( 2,  3). Асобы каларыт "Запольскай" калекцыі надае гучанне мужчынскіх галасоў ("ансамбль Моніча"), якое афарбоўвае нароўні з жаночымі адзіночным і сумесным спевамі ўсе тэматычныя раздзелы аўдыявыдання.

"Песенна-гульнявыя традыцыі ў каляндарна-земляробчай культуры Беларусі: Ваджэнне Казы. Жаніцьбa Цярэшкі" (2012, аўтар-складальнік Т. Бярковіч; рэстаўрацыя гуказапісаў і мастэрынг – С. Багданаў; дызайн – Н. Даніловіч, А. Прыбылоў; пераклад на англ. мову ўступнага артыкула – Т. Канстанцінава). Выданне ўключае 2 CD і брашуру, якая ўлучае змест аўдыязапісаў, анатацыю на беларускай, рускай і англійскай мовах, карты арэалаў гульнявых напеваў, нотна-тэкставыя транскрыпцыі асобных нумароў.

Калекцыя "Ваджэнне Казы" (CD 1, працягласць гучання 55’30”) уключае 34 аўдыязапісы песень і расказаў, якія адлюстроўваюць спецыфіку песенна-абрадавай дзеі з Казой – стрыжнёвага складніка традыцыі калядна-шчадроўскіх абходаў на паўднёвабеларускіх тэрыторыях. На дыску прадстаўлены гучанні, прыналежныя да тэрыторыі скразнога пашырэння дзеі з Казой (Гомельскае Палессе –  9, паўднёвая частка Цэнтральнабеларускага рэгіёна  23, паўднёвая частка Магілёўскага Падняпроўя  31), а таксама "кропкавыя" песенныя фіксацыі з Брэсцкага Палесся і паўднёвых раёнаў Віцебскага Паазер’я (Описание: audio  № 33).

Калекцыя "Жаніцьба Цярэшкі" (CD 2, працягласць гучання 67’18”) рэпрэзентуе гукавы змест паўночнабеларускай абрадава-гульнявой дзеі перыяду зімовага сонцавароту. 50 нумароў фонакалекцыі даюць уяўленне пра меладыйны стыль напеваў, якія належаць старажытнаму пласту беларускага каляндарна-песеннага фальклору і складаюць ядро песенна-абрадавай каляднай традыцыі. На дыску прадстаўлены традыцыі выканання напеваў "без музыкі" (інструментальнага суправаджэння) ( № 19) і "пад музыку", змешчаны інструментальныя пераклады напеваў "Цярэшкі" ( № 49), тыпавыя для гульні найгрышы.

 

Аб'ём і змест укаранення навукова-сістэматызаваных матэрыялаў фонаархіва ў культурна-адукацыйную прастору адлюстоўваюць наступныя публікацыі:

2002

Крывашэйцава К. Віншуем Ларысу Піліпаўну Касцюкавец // Веснік СНТТ. № 1. 15 мая 2002 г. С. 6.

2003

Абакунчык Ірына. З Браслаўскіх нататкаў // Веснік СНТТ. № 3. 3 лістапада 2003 г. С. 12.

Крывашэйцава К. Весткі з палёў // Веснік СНТТ. № 3. 3 лістапада 2003 г. С. 12.

Макарэвіч А. Экспедыцыя першая. І – незабыўная... // Веснік СНТТ. № 3. 3 лістапада 2003 г. С. 10–11.

Прыбылова В. З аўдыёфондаў кабінета народнай музыкі: "Музычная традыцыя Масленіцы Беларускага Падняпроўя" // Веснік СНТТ. № 3. 3 лістапада 2003 г. С. 10.

2004

Алешка Т. З аўдыёфондаў кабінета народнай музыкі: "Дажыначныя песні Беларускага Паазер’я" // Веснік СНТТ. № 4. 25 чэрвеня 2004 г. С. 12.

2005

Абакунчык Ірына, Абакунчык Іна. Па шляху адной экспедыцыі... // Веснік СНТТ. № 5. 28 студзеня 2005 г. С. 3.

Крывашэйцава К. Экспедыцыя: Мы і Яны // Веснік СНТТ. № 7. 1 снежня 2005 г. С. 13–14.

Александровіч І. О некоторых особенностях экспедиционной жизни (на примере фольклорной практики студентов-музыковедов и композиторов, проходившей в 2005 г. в Октябрьском районе Гомельской обл.) // Веснік СНТТ. № 7. 1 снежня 2005 г. С. 14–16.

Алешка Т., Прыбылова В. Весткі з палёў // Веснік СНТТ. № 5. 28 студзеня 2005 г. С. 2–3;

Макарэвіч А. Экспедыцыя другая. Палеская (Івацэвіцкая) // Веснік СНТТ. 28 студзеня 2005 г. № 5. С. 4.

2006

Александровіч І. Выканальніцкія версіі напеваў "купайло" ў святле слыхавых арыенціраў носьбітаў этнатрадыцыі (вёскі Вулька Целяханская і Краі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) // Этнапесенная традыцыя Беларусі ў даследаваннях маладых музыказнаўцаў / склад. Т. С. Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 11. Серыя 2, Пытанні этнамузыкалогіі. Мн., 2006. С. 134151.

Бярковіч Т. ICTM Liaison Officer – Belarus // Bulletin of the International Council for Traditional Music. No. CVIII (108), april 2006. S. 16–18 (в соавт. с Е.М. Гороховик).

Бярковіч Т. ICTM Liaison Officer – Belarus // Bulletin of the International Council for Traditional Music. No. CVIX (109), october 2006. S. 3335 (в соавт. с Е.М. Гороховик).

Бярковіч Т. На стыку практычнай і тэарэтычнай этнамузыкалогіі: фонаархіў этнамузыкі БДАМ // Музычная культура Беларусі і свету: да 100-годдзя Л.С.Мухарынскай / склад. Т.С.Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 12. Серыя 1, Беларуская музычная культура. Мн., 2006. С. 103–123.

Бярковіч Т. Этнамузыкі архівы / Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.2: Лабараторыя традыцыйнага мастацтва – “Яшчур” / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. Мн.: БелЭН, 2006. С. 795796.

Бярковіч Т. З аўдыёфонда экспедыцыйна-палявых запісаў музычнага фальклору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Барысаўская калекцыя // Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання. Вып. 2. Матэрыялы ІІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (1420 красавіка 2006 г., г.п. Акцябрскі) / аўт. пректа і ўклад. М. А. Козенка. Мн.: БелДІПК, 2006. С. 200205.

Заблоцкая Т. Напевы райкова-спарышовай групы дажыначных Беларускага Паазер’я // Этнапесенная традыцыя Беларусі ў даследаваннях маладых музыказнаўцаў / склад. Т.С.Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 11. Серыя 2, Пытанні этнамузыкалогіі. Мінск: УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, 2006. С. 35–65.

Крывашэйцава К. Каляндарна-песенная традыцыя Днепра-Друцка-Бярэзінскага міжрэчча: да пытання жанравай марфалогіі, мелагеаграфіі і тыпаў напеваў // Этнапесенная традыцыя Беларусі ў даследаваннях маладых музыказнаўцаў / склад. Т.С.Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 11. Серыя 2, Пытанні этнамузыкалогіі. Мінск: УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, 2006. С. 66–88.

Крывашэйцава К. Надзежда Адамаўна Швед // Веснік СНТТ. № 9. Сакавік 2006. С. 22–23.

Чарнова К. Песні групы “Авясец” у восеньска-каляндарнай традыцыі паўночнай Беларусі // Этнапесенная традыцыя Беларусі ў даследаваннях маладых музыказнаўцаў / склад. Т.С.Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 11. Серыя 2, Пытанні этнамузыкалогіі. Мінск: УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, 2006. С. 5–28.

2007

Бунцэвіч Н. За"кампактаваныя" бабулькі // Культура. № 19. 12–18 мая 2007 г. С. 10.

Из отчета Л. Ф. Костюковец – руководителя экспедиции в Дрогичинский район // Веснік СНТТ Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 1(11)’2007. С. 41.

Іўкін М. "Не ўсюдых так" альбо Адметнасці Жлобінскага краю па ўражаннях ад летняй фальклорнай экспедыцыі БДАМ у Жлобінскі раён Гомельскай вобласці // Веснік СНТТ Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 1(11)’2007. С. 39–40.

Сахарук К., Бандарук Т., Антановіч М. Невычэрпная крыніца // Веснік СНТТ Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 1(11)’2007. С. 36–39.

Халево Т. "В поисках утраченной традиции": фольклорные экспедиции Н.С. Степанской и Д.В. Слеповича // Веснік СНТТ Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 1(11)’2007. С. 31–35.

2008

Бярковіч Т. Экспедиционные фонды архива этномузыки БГАМ в фоноизданиях и мультимедиа-проектах 1980–2000-х годов // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2008. № 12. С. 33–36.

2009

Баранкевіч Л. Духовные стихи Горецкого района Могилевской области, записанные в фольклорной экспедиции БГАМ 2008 г. // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2009. № 14. С. 27–31.

Бярковіч Т. Этнамузычная традыцыя Міёршчыны ў святле публікацый і архіўных аўдыёкалекцый (па фондзе экспедыцыйна-палявых запісаў Фонаархіва этнамузыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2009. № 14. С. 4–14.

Бярковіч Т. Калекцыя аўдыёзапісаў з архіва Сяргея Панізніка, перададзеная ў фонд фонаархіва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання: зборнік навуковых прац удзельнікў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29–30 красавіка 2009 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А. (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск: БДУКМ, 2009. С. 27–30.

Вікторчык Н. Каляндарна-песенныя традыцыі вярхоўяў Случы (па матэрыялах палявых экспедыцый БДАМ 1973–1980 гг. і 2008–2009 гг.) // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання: зборнік навуковых прац удзельнікў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29–30 красавіка 2009 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А. (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск: БДУКМ, 2009. С. 90–93.

Прыбылова В. Этнафор у святле экспедыцыйна-палявых даследаванняў // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання: зборнік навуковых прац удзельнікў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29–30 красавіка 2009 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А. (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск: БДУКМ, 2009. С. 138–141.

2010

Канстанцінава Т. Велікодныя псальмы ў песенна-абрадавых традыцыях беларускай Поўначы // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2010. № 16. С. 11–17.

Костюковец Л. Песня «Гэта крык, што жыве Беларусь»ярчайший образец белорусской мужской хоровой лирики // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2010. № 16. С. 22–24.

Чарнова К. Песнапенні праваслаўнага богаслужэння ў этнафанічных версіях беларускага “песеннага календара” // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання: зборнік навуковых прац удзельнікў ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29–30 красавіка 2010 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А. (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск: БДУКМ, 2010. С. 122–124.

2011

Баранкевич Л. Песни из репертуара лирника И. Михновца в исполнении М. Михновец // Музычная культура Беларусі на скрыжаванні эпох / склад. Т.С.Якіменка; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 26. Серыя 1, Беларуская музычная культура. Мінск: УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, 2011. С. 55–69.

Вікторчык Н. “Песенны каляндар” у локусе Белага, Чорнага і Спораўскага азёр: сезонная цыклізацыя // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання: зборнік навуковых прац удзельнікў V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29 красавіка – 1 мая 2011 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А. (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск: БДУКМ, 2011. С. 111–113.

Канстанцінава Т., Бярковіч Т. З экспедыцыйных назіранняў над сучаснымі песенна-абрадавымі практыкамі каляндарна-земляробчага і сямейна-радавога цыклаў Міёршчыны // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2011. № 18. С. 4–9.

Костюковец Л. Характерные особенности музыкально-поэтической формы народных песен Осиповичского района Могилевской области (По следам фольклорной экспедиции 2009 года) // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2011. № 19. С. 4–13.

Трафімчук Т. Песенныя тыпы Жніва Жлобінскага раёна (мелагеаграфічны аспект) // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання: зборнік навуковых прац удзельнікў V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29 красавіка – 1 мая 2011 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А. (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск: БДУКМ, 2011. С. 218–219.

Чарнова К. Абіходныя песнапенні праваслаўнага богаслужэння ў спеўных практыках носьбітаў беларускай этнамузычнай традыцыі // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання: зборнік навуковых прац удзельнікў V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29 красавіка – 1 мая 2011 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А. (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск: БДУКМ, 2011. С. 199–202.

 

Кабінет традыцыйных музычных культур размешчаны ў аўд. № 417 галоўнага корпуса Акадэміі. Электронны адрас: folkbgam@mail.ru.