Архіў экспедыцый

Галоўная Уверх Агляд сайта

 

Архіў: 20072008, 20082009, 20092010, 2010–2011

Музычна-этнаграфічныя экспедыцыі 20072008 навучальнага года.

У Слуцкім раёне Мінскай вобласці 30.06–13.07.2008 г. працавалі групы студэнтаў Акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Т.Л. Бярковіч і В.М. Прыбыловай. Экспедыцыя мела метай вывучэнне сучаснага стану этнамузычнай традыцыі Случчыны, папаўненне кантэкстуальных звестак аб гучаннях, якія складаюць змест Слуцкай калекцыі Фонаархіва этнамузыкі (экспедыцыі пад кір. Л.П. Касцюкавец 1970-х гг., І.Л. Сіневіч – 1989 г.). Групы Т.Л. Бярковіч у складзе музыказнаўцаў Насці Вікторчык, Кацярыны Крэнь, Аліны Рагачовай, Элеаноры Кузінай, студэнтак аддзялення кампазіцыі Вікторыі Спарыш і аддзялення фартэпіяна Алены Гуцінай, Ірыны Пяткевіч абследавалі 8 вёсак раёна: Чыжоўку, Вялікую Сліву, Вясею, Вялікае Быкава, Чапліцы, Мярэшына, Прошчыцы, Селішча. Былі апытаны 29 інфарматараў. Групамі пад кір. В.М.Прыбыловай абследавана 13 вёсак (Акцябр, Цэлевічы, Паўстынь, Серагі, Падліпцы, Заполле, Рабак, Працэвічы, Ісерна, Казловічы, Ізбудзішча, Вясея, Вялікае Быкова, Васілінкі). У цэлым былі ахоплены цэнтральная, паўднёвая і паўднёва-ўсходная тэрыторыі раёна. Назапашаныя этнаграфічна-музычныя матэрыялы (фоназапісы ў аб’ёме 14 міні-дыскаў, 7 дат-касет, фотаздымкі, відэаматэрыялы) папаўняюць навуковую базу каштоўнымі ўзорамі этнапесеннай культуры Случчыны, шматлікімі звесткамі кантэкстуальнага характару, што дае магчымасць шматбаковага раскрыцця асаблівасцей этнамузычнай культуры паўднёвай Міншчыны праз комплексна арыентаваныя этнамузыкалагічныя даследаванні. Публікацыя Таццяны Гусевай аб экспедыцыі змешчана ў “Інфа-Кур’еры” ад 23 ліпеня 2008 г. (інрэрнет-рэсурс: http://kurjer.info/2008/07/23/pesni-babushek-mogut-ispolnit-“pesnyary”/).

Экспедыцыю ў Горацкі раён Магілёўскай вобласці ўзначальвала прафесар кафедры беларускай музыкі Л.П. Касцюкавец (пры ўдзеле метадыста Л.Ф.Баранкевіч). Мэтай было суцэльнае абследаванне тэрыторыі раёна. З 30 чэрвеня па 14 ліпеня 2008 г. былі наведаны вёскі Стараселле, Аўсянка, Добрае, Рэкотка, Машкова, Аніковічы, Маслакі, пас. Варкава, Горы, Нікуліна, Паршына, Рэкта, Кварцяны, Буды, Маісеева, Леніна. Усяго запісана 408 адзінак песенных і інструментальных узораў. У кола фіксацый увайшлі "вясноўскія", "купальскія", жніўныя, "восеньскія", "мікольскія" (скокавыя), "зімовыя" (жартоўныя сямейна-пабытовага зместу), карагодныя, "свадзбенныя", "ксцінныя", галашэнні, калыханкі, гістарычныя, застольныя (бяседныя), любоўныя лірычныя, частушкі, прыпеўкі з танцам, балады, духоўныя вершы, канты (псальмы), ражджастоўскія псальмы-калядкі і інш. Назапашаныя матэрыялы значна папоўнілі Горацкую калекцыю Фонаархіва этнамузыкі, якая ўключала да гэтага матэрыялы экспедыцый Л.В. Зыкавай (1989 г.), Т.Л. Бярковіч (1999 г.).

 

Музычна-этнаграфічныя экспедыцыі 20082009 навучальнага года.

Экспедыцыя ў Мёрскі раён Віцебскай вобласці (27.06–07.07.2009).

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік экспедыцыі Т.Л. Бярковіч, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кабінета народнай музыкі.

      Экспедыцыя ажыццяўлялася сумесна прадстаўнікамі трох устаноў: Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (група студэнтаў-беларусістаў пад кіраўніцтвам канд. мастацтв., дацэнта, загадчыка кабінета народнай музыкі Т.Л. Бярковіч), Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН РБ (мал. навуковы супрацоўнік Т.Л. Канстанцінава), Латвійскай акадэміі музыкі імя Я. Віталса (група, узначаленая прарэктарам Андай Бейтанэ). Выдатная задума – аб’яднаць сілы беларускіх і латвійскіх этнамузыколагаў у правядзенні экспедыцыйна-палявых даследаванняў на тэрыторыі памежнай з Латвіяй Мёршчыны – была паспяхова рэалізавана дзякуючы намаганням кіраўніцтва двух устаноў і, канешне ж, саміх удзельнікаў. Абмен вопытам методыкі і практыкі экспедыцыйнай работы прахадзіў у працэсе работы двух пошукавых груп, узначаленых Т.Л. Бярковіч і Т.Л. Канстанцінавай.

Экспедыцыя дала унікальную магчымасць погляду на этнамузычную традыцыю Мёршчыны з “абодвух бакоў”, абмену вопытам і ведамі па самых розных прафесійных аспектах экспедыцыйна-палявой, вучэбнай, навукова-даследчай работы. Асноўнай мэтай экспедыцыі стала комплексная франтальная фіксацыя сучаснага стану песеннай і інструментальнай традыцыі Мёршчыны. Першаступеннай задачай выступіла аднаўленне этнаграфічнага кантэксту змешчанай у Фонаархіве этнамузыкі БДАМ “Мёрскай калекцыі” фоназапісаў, якую на момант падрыхтоўкі экспедыцыі складалі экспедыцыйна-палявыя фоназапісы 1968–69 гадоў з асабістага архіва С.С. Панізніка (перададзены ў 2008 г.), фоназапісы 1970—90-х гадоў, якія выконваліся экспедыцыямі БДАМ пад кіраўніцтвам Т.С. Якіменка, С.І. Мыцько, Дз.В. Касцюкаўца. Багатая і яркая паводле адлюстравання жанравага і этнафанійна-выканальніцкага фонду этнамузычнай традыцыі Мёршчыны, існуючая фонакалекцыя амаль не ўтрымлівала слоўных каментарыяў і расповедаў носьбітаў традыцыйнай культуры, што стварала цяжкасці ў атрыбутацыі напеваў і складала неабходнасць узнавіць дадзены пласт інфармацыі. Другой спецыяльнай задачай стала выяўленне характару пашырэння тыпаў каляндарных і сямейна-абрадавых напеваў.

Маршрут экспедыцыі быў выпрацаваны такім чынам, каб ахапіць усходнюю, захаднюю і паўночную часткі раёна вакол балот Ельня і Мох, якія займаюць даволі абшырную цэнтральную тэрыторыю сучаснай Мёршчыны, утвараючы гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння. На захадзе раёна былі абследаваны вёскі Наўгароды, Мілейкі, Пестуны, Дзянісава (Дзянісова), на поўначы – Чурылава Дальнее (хутар Харушова), Павяцье, Далгінава, Латышы, Лявонпаль. Паўднёвы усход раёна прадстаўлены запісамі з вёсак Язна, Клімяты, Іст.

Карціна размеркавання песеннага і этнаграфічнага матэрыяла яшчэ чакае свайго абагульнення. Аднак зразумела, што ўстойлівасць у часе каляндарнага і сямейна-абрадавага пласту напеваў як сістэмная рыса песеннай культуры Беларускага Паазерья па-ранейшаму застаецца вызначальнай у традыцыі Мёршчыны.

Сучасны стан функцыянавання каляндарных песенна-абрадавых практык найбольш дзейсна раскрываюць велікодныя абходныя віншаванні, якія захоўваюцца ў мясцовых традыцыях амаль паўсюдна ў выглядзе мужчынскіх па генезісе абходных віншаванняў з “Хрыстосам” і дзіцячых з “Алялюяй”. Некалькі разнавіднасцяў “Хрыстоса” – “маскоўскі”, “рускі”, “беларускі” – вылучаюцца ў песенна-тыпалагічным плане і прадстаўлены трыма тыпамі валачобных. “Хазяйскі” і “дзявоцкі” “Хрыстос”, як правіла, адрозніваюцца паводле выканання – пад вокнамі і ў хаце.

 Далей прыводзіцца фрагмент запісу групай пад кір-м Т.Л. Канстанцінавай на хутары Харушова (в. Чурылава Дальнее) ад Шук Зоі Міхайлаўны (1942 г.н.), Адамовіч Феадосіі Віктараўны (1943 г.н.), Шчаснай Іларыі Віктараўны (1931 г.н.), Шук Софьі Аляксандраўны (1930 г.н.) – вядзе расповед і пачынае спеў, Цярэшка Зоі Антонаўны (1928 г.н.) (на здымку злева направа):

– Вялікадня…  вот там ужо і цяпер ходзюць. Там “Хрыстос”, там “Алялюю”. Абіза-ацільна пад вокнамі. І ціпер ходзюць у нас. Вот. Такая мода. “Хрыстос” пяюць… а хто “Лялюю”, хто “Хрыстос”. І малыі во рыбяты і ходзюць во… хто… (Ш.С.)

– Паспявайце нам “Хрыстос” (К.Т.)

– “Хрыстос”? /…/ А ну “Хрыстос” тада кароцінька тада давайце (Ш.С.)

– Караценька?

– Кароценька.

Пайдзём, братцы, мы в гэтат(ы) дзень…

Храстос васкрэс, Сын(ы) Божа!

Павісялём добрах(ы) людзей…

Храстос васкрэс, Сын(ы) Божа!

Гаспадару славім пану…

Храстос васкрэс, Сын(ы) Божа!

Мы падходзім пад аконца…

Храстос васкрэс, Сын(ы) Божа!

Пад аконца на ўсход сонца..

Храстос васкрэс, Сын(ы) Божа!

Што дзеіцца-паводзіцца…

Храстос васкрэс, Сын(ы) Божа!

Што за вашым за палацам… 

Храстос васкрэс, Сын(ы) Божа!

 

 

Лакотка Зінаіда Фёдараўна (1929, нар. у в. Беларуская) з вёскі Мілейкі:

– Ну на Пасху ж абізацільна ужо гэта. А начынаць гэтат даўнейшы “Хрыстос” ніхто ня ўмеў, я толька адна. Ну, дак яны тады да мяне ўжо ідуць, ну і тады ідзём. /…/ "(а) Гаспадару, слаўны пану", а ўсе падхватывалі “Хрыстос, Сын Божый”. Усе падхватавалі, я толька начынала.

 

Ці спіш-ляжыш, спачываіш? /…/

Хрыстос, Сын Божый.

Калі спіш, дык прабудзіся.

Хрыстос, Сын Божый.

Устань рана-ранюсінька,

Хрыстос, Сын Божый.

Мыйся бела-бялюсінька.

Хрыстос, Сын Божый.

Глянь в аконца на ўсход сонца,

Хрыстос, Сын Божый.

В тваім дварку як у вянку:

Хрыстос, Сын Божый.

Пчолы шумяць, рыка плывець.

Хрыстос, Сын Божый.

Ля той ракі цырква стаіць,

Хрыстос, Сын Божый.

А ў той цэрквы сам Бог сядзіць… 

Хрыстос, Сын Божый.

Веснавыя абрадавыя практыкі прадстаўлены на Мёршчыне выхадамі ў жыта на Юр’еў дзень. З песенных фіксацый вылучым вяснова-купальскі тып з рэфрэнам “А-то-то”, каменціраваны як “жытняя”, “пад жыта з гармонікам ідуць і пяюць” (“Вісна-красна, што ты нам прынісла, а-то-то”). Уласна “вісна” прадстаўлена ў экспедыцыйных запісах 2009 года адзінкавым песенным узорам з баладным сюжэтам пра малойца (“Ў чыстым полі пад белай бярозай”).

Ніна Канстанцінаўна Санько (1919 г.н., нар. у в. Парадні, праваслаўная), старэйшы інфармант, узнавіла ўзор веснавой балады. Прыведзены далей заключны фрагмент балады працягваецца яе каментарыем, які раскрывае нерушнасць у свядомасці носьбітаў традыцыі часава-функцыянальнай абумоўленасці каляндарнай мелатворчасці:

Мамка плачаць ат веку да веку,

Жонка плачаць ад году да году,

Сістра плачаць ат рання да’беду.

– Вот гэта вісна…

– А калі вясну пачыналі пець?

– Вясну? Ну вот вясной там і піялі… У нас ні пяюць гэдак… Вот я чую цяпер хоць калі пяюць: Купалінка, купалінка, а дзе ж твая матка ці дочка… А гэта… а у нас купальню… купальскіі песьні толька на купальню піялі, болей ніколі, як гэтага… як хадзілі па купальню. Жнíва – як жыта жалі піялі. Я цяпера хоць і… калі захочуць – тады пяюць. Па цілівізару чуваць… /…/”

Купальскі рэпертуар складае яшчэ адну ўстойлівую частку этнапесеннага фонду Мёршчыны. Ён дастаткова аб’ёмісты па песенных варыянтах, узнаўленню якіх спрыяў і час запісу напярэдадні купалля. Трывала бытуюць ў розных вёсках (у розных тэкставых варыянтах) тыпы напеваў “Пірад Пятром пятым днём”, “Ляцеў чыжак ціраз рынак”, “Пятрова ночка маленька”.

Асаблівасць жніўнага і восеньскага песенных цыклаў Мёршчыны складае размытасць іх межаў. Устойліва ўтрымліваюцца ў памяці старэйшых жанчын дажынкавые “райковыя” напевы. Напевы тыпу з абрамленнем (“Выйдзі, выйдзі, наша гаспадынька раненька на ніўку, выйдзі, выйдзі”, “Рада, рада наша пірапёлка”) атрыбутуюцца і як дажынкавыя, і як “жніво”. Напевы з уключаным рэфрэнам “рана-рана” каменціруюцца як жніўныя (“Павейце ветры (2), рана-рана, па чыстам полю”) і як ярына (“А ў цёмнам лесі мядзведзь рыкае, рана-рана, мядзведзь рыкае”). З восеньскіх зафіксаваны ўзор “када лён ірвалі” (“На гары лён”).

У вёсцы Дзянісава (Дзянісóва), якая знаходзіцца амаль каля самага балота Ельня, засталося ўсяго дзве хаты. Мароська Фаіна (Фаня) Сямёнаўна (1927 г.н.) разважае: 

…Эта каб вярнулася б усё даўнейшае, як па-даўнейшаму… Н’але ж цяперака даўнейшых людзей мала асталося… нас мала асталосі… Вот у Мюхах тамака дзве бабы – там ніхто не павучыць, у Сухавежы тожы ніхто ні павучыць… гэтага, там, маладыі бабы… Ды й нет саўсём такіх людзей ужо! Нету людзей, усе паўміралі. Тока я і ішо адна, я бадзяюся і Аксіння Мароська. Тожа ш песельніца. І гэта… і гэта.. дзве… Я ж кажу, да мяне… летась прыяджалі, але праз свадзéбныя толька паталісі…”.

Менавіта яна ўзнавіла той адзіны ўзор жніўнай:

– Я ўжо і забылася як… Болей гэна як яравое, а як жыта жаць…

Арэхав’я зялёная,

арэхав’я зялёная ціраз тын на вуліцу,

З-пад таго арэхаўя,

з-пад таго арэхаўя сівы кон(і) вылітаіць…”

 

 Напевы “талакі” фіксаваліся на Мёршчыне ў розным часавым замацаванні – веснавым, летнім (перад Янам, пасля Яна), восеньскім.

Калядныя фіксацыі гэтай экспедыцыі ўключылі адзінкавы рэчытатыўны узор “Каліда, каліда, дайце нам пірага”. А вось гучанні і апісанні “Жаніцьбы Цярэшкі” (яе адметнасць на Мёршчыне складае перакручванне пар) фіксаваліся тут неаднойчы.

Сямейна-абрадавы песенны цыкл вылучаецца на Мёршчыне багаццем структурна-рытмавага і меладычнага ўвасаблення напеваў “свадзебных” і хрэсьбінных. У свадзебным цыкле зафіксавана выкананне песень “з заваротамі”, калі кожная група (пара) жанчын выконвае адзін песенны радок па чарзе. З этнаграфічнага комплексу свадзьбы ўразілі апісанні таго, як прыданыя (сваты з боку маладой) у адказ на брахлівыя прыпеўкі “ламалі лаўкі” – скакалі па лавах, покуль тыя не паламаюцца.

“Хрэзьбіны” на Мёршчыне асабліва багаты паводле структурна-тыпалагічных праяў і інтанацыйнасці. Зразумець інтанацыйную адметнасць хрэзьбінных напеваў заходняй тэрыторый Мёршчыны далі магчымасць запісы з вёскі Пéстуны, сугучныя паўночным лявонпальскім гучанням з архіва С. Панізніка.

Наступны фрагмент размовы – з Лідзіяй Антонаўнай Бунта (1928, родам з в. Казлы – “дзе Чэрасы, каля Моху” – вёска не існуе, была спалена немцамі) і Зінаідай Васільеўнай Бунта (загадчык ДК в. Пестуны): 

– А вазілі у вас бабу?

– А бабу вазілі, да (Б.Л.)

– У нас возюць і цяпер (Б.З.)

– І ціпер возяць!

– Хто у тачке, хто у… (Б.З.)

– Пасадзюць, вязуць і пяюць ей! Бабе гэтай. А яна зь мятлой сядзіць на вазе! (смяецца) на вазе… абхахатацца… зь мятлой сядзіць… ну і бабу эту трасуць… (Б.Л.)

– І што пелі, як яе вязьлі?

– Бабе што піялі?

Кудрава верба у саду, багата бабка у раду.

Кудрава верба – ламалі, багату бабку віталі.

– Во такую піялі, але гэтай… ні далгая яна”. 

Сабраны матэрыял сведчыць аб тым, што ў памяці носьбітаў песеннай традыцыі Мёршчыны (жанчын 80–90 год, у меньшай ступені – 70 год) на сёння яшчэ захоўваецца большасць каляндарных і сямейна-абрадавых тыпавых напеваў, вядомых па архіўных фондах і публікацыях.

Фіксацыя інструментальнага фонду этнамузычнай традыцыі Мёршчыны ўключыла акрамя ўласна танцавальных і песенных найгрышаў апісанні танцаў з паказамі і разважаннямі носьбітаў традыцыі:

Ну вот хто да чаго спасобен… Хто чым адароны, каму што Бог даў… Адзін танцуіць – правільна польку танцуіць. Ну у яго ногі ат зямлі ні атрываюцца, і з гэтым танцаваць – як вагон цягнуць. А другі танцуіць – нага пішаць, кажыцца ні датыкаіцца дажа да зямлі. Вот гэта адароная, гэта… не то што сам наўчыўся… а гэта вот… так адарона Богам ужо” .

(Зап. група пад кір-м Т.Л.Бярковіч у в. Іст ад Зінаіды Фёдараўны Людскай (1927 г.н., в. Рунполле), на здымку справа.

 

“Полька” у выкананні Івана Іосіфавіча Кашпура (1950 г.н., родам з в. Рачнево) (запіс ў вёсцы Павяцье) 

 

Экспедыцыйная вандроўка па Гомельскім раёне (26.0606.07.2009).

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік экспедыцыі В.М. Прыбылова, кандыдат мастацтвазнаўства, метадыст кабінета народнай музыкі)

Ідэя экспедыцыйнага выезду з групай студэнтаў-музыказнаўцаў і кампазітараў у Гомельскі раён паявілася ў выніку знаёмства з кнігай “Народная духоўная спадчына Гомельскага раёна” (Гомель, 2007). Такія выданні, у якіх даюцца звесткі па абрадам, звычаям, песенным сюжэтам, важныя для разумення спецыфікі этнапесеннай традыцыі таго ці іншага куточка Беларусі. Аднак, у выпадку дадзенага выдання, у мяне, як у этнамузыколага, які звыклы да ўспрыняцця старажытнай музычнай культуры беларусаў сістэмна, з вылучэннем у якасці візітнай карткі пэўнага этнарэгіёна альбо лакала асобай структуры песенна-абрадавага земляробчага цыкла, узнікла шэраг пытанняў. Адсутнасць у названай кнізе натацый увогуле не дае магчымасці стварыць уяўленне аб музычным боку фальклорнай спадчыны Гомельскага раёна.

У межах музычнай фальклорна-этнаграфічнай практыкі студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі абследаванне Гомельскага раёна Гомельскай вобласці праводзілася ўпершыню. За тэрмін экспедыцыі было абследавана 15 вёсак (Аздзеліна, Грабаўка, Даўгалессе, Жгунь, Клімаўка, Макаўе, Межы, Міхалькі́, Новыя Цярэшкавічы, Пясочная Буда, Рагі́, Церухá, Дуянаўка, Цыкуны, Старая Беліца), якія пазначаюць тэрыторыю раёна пераважна "ніжэй" Гомеля (за выключэннем паўночных у межах раёна вёсак Аздзеліна, Рагі і Старая Беліца).

Этнаграфічна-музычныя матэрыялы экспедыцыі склалі 460 пазіцый рэестра (зафіксаваны на 14 СД аб’ёмам каля 18 гадзін гучання). Яны ўключаюць не толькі каштоўныя ўзоры этнапесеннай культуры Гомельшчыны, але і даволі поўна адбіваюць традыцыйную музычную спадчыну вёсак Дзернавічы і Грыдні Нараўлянскага, вёсак Глухавічы, Багушы і Нудзічы Брагінскага, вёсак Слабада і Янова Веткаўскага раёнаў, успаміны аб звычаях старажылаў в. Новы Крыўск Рагачоўскага р-на Магілёўскай вобл. Усе гэтыя звесткі фіксаваліся ад перасяленцаў, якія трапілі ў Гомельскі раён пасля Чарнобыльскай аварыі, пра наступства якой Алена Іванаўна Кавальчук (1930 г.н.), перасяленка з в. Грыдні Нараўлянскага р-на, сказала, што “гэта горш вайны”. Як адзначылі студэнты Таццяна Лясько, Настасся Буряк і Настасся Вікторчык у экспедыцыйным дзённіку, “узоры, занатаваныя ад гэтых спявачак, з’яўляюцца асабліва важнымі, бо яны рэпрэзентуюць традыцыйную культуру тых мясцін Беларусі, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца нежылымі”.

Запіс на тэрыторыі Гомельшчыны аўтахтонаў з розных, хоць і недалёкіх мясцін, стварыў спрыяльныя ўмовы для таго, каб адчуць спецыфічныя рысы этнапесеннай традыцыі паўднёвай і паўднёва-ўсходняй Гомельшчыны ў яе лакальнай разнастайнасці.

Дастаткова звярнуць увагу на манеру выканання калядных напеваў (пазначаюцца спевакамі як “калядная”, або “шчадруха”, “шчодрык”), на іх меладыйныя асаблівасці, каб заўважыць стрыманасць, павольнасць, нават эпічнасць, інтанацыйную мелізматычнасць у версіях тутэйшых спявачак (напрыклад, у выкананні Марыі Васільеўны Альшанавай, 1926 г.н., в. Міхалькі) і энэргічнасць, рытмавую пругкасць, дынамізм у спявацкіх варыянтах, зафіксаваных ад перасяленцаў. Працягам праяўлення эмацыянальна кантрастнага (у параўнанні з мясцовым) увасаблення калядных святаў стала прадэманстраваная Аляксандрай Ціханаўнай Гануш (1938 г.н.) і Марыяй Мікалаеўнай Сяргейчык (1936 г.н., в. Глухавічы Брагінскага р-на) дзея з казой, якую ў Брагінскім раёне абавязкова праводзілі ў хаце пры святочным наведванні аднавяскоўцаў “на шчадруху”.  

Відэа 1. Спявае Марыя Васільеўна Альшанава

 

Відэа 2. Аляксандра Ціханаўна Гануш і Марыя Мікалаеўна Сяргейчык

Меўшы ідэяй правесці своеасаблівае паўторнае (калі першым лічыць знаёмства з фальклорам Гомельскага р-на па друкаванай крыніцы) абследаванне раёна, мы выпрацоўвалі маршрут такім чынам, каб знайсці тых інфарматараў, якія ўзгадваюцца ў кнізе. Спрэчныя для мяне звесткі так і не былі ўдакладнены, бо людзей, каму належылі прадстаўленыя матэрыялы, мы не знайшлі. Іх увогуле старажылы не ўзгадалі. Але ў большасці выпадках сустрэчы са спевакамі, якія ўжо падзяліліся сваімі ведамі з іншымі збіральнікамі, адбыліся. І па выніках нашай экспедыцыйнай вандроўкі можна скласці аўдыё- і відэададатак да збору "Народная духоўная спадчына Гомельскага раёна". На жаль, шмат хто з жанчын ужо пайшоў з жыцця. І неаднойчы ўзнікаў сумнеў аб магчымасці зрабіць паўнавартасны запіс размовы з яшчэ на шчасце жывымі спявачкамі. У в. Аздзеліна загадчык вясковым ДК прывяла нас да Ірыны Фёдараўны Калбасавай (1919 г.н.). Слабы голас, сталы ўзрост. Чаго можна было чакаць? Але, прывёўшы нас да Надзеі Ісакаўны Соіч (1935 г.н.), 90-гадовая Ірына Фёдараўна паказала такі ўзровень традыцыйнага спеўнага мастацтва, што хацелася нават спыніць дыханне, каб незнарок не перашкодзіць гэтаму моманту адкрыцця.

Відэа 3. Спяваюць Надзея Ісакаўна Соіч (злева) і Ірына Фёдараўна Калбасава (справа)

Штосьці падобнае адбылося і ў в. Грабаўка, калі мы завіталі да Праскоўі Сямёнаўны Афонінай (1937, в. Маркавічы). Жанчына узімку перанесла інфаркт і размаўляла з вялікай цяжкасцю. Але праз пэўны час, за які мы паспелі дайсці да суседняй хаты Надзеі Васільеўны Гуцавай (1944, в. Слабада Веткаўскага р-на) і пачаць размову з ёй, Праскоўя Сямёнаўна сама падышла да нас і паклікала да сябе ў хату. У працэсе далейшай размовы адбылося сапраўднае пераўтварэнне Праскоўі Сямёнаўны.

Відэа 4. Спявае Праскоўя Сямёнаўна Афоніна

У экспедыцыі былі зроблены багатыя фіксацыі напеваў раннетрадыцыйнага пласту – веснавых загуканняў, веснавых тыпу "страла", "як русалку вадзілі", напеваў "жніва", "шчадрух", "калядных", напеваў вясельнага рытуалу з вылучаным асобна і музычна аформленым абрадам завівання маладой), узораў позднетрадыцыйнага і сучаснага пластоў – "дзеравенскіх колі́шніх песень", салдацкіх, ваенных, "бабскіх", песень з баладным сюжэтам, "сальм", вялікай колькасці лірычных, сямейна-пабытовых. Іх выкананне, якое суправаджалася разгорнутымі каментарыямі, дала уяўленне аб асаблівасцях сумеснага спявання, бо ў палове выпадкаў сустрэч са спевакамі атрымоўвалася сабраць адначасова некалькі жанчын, якія, у выніку, прадэманстравалі характэрнае для дадзенай мясцовасці спяванне з падводкай.

Аханькова Таццяна Лук’янаўна (1932 г.н.) і яе дачка Ева Міхайлаўна Жгельская (1951 г.н.), перасяленки з в. Янова Веткаўскага р-на.

Шэраг песенных узораў могуць быць улучаны ў асобную музычную калекцыю з серыі "З фондаў фонаархіва кабінета народнай музыкі", прысвечаную спецыфіцы выканальніцкіх этнапесенных стыляў беларусаў.

 

Музычна-этнаграфічныя экспедыцыі 20092010 навучальнага года.

У 2010 годзе Акадэмія музыкі наладзіла студэнцкія экспедыцыі ў двух раёнах Віцебскай вобласці: Гарадоцкім (кіраўнікі – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык кабінета народнай музыкі Т.Л. Бярковіч, кандыдат мастацтвазнаўства, метадыст кабінета народнай музыкі В.М. Прыбылова) і Шумілінскім (кіраўнікі – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры беларускай музыкі Л.П. Касцюкавец, кандыдат мастацтвазнаўства, метадыст кабінета народнай музыкі Л.Ф. Баранкевіч). Сваімі ўражаннямі аб летняй музычна-этнаграфічнай практыцы ў Гарадоцкім раёне падзеляцца яе ўдзельнікі – студэнты музыказнаўчага аддзялення Вольга Навасад, Рыта Гоган, Кацярына Агароднікава, Вікторыя Драпала і Кацярына Берастава, кіраўнік экспедыцыі Л.П. Касцюкавец. Вашай увазе прапануюцца фотаздымкі і выбраныя фрагменты палявых фоназапісаў. Матэрыялы падрыхтаваны Т.Л. Бярковіч і Л.Ф. Баранкевіч.

 

Вольга Навасад

12 дзён экспедыцыі – вельмі насычаных і запамінальных – праляцелі вельмі хутка. Экспедыцыя пакінула незабыўныя ўражанні. Мы хацелі "дакрануцца" да старажытных таямніц і перад намі паўстала цэлая Планета са сваімі законамі, нравамі і укладам жыцця.

Гарадоцкі раён не раз прыцягваў увагу навукоўцаў. Аб гэтым сведчаць шэраг публікацый і неаднаразовыя экспедыцыйныя выезды, але яны ў асноўным закраналі усходнюю частку раёна. Асноўнай мэтай нашай экспедыцыі было даследаваць паўднёвую і паўночна-заходнюю тэрыторыі, якія не закраналіся пад час экспедыцый, якія ладзіла Акадэмія музыкі ў 1977 і 1986 гадах.

Нашай групе давялося пазнаёміцца з культурнымі традыцыямі менавіта паўночнай і цэнтральнай частак раёна, якія займаюць дастаткова працяглую тэрыторыю. Мы пабывалі ў 10 вёсках, закрануўшы самыя паўночныя кропкі краіны. Сітуацыя з якой мы сутыкнуліся не вельмі прыемная. Нам давялося сустрэцца толькі з трыма сапраўднымі Носьбітамі аўтэнтычнай традыцыі: Брахновай Аленай Сяргееўнай 1927 г.н., Івановай Нінай Пятроўнай 1927 г.н., Бачулёвым Рыгорам Данілавічам 1925 г.н. Гэтыя людзі былі самымі старэйшымі нашымі субяседнікамі. Усе астатнія нашы суразмоўцы нарадзіліся ў 30-я гады і раслі ў Савецкі час, таму аб ранейшых традыцыях яны маглі нам расказаць умоўна, бо яны былі сведкамі таго як святкавалі раней "старэйшыя людзі". Мы сутыкнуліся з тым узростам, калі людзям "ужо не да песень" і такія адказы былі вельмі частымі пад час нашай экспедыцыі. "У кожнага цяпер свае гора" – неаднойчы давялося нам чуць.

Але сустрэліся нам жанчыны і з бліскучай памяццю (А.С. Брахнова, Н.П. Іванова), якія з задавальненнем расказалі нам усё што маглі успомніць. Вельмі цікава было, калі Н.П. Іванова хацела успомніць словы валачобнай песні і адразу ж заблыталася. Калі ж яе папрасілі ўспомніць песню на голас – было уражанне, нібы жанчына заспявала не сама.

Што датычыцца этнафанічных асаблівасцей спеваў, то адразу відаць, што былой моцы ўжо няма. Сёняшняе гучанне больш нагадвае ўспамін, дзе-нідзе з жаданнем імітаваць былое гучанне, але сілы і настрой ужо зусім ня тыя…

Асабліва хочацца выдзяліць багата прадстаўленую інструментальную традыцыю на гэтых землях. Дзякуючы гарманісту І. Драздову і скрыпачу Р. Бачулёву мы далучыліся да танцавальнай традыцыі Паазер’я. У рэпертуары кожнага з іх прадстаўлены стандартны набор танцаў для дадзенай тэрыторыі (падыспань, "кыркавяк", светіт месяц, на рэчанька і шмат інш.), толькі кожны з іх выканаўца дае ў сваей інтэрпрэтацыі. 

 

Рыта Гоган

Вось наша экспедыцыя і падышла да завяршэння. Здаецца, зусім нядаўна (а ўжо два тыдні) мы пасяліліся і жывем у цудоўным мястэчку пад назвай Гарадок. Гэта невялікі горад з вельмі прыемным насельніцтвам. Дзіўна, але гэта так і ёсць. За час экспедыцыі мы добра пазнаёміліся з самім горадам, яго каштоўнасцямі і даследавалі паўночную частку Гарадоцкага раёна і крыху закранулі ўсходнюю частку. 

У першы дзень экспедыцыі ў полі нашага абследавання былі дзве вёскі – Бычыха, Віраўля, у другі дзень – Смалоўка, Шчалбова, Прудняне, Вярэчча, і Прудок; вёскі Хвошна, Жукава, г.п. Езярышча – у трэці. Некаторыя вёскі ўжо выміраюць, таму носьбітаў традыцый засталося вельмі мала. Але з некаторымі з іх нам давялося сустрэцца. Гэтыя людзі ўжо вельмі сталага ўзросту, таму многае забыта.

Самым старэйшым сярод прадстаўнікоў даўніх традыцый з'яўляецца музыкант з г.п. Езярышча Рыгор Данілавіч Бачулёў (1925 г.н.), які добра грае на скрыпцы і ў свій час быў галоўным музыкантам на вяселлі. Яго рукі – клад! Ён сам зрабіў цымбалы. Між тым, Рыгор Данілавіч чатырнаццаць гадоў быў сапраўдным "кампазітарам", бо тое, што яму не падабалася ў былых танцах, ён перарабляў на свой лад. І як любы творчы чалавек, Рыгор Данілавіч дастаў свой "кантрольны" лісток, дзе была напісана вялікая колькасць танцаў. Музыкант прадставіў нам свой канцэртны выступ з невялікімі каментарыямі. Прагучалі амаль усе танцы, якія былі распаўсюджаны на гэтай тэрыторыі: "Ленцей", "Кракавяк", "Матлёт", "Карабейнікі", "Барыня"  і многія іншыя. Акрамя танцаў Р. Бачулёў выканаў "Скабаря"  – прыпеўкі, якія пераняў ад жанчын з Невеля.

У в. Вярэчча нам давялося сустрэцца з гарманістам Іванам Міхайлавічам Драздовым (1938 г.н.), які таксама прадставіў нам розныя інструментальныя жанры.

Сярод носьбітаў музычнай традыцыі найбольш ярка праявілі сябе Алена Сяргееўна Брахнова (1927 г.н.) з в. Віраўля і Надзея Апанасаўна Шаўня (1935 г.н.) з в. Вярэчча. Яны больш дасканала прадставілі калядныя і свадзёбныя абрады, але закранулі і Маслінку, і Пасху, і Ягор’е, і Купалле.

Рыхтуючыся да экспедыцыі, ў нас была магчымасць прагляду рознага матэрыялу, які датычыцца менавіта Гарадоцкага раёна. У кнізе "Віцебскае Падзвінне" у раздзеле "Вяселле" добра прадстаўлены гэты раён, дзе вылучаецца і в. Вярэчча з падробна апісаным свадзебным абрадам. Асноўным носьбітам в. Вярэчча была Агаф’я Іванаўна Бублік, ад якой Надзея Апанасаўна Шаўня і пераняла многія песні () .

А вось што датычыцца фоназапісаў 1977, 1986 гадоў, то ніводная вёска, намі даследаваная, там не прадстаўлена.

У наш час даўнія традыцыі амаль ужо не сустракаюцца, але пакуль яшчэ можна назіраць, напрыклад, калядныя гулянні пад вокнамі і спяваннямі з віншаваннямі. І цяпер існуюць і Масленіца, і Пасха, і свадзёбныя абрады, але яны ўжо ў іншым выглядзе, са сваімі асаблівасцямі. 

 

Кацярына Агароднікава

У экспедыцыі наша група – студэнтаў-беларусістаў 1 курса наведала 8 вёсак Гарадоцкага раёна: Бычыха і Віраўля (паўночна-заходні напрамак Гарадоцкага раёна), Смалоўка, Шчалбова, Прудняне і Вярэчча (усходні напрамак), Прудок, Жукава і г.п. Езярышча (паўночны напрамак). У фонаархіве Акадэміі музыкі, у запісах экспедыцыі 1977 г., вёскі, якія мы наведалі, не былі прадстаўленыя.

На жаль, носьбітаў аўтэнтычнай фальклорнай традыцыі засталося ўжо вельмі мала, але нам усёж-такі пашчасціла далучыцца да звычаяў паўночна-ўсходняга раена Паазер’я. На пытанне "ці памятаеце Вы якія-небудзь старажытныя звычаі ці песні", часцей за ўсё гучаў адказ: "Не, ня помню, я ўжо старая" ці "якія могуць быць песьні ў такія годы". Калі мы цікавіліся, ці спяваюць зараз Каляду, Маслінку ці Купалу, у адказ чулі: "Раньше людзі старінныя былі, так яны пелі, а зарас – не. А мы… што мы… мы камуністамі выраслі. Вот і ўсё".

Сярод жанчын, якія яшчэ памятаюць мясцовыя звычаі – Алена Сяргееўна Брахнова (1927 г.н.). Яна найбольш падрабязна са ўсіх субяседнікаў апісала каляндарна-абрадавы цыкл паўночна-заходняй Гарадоччыны, паслядоўна расказала пра свадзёбныя звычаі сваёй мясцовасці. Ад Алены Сяргееўны мы запісалі напевы каляднай, купальскай, як "паклікалі вясну", дажыначнай "барады", вясельнай, гульнявое галашэнне па "дзеду".

Калі звярнуцца да публікацый па гэтаму раёну (зборы з серыі "Беларуская народная творчасць", калекцыя "Песні беларускага Паазер’я" Зінаіды Мажэйка), у іх найбольш часта сустракаюцца вёскі Лялельшчына, Маскаляняты і Вярэчча. У в. Вярэчча мы сустрэліся з Надзеяй Апанасаўнай Шаўнёй (1935 г.н.), Іванам Мікалаевічам Драздовым (1938 г.н.) і яго жонкай Драздовай Надзеяй Васіл’еўнай (1935 г.н.).

Акрамя гарманіста Івана Мікалаевіча Драздова (1938 г.н. в. Вярэчча) у час экспедыцыі мы пазнаёміліся са скрыпачом Рыгорам Данілавічам Бачулёвым (1925 г.н.), які пражывае ў гарадскім пасёлку Езярышча. У выкананні гэтых музыкантаў мы пачулі розныя танцавальныя жанры. Хацелася б адзначыць кампазітарскі падыход выканаўцаў да танцаў. І гарманіст і скрыпач прыўносілі ў мелодыі нешта сваё – новае і асаблівае. Рыгор Данілавіч расказаў нам, што калі ўпершыню пачуў "Лянцея", то перарабіў яго "пад сябе". На пытанне, а чаму так, ён адказаў: "А ня нравілася мне тое".

У паўночна-усходняй традыцыі Паазер’я песні не спяваюць, а "іграюць". Звярнулі мы ўвагу на цікавыя традыцыі вымаўлення на Гарадоччыне, якія прасочваюцца і ў спевах, і ў пабытовай гаворцы. Напрыклад, тутэйшыя жыхары кажуць многія словы праз "ы" замест "а" ("хызяін", "гылыва"), а словы "горе", "редка" і іншыя – з мяккім вымаўленнем гука "р". Жанчыны "перасыпаюць" размову каларытнымі прыгаворкамі "а-ё-ечкі", "ёй-ёй-ёй" альбо "ета-што". Пад канец экспедыцыі гэтыя асаблівасці гаворкі так "упячаталіся" ў наш розум, што ў размове паміж сабою мы таксама пачалі іх ўжываць.

Вельмі шкада, што па-крыху разам з людзьмі уходзяць ад нас тыя кроплі традыцый, якія мы ўжо ніколі не зможам сабраць. Але хочацца спадзявацца, што застанецца той, хто перайме гэтыя рарытэтныя часткі ад сваіх бабуль і дзядуль і перадасць іх, хоць у якасці музейных экспанатаў, сваім унукам.

 

 Драпала Вікторыя і Максімава Яўгенія

Экспедыцыя 2010 г. студэнтаў музыказнаўцаў-беларусістаў пад кіраўніцтвам дацэнта Т.Л. Бярковіч і В.М. Прыбыловай была накіравана ў Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці. Фіксацыі песеннага матэрыяла ў Гарадоцкім раёне неаднаразова здзяйсняліся студэнтамі Акадэміі музыкі – у 1977 г. пад кіраўніцтвам прафесара Т.С. Якіменкі і ў 1986 г. пад кіраўніцтвам прафесара Л.П. Касцюкавец. У час іх быў зроблены акцэнт на ўсходняй частцы раёна. Менавіта таму увага нашай экспедыцыі была прыцягнута да менш вывучанай заходняй часткі.

Наша група ў складзе К. Бераставай, В. Драпала і Я. Маскімавай (у першым выездзе пры ўдзеле С. Скаль) абследавала вёскі Старыя Вайханы, Новыя Вайханы, Скріпкі, Бегуны, Маскаляняты, Даўгаполле, Кабішча, Бараўцы, Раманава, Мішуціна і Халамер’е.

У час экспедыцыі была апытана значная колькасць мясцовых жыхароў рознага ўзросту. Самай старэйшай Марыі Кузьмінічне Сафронавай больш за 90 год, а самай маладой  Таццяне Іванаўне Раевай няма яшчэ і 50. Большасць людзей, якіх мы сустрэлі, – ураджэнцы Гарадоцкага раёна. Здзіўляе высокі ўзровень памяці некаторых носьбітаў традыцыі. На нашым шляху сустракаліся сапраўдныя феномены! Напрыклад, Марыя Кузьмінічна Сафронава, якой 91 год, нягледзячы на свой даволі сталы ўзрост выканала значную колькасць песенных узораў – агучыла амаль увесь гадавы цыкл святаў, не захапіўшы толькі восень, прадставіла шэраг свадзёбных песень. Мікалай Якаўлевіч Раеў (1930 г.н.) – проста кладзезь пазаабрадавай лірыкі. Мужчына праспяваў 17 узораў ("партызанскія", "песні пра маряка", "пра рыбака", "пра казака" і г.д.), кожны з якіх складаўся не менш чым з 5 строф.

Значную дапамогу ў экспедыцыйнай рабоце нам аказала Таццяна Іванаўна Раева (з в. Мішуціна). Як працаўнік клуба, яна актыўна цікавіцца фальклорам роднай мясцовасці. Жанчына сама праводзіла апытанні пра абрады і песні сваёй вёскі. Многія песенныя ўзоры яна пераняла ад маці Надзеі Сцяпанаўны Карабанавай, а таксама ад мясцовай жыхаркі  Таццяны Трафімаўны Бураўцовай. Дарэчы, гэты матэрыял жанчына ўцягвае ў сваю працу, прыцягвае ўвагу дзяцей і моладзі да народный музыкі. У яе рэпертуары (як акампаніятара) ёсць народныя танцы. Разам з мясцовымі жанчынамі і моладдзю Таццяна Іванаўна рэканструявала абрад свадьбы, таму ведае вялікую колькасць вясельных песень, якія нам і прадэманстравала.

Вядомыя публікацыі, архіўныя матэрыялы і экспедыцыйныя запісы гэтага года дазваляюць зрабіць высновы пра распаўсюджанне на тэрыторыі раёна напеваў калядных, масленічных, юраўскіх, валачобных, купальскіх і жніўных песень. Напевы восеньскіх ў сучасных публікацыях не прадстаўлены. Асобна вызначаюцца карагоды, танцы, гульні (напрыклад, масленічная гульня "Пахаванне дзеда Сідоркі").

Каляндарна-земляробчы цыкл напеваў, зафіксаваных у 2010 годзе, у параўнанні з папярэднімі экспедыцыямі мае шэраг агульных і спецыфічных рыс. Агульным для ўсходніх і заходніх тэрыторый выступае захаванне каляднага тыпу ABR з рэфрэнам "Коліда", купальскага "Купалінка ноч маленька". Найбольш устойлівымі для абследаваных тэрыторый выступаюць дажыначныя практыкі. Па словах Т.І. Раевай, "Бараду астаўлялі і песні пелі вакол", "песня "Как на нашай ніўке сягоння абжынкі" сушчэствавала, але напець не магу", – кажа жанчына. А вось у вёсках Даўгаполле і Маскаляняты гэтыя напевы мы запісалі. У вёсцы Даўгаполле напеў "як казла ігралі" выканала Марыя Сцяпанаўна Кавалёва .

Уласна масленічных песень на тэрыторыях, якія абследаваліся гэтым годам, не сустракаецца. Але ёсць тут яркая масленічная дзея – фарсавае пахаванне дзеда, пад час якога жанчыны галосяць. Можна ўспомніць яшчэ раз Марыю Сафронаву, як яна паказвае гэта галашэнне . Яшчэ адным, што характэрна для абследаванай зоны, з’яўляецца "пакліканне вясны" . Што датычыць песенных ўзораў на Ягор’я, вядомых па ўсходніх тэрыторыях, то тут, на паўдневым захадзе раёна, Ягор’я не мае музычных "азначванняў". Як кажуць мясцовыя жыхары, у гэты дзень "яешню пяклі, пастухам у поле насілі", "даёнкі замочвалі", "плялі вянкі і каровам на рогі весілі".

Адзінкавыя ўзоры каляндарных склалі восеньскі напеў (у выкананні М.С. Кавалёвай з в. Даўгаполле), карагод "Проса", які Т.І. Раева ўспомніла ў сувязі з Калядамі, але ён мог выконвацца ў любы час.

Найбольш аб’ёмна ў матэрыялах экспедыцыі прадстаўлены блок свадзёбных песень. Яны сустракаюцца паўсюдна. Вясельныя напевы маркіруюць розныя моманты абраду: "як свадзьба начынаецца", "калі нявесту сабіраць", "як жаніх едзя да маладой", "як выходзіць жаніх перемаць нявесту", а таксама вясельныя свату, "хвалебная песня дружку", песня, якая "паецца пріданкам – падружкам нявесты" і інш.

Асобна трэба адзначыць тэмбравыя асаблівасці і характар гуказдабывання, якія, незалежна ад узросту выканальніц і фактару знаходжання па-за межамі абраду, аб’ядноўвае такіх розных жанчын, як Марыя Сафронава, Марыя Кавалёва і Таццяна Раева. У кожнай з іх паўтараецца характэрны прыём гуказдабывання, які нагадвае "заскокванне на верхнія гукі".

У нашай справаздачы мы зрабілі размеркаванне напеваў па тыпам, суаднеслі іх з агульнабеларускімі і вылучылі некаторыя мясцовыя тыпы.

Сярод вясельных тыпаў прадстаўлены напевы з сілабічнай нормай 5+3, 4+4+3, 6+6. Амбітус вясельных песень даволі шырокі – ад квінты да актавы, а самі напевы адрозніваюцца меладыйным багаццем і разнастайнасцю. (Свядзёбная "А ў нашага свата" ў выкананні Кацярыны Цімафееўны Ліцвінавай і Людмілы Мікалаеўны Шаўцовай з вёскі Кабішча ). У традыцыі Гарадоччыны сустракаюцца адзіночныя варыянты песень (складовая форма вершарадка 4+3, 4+4+5, 4+4+4+3, 6+8), якія аб’ядноўвае рытм шэсця. Такія ўзоры не з’яўляюцца ўласна свадзёбнымі, выбіваюцца з агульнай тыпалогіі і, як адзначаюць самі выканаўцы, гэта плясавыя, шутачныя, якія выконваюцца на вяселлі ("Едзце дамоў, багамольныя" выконвае Т.І. Раева ).

Мясцовымі можна назваць 2 ўзоры свадзёбных. "Кукавала зязюля ў барочку" з сілабічнай нормай 4+3+3, мелодыя напеву мае лірычную афарбоўку, не уласцівую для свадзёбных песень гэтай мясцовасці. Песня "Ягода з ягодай на бару раслі", запісаная ад Кацярыны Мікалаеўны Цыганковай ў в. Халамер’е, па сваім рытмавым асаблівасцям прыбліжаецца да тыпу талочных напеваў.

Адзінкавы ўзор радзінных песень былі зафіксаваны ў в. Мішуціна.

Пры параўнанні тэмбравых асаблівасцей і галасавых магчымасцей спявачак трэба адзначыць, што яны залежаць па-першае, ад узросту выканальніц, а таксама звязаны з фактарам знаходзання па-за межамі абраду. Але можна правесці паралель за манерай выканання М.К. Сафронавай і захаванне гэтай манеры Т.І. Раевай, паўтараецца пэўны прыём "заскоквання на верхнія гукі".

Нашы назіранні паказваюць, што ў песеннай традыцыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці сямейна-абрадавы цыкл паўстае на матэрыяле найперш свадзёбных напеваў. Узоры каляндарна-земляробчага цыкла захаваліся ў памяці носьбітаў традыцыі сталага ўзросту. Некаторыя жанчыны ўзгадваюць існаванне пэўных абрадаў, але ўзнавіць гучанне не ў стане, у сувязі з тым, што ў свой час не перанялі яго ад носьбітаў традыцыі: "некалі было…", "калхозы паявілісь – работалі ўсе, некалі было песні пець".

Асаблівай увагі заслугоўвае блок позднетрадыцыйнай лірыкі, захаванай у памяці М.Я. Раева і перанятай "па свету ад усіх" .

 Кацярына Берастава

У ходзе экспедыйных даследванняў Гарадоччыны быў выяўлены стан этнапесеннай традыцыі раёна на сучасным этапе. Напевы, якія былі зафіксаваны на гэтых тэрыторыях раней, а таксама звесткі пра іх пададзены ў калекцыі З. Мажэйка "Песні Беларускага Паазер’я" (Мн., 1981), вучэбным дапаможніку "Беларуская народная творчаць" Л. Мухарынскай і Т. Якіменкі (Мн., 1993), акадэмічных выданнях з серыі "Беларуская народная творчасць". Матэрыялы экспедыцый БДАМ 1986 і 1977 гадоў ахопліваюць толькі ўсходнюю частку раёна.

Нашы палявыя назіранні закранулі тры кропкі Гарадоччыны. З іх першая знаходзіцца на паўднёва-заходняй частцы раёна і ахоплівае вёскі Бегуны, Беразнякі, Скрыпкі, Новыя і Старыя Вайханы. Другая рэпрэзентуе этнапесенную традыцыю паўночна-заходняга (у дачыненні Гарадка) кірунку – Халамер’е і Мішуціна. Апошняя тэрыторыя, якая апынулася ў полі нашай увагі, уключае вёскі Раманава, Бараўцы і Кабішча на поўдні раёна.

Гады нараджэння носьбітаў, ад якіх былі зроблены запісы напеваў альбо атрыманы звесткі пра існаванне ці адсутнасць некаторых каляндарна-земляробчых і сямейна-бытавых рытуалаў, ахоплівае 1920–30-я гады. Гэта людзі даволі сталыя. Такая ўзроставая характарыстыка захавальнікаў традыцыі надае асобы аўтарытэт іх расповедам. Самая старэйшая з жанчын, з якімі нам давялося пакантактаваць, Раіса Гаўрылаўна Чукава з в. Скрыпкі нарадзілася ў 1923 годзе.

Дзве маладзейшыя за іншых жанчыны – Таццяна Іванаўна Раева (1961 г.н.) з в. Мішуціна і Людміла Мікалаеўна Шаўцова (1951 г.н.) з в. Кабішча. Т.І. Раева працуе ў мясцовым клубе, таму не дзіўна, што жанчына ведае даволі шмат народных песень. Па-першае, этнапесенныя традыцыі Гарадоччыны прывабліваюць яе цікавасць; па-другое, род дзейнасці Таццяны Іванаўны спрыяе таму, што народныя напевы заўсёды знаходзяцца ў полі яе слыху. Асабліва значным падаецца той факт, што амаль усе песні, якія ёю былі ўзгаданы, жанчына запісала ад больш сталых спявачак, многіх з якіх ужо няма ў жывых. Да прыкладу, напеў "Пайшла каляда ўдоль вуліцы ў канец" запісаны ёй ад Марыі Шалкоўскай (1919 г.н.).

Л. Шаўцова таксама ведае нямала народных песень, аднак удзельніцай рытуалаў, пры якіх гэтыя песні гучалі, жанчына не была. Па яе словах, напевы яна чула ад іншых людзей.

Назіранні паказалі, што у тых вёсках, дзе былі зроблены фоназапісы, найбольш шырока прадстаўлена вяселле. Шмат вясельных напеваў было зафіксавана ад Т. Раевай з в. Мішуціна і ад Кацярыны Цімафееўны Літвінавай з в. Кабішча.

Адзінкавыя радзінныя напевы ўзгадала Т.І. Раева ("кавалю" і "бабцы-павітусе"). Аднак першы з іх з тэкставым інцыпітам "Ой, спасіба кавалю", па словах Т.І. Раевай, быў запісаны ёй ад жанчыны родам з Магілёўскай вобласці. Другі ж належыць да скарбаў Гарадоччыны.

З каландарных напеваў, якія ўзнавілі спевакі, – калядны, масленічны, купальскі і жніўны. Напеваў, якія абслугоўваюць іншыя каляндарныя святы, зафіксавана не было. Занатаваны адзіны калядны напеў "Ішла каляда" ад Т.І. Раевай. Абходы двароў былі, але не ўсюды. На каляды "абязацельна хадзілі пад вокны", – кажа Зінаіда Пятроўна Гарбаценка з в. Новыя Вайханы. Лізавета Нікіфараўна Цыганкова з в. Халамер’е адзначае, што на каляды па дварах хадзілі. "Гэты абычай ён усюды ёсць", – кажа жанчына.

Паводле іншых носьбітаў, "па калядзе не хадзілі" (Кацярына Цімафееўна Літвінава, в. Кабішча) альбо "Пад окна ў нас не хадзілі на каляды" (Зінаіда Іванаўна Лістраценка, в. Бараўцы).

З гукавых азначванняў масленічнага рытуалу зафіксавана толькі галашэнне над чучалам "дзеда" ад Т.І. Раевай. Іншыя інфарматары казалі, што масленіцу "широко не праздновали" (Зінаіда Пятроўна Гарбаценка, в. Новыя Вайханы) альбо "я не знаю" (Валянціна Якаўлеўна Босава, в. Новыя Вайханы), "у нас не было" (З.І. Лістраценка, в. Бараўцы), "А калі тая масленіца?" – запытала Антаніна Ануфрыеўна Пашнікава з в. Бегуны. Лізавета Нікіфараўна Цыганкова з в. Халамер’е заўважыла, што масленіцу "...калі-та атмячалі старухі..."

Адзіная купальская песня з паэтычным інцыпітам "Купалінка ноч маленька" была запісана ад Кацярыны Цімафееўны Літвінавай з в. Кабішча. Яна ўзгадала жніўны напеў "А ч’я ж ета барада". У астатніх выпадках пры пытаннях пра святкаванне купалля ў адказ чулася, што святкаванні былі і суправаджаліся песнямі, але што пелі, ніхто не памятае.

Шмат песень з мужчынскага рэпертуару было запісана ад Мікалая Якаўлевіча Раева з в. Мішуціна.

У свядомасці спевакоў песенныя ўзоры, якія яны агучвалі, існуюць як нешта, што існавала ў мінулым, "даўней". Захавальнікі этнапесеннай традыцыі Гарадокшчыны асэнсоўваюць, што на сучасным этапе напевы, прымеркаваныя да рытуалаў, страцілі сваю былую значнасць. Кожны з вяскоўцаў, з якімі мы сутыкаліся, імкнуўся па-свойму растлумачыць гэтую з’яву. Амаль праз усе тлумачэнні праходзіла думка пра змену поглядаў, паводзін людзей, каштоўнасцей. У мысленні носьбітаў этнакультуры Гарадоччыны існуе яскравае размежаванне на "даўней" і "цяпер". Цікава ўзгадаць разважанні Надзеі Дзмітраўны Самсаненка з в. Новыя Вайханы, якая параўноўвала дзяцінства свайго часу і ў сучаснасці. Паводле яе меркаванняў, розныя сацыяльна-бытавыя ўмовы ствараюць розныя светапогляды і розныя патрэбы, на задавальненне якіх і накіравана гукавая сфера, неаднолькавая ў розныя часы.

Зінаіда Іванаўна Лістраценка з в. Бараўцы параўноўвала моладзь мінулага і сучаснасці. Уражвае тая эмацыянальнасць, з якой жанчына ўспамінае сваю маладосць. Паводле яе ўспамінаў, раней былі іншыя характары і светаўспрыманне. Галоўны эмацыянальны стан тагачаснай моладзі, па словах Зінаіды Іванаўны, – весялосць. Гэтую акалічнасць, а таксама імкненне заўсёды трымацца разам, гурбой, жанчына лічыць найбольш паказальнымі для свайго часу. І не дзіўна, што такое калектыўнае правядзенне часу, паводле яе расповеду, суправаджалася песнямі, нават калі ўсе былі вельмі стомленыя пасля цяжкай працы. Дарэчы, некаторыя носьбіты тлумачылі адсутнасць у той час некаторых святкаванняў складанымі жыццёвымі і працоўнымі абставінамі: "Увесь час работалі і работалі" ці "... наша пакаленне – работаць і работаць", таму святкаваць было некалі ці не было такой магчымасці.

На пытанні пра стаўленне да тагачасных традыцый сучаснай моладзі Гарадоччыны старыя вяскоўцы неаднаразова казалі, што зараз ёсць клуб, у якім можна бавіць час. А даўней, па ўспамінах Ніны Іванаўны Фёдаравай з в. Старыя Вайханы, "сабіраліся дахаты", калі хацелі нешта адсвяткаваць.

Мясцовыя жыхары кажуць, што і цяпер моладзь імкнецца святкаваць Купалле, Каляды, але рытуалам гэтым не надаецца былой значнасці. Да таго ж, па словах Зінаіды Пятроўны Гарбаценка з в. Новыя Вайханы, часта святочныя дзеі арганізуюць работнікі клуба.

Пад час экспедыцыйнага абследавання напевы ўзнаўляліся толькі па нашай просьбе. Штуршком да спявання былі не рэальныя ўмовы рытуалу, а цікавасць экспедытараў. Таму невыпадкова, што адпаведным быў і характар гучання напеваў з вуснаў носьбітаў. Спевакі агучвалі песні для фоназапісу і ніякага сакральнага сэнсу гэтым узнаўленням не надавалі. На пытанні, ці так спявалі ва ўмовах рытуалу, у адказ чулася, што характар гучання быў іншым. Кацярына Цімафееўна Літвінава ўспомніла, што калі жанчыны на вяселлі пачыналі спяваць, гэта выклікала ў слухаючых такія моцныя ўражанні, што іх пачыналі называць "хор Пяцінскага". Цяперашні стан выканання спевакі тлумачаць сваімі фізічнымі магчымасцямі ("голасу няма" ці "старая ўжо стала").

Таццяна Іванаўна Раева паспрабавала нават праспяваць так, як па яе ўяўленні спявалі раней. На вуліцы, пад ліпай жанчына імкнулася надаць гучанню моц і палётнасць. Часткова ў яе гэта атрымалася.

Вяскоўцы Гарадоччыны асэнсоўваюць той факт, што колькасць захавальнікаў этнапесеннай культуры іх раёна паступова змяншаецца. Т.І. Раева выказвала думку пра магчымасць захавання традыціі праз выхаванне дзяцей і моладзі, аднак толькі на ўзроўні мастацкай самадзейнасці. Жанчына ўсведамляе, што ўкладанне сакральнага сэнсу ў напевы і іх выкананне немагчыма без тых умоў, пры якіх гэтыя напевы нараджаюцца. А яны і сапраўды з’яўляліся неад’емнай часткай жыцця і мыслення чалавека. Таму некаторыя носьбіты этнапесеннай традыцыі Гарадокшчыны сцвярджаюць: тое, што было раней – помнім, тое, што гучыць цяпер – забываецца. 

 

Фольклорная экспедиция 2010 г. в Шумилинский район Витебской области.

Научный руководитель Л.Ф. Костюковец

Фольклорная экспедиция 2010 г. проходила с 29 июня по 21 июля, участие в ней приняли студенты отделений музыковедения и композиции первого и второго курсов.

Целью экспедиции было сплошное обследование Шумилинского района Витебской области. Район был образован 17 июля 1924 г., упразднён 25 декабря 1962 г., вновь образован 30 июля 1966 г. Центр района – г.п. Шумилино (в ХVI веке – "Шумиловы мшары"). Нами были обследованы следующие населённые пункты: Жданóвка, Победа, Чернецкая, Добéя, Слобода, Любичи (Мясоедово), Любичи (Авхименки), Войлóвичи, Приозёрное (утрачены традиции), г.п. Оболь, г.п. Шумилино, Никитиха, Сеньково, Ферма, Язвино, г.п. Шумилино (Брикет), Мишневичи, Башни, Лесковичи, Мазурино, Соломенка (утрачены традиции), Николаево.

Напряженная работа велась  без выходных дней в трудных климатических условиях – температура воздуха не опускалась ниже 32°. Обеими студенческими группами было записано 468 фольклорных образцов (первой группой – 224, второй – 244). Среди них белорусские и довольно большое количество русских жанров, что обусловлено значительной близостью расположения Шумилинского района к России, одна украинская песня и три польских образца.

Белорусские жанры: жнивные ("дажынкi", "жытныя"), дожиночные, жнивные баллады, свадебные, в т. ч. сиротские, "як маладая плачэць", каравайные, волочёбные, купальские, чумацкие, хрэсьбінскія, масленка, хороводные, игровые, колядные, юрьевская, "Терешка", покосная – "як сена касiлi", граблi; "як пелi ў восень", пастушья, щедровки, баллады, в т. ч. современные, семейно-бытовые, в т. ч. современные, рождественские псальмы-колядки, псальмы различных жанровых разновидностей, васольные псальмы, канты, духовные стихи, колыбельные, беседные, военные, частушки, припевки, припевки с танцами, шуточные, любовные лирические, сиротские, шуточная колхозная, галашэнні (одно с напевом, второе – только с текстом), песни собственного сочинения, молитвы (с пением и без), заговоры православные и католические, стихотворение "от лица коровы", песня на слова и музыку профессиональных авторов, инструментальная музыка в исполнении гармонистов-самоучек. Подробно были записаны рассказы о гаданиях, праздновании Троицы, Купалья, о свадебном обряде, ведьмаках и т. д., о тяготах Великой Отечественной войны.

Такое обилие самых разнообразных жанров обусловлено не только хорошей их сохранностью, но и тем, что среди наших информаторов было значительное количество переселенцев:

1. Видникевич Ева Никитична (1929 г.р.) родом из Брестской области, Лунинецкого р-на, дер. Рокитна. Сейчас проживает в Жданóвке;

2. Стрижак Олимпиада Ларионовна (1931 г.р.) – Гомельская область, Речицкий р-н, дер. Леваши;

3. Васюкова Евфросинья Романовна (1928 г.р.) родом из Витебской области, Лепельского р-н, дер. Будевцы;

4. Леонова Евфросинья Сысоевна (1938 г.р.) – Витебский р-н, дер. Худени;

5. Петрусенко Анна Прохоровна (1932 г.р.) – Гомельская область, Брагинский р-н, дер. Колыбань;

6. Папко Фаина Никифоровна (1932 г.р.) – Витебская область, Шарковщинский р-н, дер. Скураты;

7. Толсташова Мария Сергеевна (1937 г.р.) – Гомельская область, Рогачёвский р-н, дер. Мадора;

8. Савостьянова Валентина Фёдоровна (1939 г.р.) – Витебская область, Городокский р-н, дер. Синебрюхи (ныне – Березники). Приведем чудесный образец шуточного канта "Як служыў я ў пана ды на перва лета" в её исполнении ;

9. Гаврилова Валентина Ивановна (1936 г.р.) – Витебская область, Бешенковичский р-н, дер. Дягалево;

10. Концевая Евдокия Ивановна (1932 г.р.);

11. Концевой Николай Тимофеевич (1930 г.р.) – родом из Гомельской области, Чечерского р-н, дер. Болосовичи;

12. Картавенко Лилия Николаевна (1936 г.р.) – Витебская область, Полоцкий р-н, дер. Званье;

13. Калошкина Тамара Ивановна (1945 г.р.) – Полоцкий р-н, дер. Труды;

14. Шевяко Вера Петровна (1931 г.р.) – Полоцкий р-н, дер. Шатилово;

15. Хадецкая Мария Андреевна (1940 г.р.) – г. Витебск;

16. Якубович Людмила Евгеньевна (1961 г.р.) – Полоцкий р-н, дер. Станелевичи.

Показательно, что названные исполнители по-прежнему поют песни своих исконных регионов, "законсервировавшись" в новых условиях вплоть до того, что критикуют население нынешних сёл, отзываясь о нём часто неуважительно.

Русские песенные жанры и инструментальная музыка: семейно-бытовые, любовные песни разлуки, измены, сиротские, тюремные, баллады и песни на слова профессиональных авторов (М.Ю. Лермонтова, И.С. Никитина, А.Н. Апухтина, И.Б. Горина, М.И. Ожегова, Д.П. Ознобишина, С.Т. Аксакова), любовные городские, авторские партизанские, в т. ч. на слова Мамайчука (музыка Л.А. Иохина), солдатские, баллады на слова неизвестных авторов, лирические протяжные, шуточные, в т. ч. современные, жестокие романсы, русские авторские, советские, современные авторские любовные, песни на мелодии И.О. Дунаевского, М.И. Блантера, песня времён гражданской войны "По долинам и по взгорьям" (слова П.С. Парфёнова), хороводные, советские авторские, частушки, страдания в сопровождении гармонистов, песни собственного сочинения, каторжанская.

Украинские: лирическая протяжная.

Польские: молитва Марии (над покойником), великопостная молитва, коленда.

Среди инструменталистов были гармонисты-самоучки  Василий Фёдорович Леонов (1955 г.р., дер. Слобода), Лука Егорович Карпов (1922 г.р., по паспорту – 1920 г.р., "памаладзiлi", дер. Никитиха), Иосиф Петрович Кралько (1942 г.р., дер. Николаево, см. на фотографии). В его исполнении прозвучит "Кадрыль" (3 калена) .

Исполняемый репертуар – свадебные марши, польки, "Лявониха", русские и белорусские песни, солдатские, частушки, песни советских композиторов, танцы, в т. ч. кадриль из трёх колен и шести колен. Характерно и то, что основная масса традиционных и позднетрадиционных песен – самый ценный репертуар – были переняты от матерей, отцов, бабушек, близких родственников.

Возрастной состав исполнителей – от 1914 до 1979 г.р. (1914, 1918, 1919, 1920, 1921, 1922, 1923, 1925, 1927, 1929, 1930, 1931, 1932, 1936, 1937, 1938, 1939, 1940, 1942, 1943, 1945, 1947, 1952, 1955, 1961, 1969, 1979). Самые старые исполнительницы – Христинья Ивановна Яцук (1914 г.р., дер. Добея), Валентина Петровна Лазуко (1918 г.р., г.п. Шумилино), Мария Андреевна Емельянова (1919 г.р., дер. Победа). Возрастной состав исполнителей свидетельствует о незатухающей фольклорной традиции, за исключением вымирающих населённых пунктов.

Наши самые лучшие исполнительницы: ярчайшая певица, выдающаяся личность, подлинная хранительница фольклора Зоя Петровна Шпанец (1939 г.р., дер. Мишневичи). В её исполнении прозвучат жнивная песня "А зялён наш бор, зялён" ; пастухоўская "Тру-гу-гу, тру-га-гу, добра будзе на лугу…"  и свадебная "на свадзьбе, як звалі гасцей" "Любыя нашы госці" . Ольга Семёновна Баркулевич (Барановская) (1921 г.р., дер. Войловичи, см. на фотографии) исполнила 16 песен. Среди них "валачобная гаспадару" (з загадкамі) "А здароў таму, хто ў етам даму. Хрыстос васкрос, Сын Божы!" ; а также масленка "Я ў піру была, я ў пірушынькі" . Мария Яковлевна Зайцева (1928 г.р., дер. Ферма). В её исполнении прозвучат "купала" "Купалінька, купалінька, ноч маленька" ; "як сена граблі", касілі "Кала лесу туман, туман" , а также уникальная осенняя "А ці ты, лося, а ці ты, дзікій, к сялу прыбігаіш" . Раиса Леонова Александрова (1940 г.р., г.п. Шумилино (Брикет), см. на фотографии). В исполнении Раисы Леоновны мы представляем 2 купальские песни (всего она спела 6 образцов купальских песен Шумилинского района) "Купала, купала, што ў цібе прапала"  и "Сянне купалка, заўтрі Йван" .

Фактурными особенностями исполнительства традиционных календарно- и семейно-обрядовых песен является унисонное пение с элементами случайной гетерофонии. К особенностям исполнения лирики можно отнести двухголосие с преобладанием параллельных терций (влияние кантовой традиции), наличие квартовых, квинтовых, секундовых созвучий, примовые и октавные унисоны на концах мелостроф.

Очень ценную информацию об исполнении в Шумилинском р-не купальских песен дала нам Мария Яковлевна Зайцева: купальские песни исполнялись несколькими парами, стоящими в ряд. Начинала петь первая пара, поочерёдно вступали все остальные  – "Ето нада піяць групамі дзіўчатам"  (см. также записи и комментарии к ним от 14 июля – г.п. Шумилино (Брикет) и 17 июля – дер. Мазурино).

Таким образом, экспедиция 2010 г. оказалась очень удачной и урожайной. Обе группы активно и с удовольствием работали, принимали участие в записях и свободно контактировали с исполнителями.

Огромную помощь в организации исполнителей нам оказал отдел культуры Шумилинского р-на, особенно методист Валентина Георгиевна Новицкая и Лилия Валентиновна Бородёнок.

Мы очень благодарны нашему ректору Александру Фёдоровичу Рощупкину  за заботу о нашей экспедиции и непосредственное участие в фольклорной записи. Самой насущной проблемой на сегодняшний день остаётся приобретение качественной аппаратуры, необходимой для записи столь ценного и уникального материала.

 

Музычна-этнаграфічныя экспедыцыі 20102011 навучальнага года.

Музычна-этнаграфічная практыка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці з 28 чэрвеня па 5 ліпеня 2011 г.: з справаздачы навуковага кіраўніка В.М. Прыбыловай.

 Абследаванне Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў межах музычнай фальклорна-этнаграфічнай практыкі студэнатаў І і ІІ курсаў аддзялення музыказнаўства (беларусістыка) праводзілася ўпершыню і мела сваю спецыфіку. У гэтым годзе быў рэалізаваны паэтапны план правядзення практыкі. Згодна вучэбнай праграме, складзенай Т.Л. Бярковіч, ён уключыў падрыхтоўчы, уласна палявы і заключны этап, звязаны з апрацоўкай матэрыялаў і абагульненнем-афармленнем студэнтамі справаздачы ў выглядзе вопісу-рэестру, дзённіка і лістоў інфарматарам. У выніку фінансавых цяжкасцей, якія ўзніклі ў ходзе падрыхтоўкі да практыкі, палявы этап быў абмежаваны 3-ма днямі актыўнай працы для кожнай групы музыказнаўцаў-беларусістаў. Разам з гэтым магчымасць больш ранняга выезду ў раён (з 24 чэрвеня камандзіроўка ад асноўнага месца работы) і шчыльны графік сумеснай са студэнтамі працы далі выдатны вынік даследавання сучаснага стану традыцыйнай музычнай культуры Сененшчыны. Да ўсяго, падсумаванне экспедыцыйных назіранняў студэнтамі ІІ курса, прадстаўленага ў іх дзённіку, сведчыць пра якасна новы ўзровень разумення і стаўлення практыканткамі да традыцыі і яе творцаў.

За тэрмін экспедыцыі абследавана 19 населеных пунктаў раёна. Амаль ва ўсіх адбыліся сеансы запісу: Алексенічы, г.п. Багушэўск, Белая Ліпа, Гарнова, Дамашэва, Забараўе, Какоўчына, Марозаўка, Навасёлкі, Някрашэва, Обаль, Рулёўшчына, Слабодка, Соіна, п.Труд, Ходцы, Янова. Этнаграфічна-музычныя матэрыялы экспедыцыі зафіксаваны на 15 кампакт-дысках аб’ёмам каля 19 гадзін гучання і складаюць 522 пазіцыі ў экспедыцыйным рэестры фоназапісаў.

Былі зафіксаваны ўзоры песенна-абрадавай і інструментальнай традыцыі, якія паказалі найбольшую захаванасць сямейна-абрадавага цыкла (асабліва вясельнага песеннага пласта) і танцавальнага рэпертуару гарманістаў (у ім знайшлі месца і агульнавядомыя, і мясцовыя варыянты вядомых, а таксама спецыфічныя толькі для Сенненшчыны танцы і найгрышы – "кадрыля і лянцяй ня мелкія" танцы, а астатнія "мелкія" полька, падэспань, кракавяк, каробачка, яблачка, "ходцаўская кадрыль", "субота", вясельныя маршы, валачобны найгрыш і інш.). Устойлівасць каляндарнага цыкла раскрылась у паўсюдным пашырэнні і ўзнаўленні інфарматарамі валачобных, жніўных і масленічных напеваў, узгадванні калядных і купальскіх (у меншай ступені) песень. Усе фіксацыі раннетрадыцыйных напеваў суправаджаліся падрабязнымі каментарыямі аб умовах іх выканання. Асабліва заўважным стала слабая памяць на купальскія напевы, якія, паводле друкаваных крыніц, з’яўляюцца характэрным песенным пластам абрадавага фальклору Сенненшчыны. На пытанне пра купальскі перыяд спявачкі пераважна раскрывалі акцыянальны бок абраду ("мазёнкі палілі, па жыту качалісі, вянкі плялі", "чэрці хадзілі, панадзенуцца як абяз’яны"), а песні ўзгадваліся толькі як з’ява мінулага (за выключэннем выканаўцаў з вёскі Дамашэва, Алексенічы, Зáбараўе).

Па выніках экспедыцыі папярэдне можна акрэсліць спецыфічныя рысы лакальнай народна-песеннай традыцыі Сененшчыны на розных узроўнях: песенна-абрадавага комплексу (на матэрыяле масленіцы, купалля), інтанацыйным (на матэрыяле вясельных, валачобных), рытмаструктурным (на матэрыяле валачобных і калядных), этнафанійным (арнаментальнасць выканання меладыйнай лініі абрадавых напеваў).

 

Фольклорная экспедиция в Островецкий район Гродненской области с 2 июля по 1 августа 2011 г.: из отчёта научного руководителя Л.Ф. Костюковец.

Целью экспедиции было сплошное обследование территории. Подобного обследования здесь до сих пор не было, и, пожалуй, уже не будет из-за строительства атомной электростанции, т. к. люди покидают насиженные места. При проведении экспедиции существовали объективные трудности: отсутствие транспорта, значительная удалённость населённых пунктов. Учитывая эти обстоятельства, приходилось много работать. Нами было обследовано 20 населённых пунктов: Спонды, Жукойни-Желядские, Большая Стрáча, Кóстевичи, Страчанка, Михáлишки, Подóльцы, Быстрица, Тращаны, Маркуны, Кореняты, Изобéлино, Петрики, Ворняны, Большое Село, Барáни, Мáцки, г/п Островец, Кумпяны, Воробьи. В отдельных деревнях запись проводилась дважды. Всего было записано 632 фольклорных образца с их вариантами – песни, рацеи, стихи, молитвы, анекдот, а также подробное описание обрядов, гаданий, танцев, бытовавших ранее инструментов и инструментальной музыки, рассказов отдельных певцов об их жизни, о современных ксёндзах, об этимологических трактовках названий сёл, о Великой Отечественной войне и т. д.

Островецкий район Гродненской области, относящийся к территории бывшей Западной Беларуси, был образован 15 января 1940 года, упразднён 25 декабря 1962 года и вновь образован 6 января 1965 года. Из-за того, что Островецкая земля была присоединена к восточной Беларуси довольно поздно, сильное влияние на неё оказали католицизм и польская культура. Почти все исполнители – католики, за исключением православной Марии Владимировны Бровко (1936 г. р.), переселенки из Речицкого района Гомельской области. Все исполнители говорят на чистейшем белорусском языке, называют себя белорусами. Исключение составили два информатора, одна из которых литовка, другая женщина, назвавшаяся полькой, но не знающая польского языка.

На обследованной нами территории наблюдаются явления, сходные с польской народно-песенной культурой. Годовой календарь включает в себя все религиозные католические праздники, вытеснившие в своё время языческие. На Коляды (Новый год) исполняются рождественские псальмы-колядки и пасторалки. Их поют только в костёле, но когда были закрыты или уничтожены храмы, их пели дома. Поют по книжкам три круля, запусты (Масленица) (религиозные кантычки); постовые, вельканоцные (кантычки, светские лалынки-лалымки по-польски и по-белорусски), маёвые (кантычки). Из семейно-обрядового цикла исполняются васэльныя (польские и белорусские), погребальные (похоронные) кантычки, псальмы-молитвы. Характерной особенностью является то, что все духовные жанры предназначены только для пения в костёле. У всех исполнителей есть по нескольку книжек, где помещены указанные выше духовные жанры. Неудивительно поэтому, что из 632 песенных и текстовых жанров с их вариантами самое большое количество составляют польские. Это коленды, пасторалки, кантычки, запустные, постовые, вельканоцные, маёвые, погребальные, о распятии Христа, Мариины кантычки, слово для покойника, молитвы, из светских – васэльныя, лалынки-лалымки, любовные, баллады, семейно-бытовые, военные, рацэи, "Sto lat" (поётся при алтаре), дожинки, марш Домбровского, сиротские, гуральская, стихотворения. Для студентов, не знающих польского языка, транскрипция польскоязычных образцов представляла значительную трудность, им приходилось писать кириллицей то, что они якобы слышали, и просмотр этих записей выявил ряд курьёзных случаев.

Из жанров белорусского фольклора были записаны великодная васольная псальма, рацэи, лалынки (лалымки), покосные, несколько старинных жнивных ("жытных"), большое количество васэльных, каравайные, семейно-бытовые, хрэсьбінскія, танец "Ліцьвін", баллады, припевки, припевки с танцами, танцы, колхозные лирические, частушки, любовные лирические, социального протеста, тюремные, казачьи, военные, беседные, шуточный кант, вершы, шуточные. Весь белорусский репертуар сосредоточен вокруг Великодня и свадебного обряда. Когда-то мамы и бабушки современных исполнительниц пели юрьевские песни, но певицы их не знают. Не справлялось Купалье, нет купальских, троицких, весенних песен. Помимо того, что эти жанры были вытеснены религиозными католическими, раньше большинство исполнителей жило на хуторах и не имело широкого общения "на миру". По-литовски и по-белорусски Мария Юльяновна Можейко (литовка, 1923 г. р.) исполнила коленду девушке, великодную, заклетунку (так она называет волочёбную песню), крестинные, свадебные, хороводные, колыбельную и байку детям. Характерно, что белорусские и польские лалынки, литовская заклетунка поются на формульный напев белорусских волочёбных.

Из жанров русского музыкального фольклора записаны современные лирические авторские, любовные лирические песни разлуки, измены, песни на слова профессиональных поэтов, военные, шуточные, тюремные, баллады, партизанские, солдатские, сиротские, советские авторские.

Возрастной состав исполнителей – 1922, 1923, 1926, 1927, 1929, 1931–1940, 1942–1944, 1946, 1950, 1956, 1964, 1967 годы рождения. Среди них преобладают женщины. Единственный мужчина Станислав Матвеевич Позлевич (1922 г. р.) – старейший носитель традиции, в исполнении которого чётко прослеживается мужская манера интонирования. Инструментальную традицию района ранее представляли исполнители на скрипке, цимбалах, баяне. Единственный в районе гармонист (по данным отдела культуры Островца) в настоящее время проживает в Островце.

К особенностям совместного исполнения духовных песенных жанров относится преобладание одноголосия, встречается случайная гетерофония. В ансамблевом двухголосном пении светских песен преобладает терцовая втора (от канта), встречаются квинты. Манера исполнения кантычек, коленд и пасторалек в каждом селе своя. Это в особенности касается темповых характеристик. Характерно также многообразие вариантов текстов и напевов. Так, в польской балладе "Подолянка" мы находим несколько самостоятельных, оригинальных вариантов мелодий. Среди лучших исполнителей, выявленных во время проведения экспедиции, Зофья Эдуардовна Кончанин (1937 г. р. из д. Кóстевичи), Владислава Ефимовна Корвель (1938 г. р., из д. Михáлишки), Камилия Брониславовна Лось (1931 г. р. из д. Подóльцы), Тэрэза Ефимовна Долгович (1938 г. р. из д. Кумпяны), Ядвига Иосифовна Гутович (1937 г. р. из д. Воробьи), ансамбль деревни Изобелино в составе Сабины Людвиговны Мацкевич (1934 г. р.), Марии Владимировны Бровко (1936 г. р.), Дануты Иосифовны Шкабары (1946 г. р.), Люции Иосифовны Иваницкой (1950 г. р.), Инессы Станиславовны Мацкевич (1971 г. р.).

Из двух групп студентов, работавших в экспедиции, наилучшее впечатление оставила первая группа (нынешний третий курс, музыковеды и композиторы). Они проявляли энтузиазм и горячую заинтересованность в работе. Необходимо также отметить самоотверженный труд кандидата искусствоведения, методиста кабинета традиционных музыкальных культур, преподавателя кафедры белорусской музыки Лилии Фаильевны Баранкевич.

 

Кабінет этнамузыкі размешчаны ў аўд. № 417 галоўнага корпуса Акадэміі музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Электронны адрас: folkbgam@tut.by