Факультэты і кафедры

Галоўная Уверх Агляд сайта

 

horizontal rule

Вакальна-харавы факультэт

Дэкан – в.а. прафесара В.Л. Аўраменка

Кафедры:

bullet

харавога дырыжыравання (в.а. дацэнта І.М. Бадзяка);

bullet

спеваў (загадчык – заслужаная артыстка РБ, в.а. прафесара Л.Я. Колас);

bullet

опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі (загадчык – старшы выкладчык I.М. Гаранец).

 

Кафедра спеваў. З першых дзён работы Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі  кафедра займала адно з вядучых месцаў. Гэтаму спрыяла багатая традыцыямі пеўчая культура беларускага народа, а таксама высокі прафесійны ўзровень тых, хто стаяў ля вытокаў вышэйшай вакальнай адукацыі ў Беларусі. Першымі выкладчыкамі кафедры былі вядомыя спевакі мінулага стагоддзя, якія выступалі побач з Ф. Шаляпіным, Н. Няжданавай, Л. Собінавым. Гэта А. Баначыч, П. Ціханаў, Я. Віцінг. Імі былі выхаваны першыя ў Беларусі народныя артысты СССР і БССР Л. Александроўская, М. Ворвулеў, М. Дзянісаў, С. Друкер, І. Балоцін. Іх справу працягнулі такія выдатныя спевакі і прафесары, як С. Асколкаў, М. Людвіг, К. Драздова. У цяперашні час традыцыі беларускай пеўчай школы плённа працягваюць народная артыстка СССР, прафесар Т. Ніжнікава, народны артыст Расіі, дацэнт Э. Пелагейчанка, народны артыст Беларусі, дацэнт П. Рыдзігер, народныя артысткі Беларусі, дацэнты Л. Каспорская і І. Шыкунова, заслужаныя артысты РБ: кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Л. Івашкоў, в.а. прафесара Л. Колас, дацэнт М. Зданевіч, М. Жылюк. З’яўляючыся лаўрэатамі розных міжнародных і нацыянальных конкурсаў, маючы вопыт выступлення на вялікіх оперных сцэнах і прэстыжных канцэртных пляцоўках, яны выхоўваюць годную, высокапрафесійную моладзь – будучыню нашага вакальнага мастацтва. Кафедра спеваў ганарыцца перамогамі сваіх выпускнікоў на многіх міжнародных конкурсах, што адбываліся ў Расіі, Італіі, Бельгіі, Іспаніі, Латвіі, Чэхіі, Турцыі і Украіне. У ліку  лаўрэатаў шыраковядомыя беларускія спевакі В. Кучынскі, В. Скорабагатаў, М. Жылюк, М. Грыгорчык, С. Франкоўскі, М. Зданевіч, І. Шупеніч, А. Марозаў, М. Рысаў, І. Гардзей, А. Жукаў, А. Кавалеўскі, А. Сало, У. Мароз, А. Масквіна, Т. Гаўрылава, І. Сільчукоў, А. Волкава, П. Елисеева, Д. Трухан-Багданава, Н. Александровіч, Н. Дзяменцьева, Н. Александровіч, Ю. Гарадзецкі. Педагогі і выпускнікі аддзялення спеваў з поспехам выступаюць не толькі ў Беларусі. Прапагандуючы беларускае вакальнае мастацтва, яны гастралююць у Іспаніі, ЗША, Швейцарыі, Германіі, Аўстрыі, Францыі, Польшчы і іншых краінах свету.

 

Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі. Важным накірункам дзейнасці факультэта з’яўляецца падрыхтоўка оперных спевакоў – будучых салістаў оперы. Іх прафесійная падрыхтоўка праходзіць у опернай студыі і оперным класе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У даваенныя часы ў опернай студыі Белдзяржкансерваторыі працавалі вядомыя спевакі –  А. Шперлінг і С. Капара, дырыжоры М. Балазоўскі, Р. Рубінштэйн, І. Гітгарц,  рэжысёр П. Златагораў. У аркестры опернай студыі пачыналі сваю прафесійную дзейнасць скрыпачы Б. Афанасьеў, М. Браценнікаў і С. Асновіч, у студыйным хоры спявалі В. Барысенка і Л. Масленікава – у наступным вядучыя салісткі Вялікага тэатра СССР. Адметнай з’явай музычнага мастацтва краіны 60-х гг. стала першая пастаноўка оперы П. Падкавырава «Павел Карчагін» па раману М. Астроўскага «Як гартавалася сталь» (1967). У той  перыяд на кафедры працавалі буйныя прадстаўнікі опернага мастацтва краіны: Г. Дугашаў, Р. Еўраеў, Ю. Ужанцаў, С. Штэйн. У пастанонўках опернай студыі прымалі ўдзел выдомыя беларускія спевакі І. Шыкунова, П. Шымко, В. Глушакоў, М. Маісеенка, Я. Пятроў, В. Іваноўскі, М. Галкоўскі, В. Скорабагатаў, П. Дружына, І. Адзінцова, М. Пушкароў, Д. Марозаў, Г. Чэпікаў, Л. Крывёнак, якія ў далейшым сталі вядучымі салістамі беларускай оперы.

25 красавіка 2011 г. кафедра  опернай падрыхтоўкі была аб'яднана з кафедра харэаграфіі. Кафедра харэаграфіі была створана ў 1994 г. пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара мастацтвазнаўства, прафесара Ю. Чурко. Упершыню ў рэспубліцы была распачата падрыхтоўка харэографаў з вышэйшай музычнай адукацыяй. З верасня 2010 г. кафедру ўзначальвал знакаміты беларускі харэограф – народны артыст СССР, прафесар В. Елізар’еў. На кафедры працавалі народны артыст Беларусі У. Іваноў, заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар педагагічных навук М. Ізворска-Елізар’ева і інш. Выпускнікі кафедры працуюць балетмайстрамі, педагогамі-харэографамі, педагогамі-рэпетытарамі ў вядучых творчых калектывах і вучэбных установах рэспублікі і замежжа. Значных поспехаў дасягнуў выпускнік кафедры Раду Паклітару, які стаў пераможцам міжнародных конкурсаў балетмайстраў (у тым ліку ў Маскве ў 2001 г.), і стравальнікам тэатра «Кіеў мадэрн-балет».  

На працягу больш чым за 25 гадоў узначальваў кафедру заслужаны артыст РБ, дацэнт М.А. Зданевіч. З ліпеня 2012 г. загадчыкам кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі з'яўлялась заслужаны дзеяч мастацтва РБ, доктар педагагічных навук РФ М.М. Ізворска-Елізар'ева. У наступны час кафедрай кіруе І.М. Гаранец. Дырэктарам оперная студыі з 1 верасня 2012 г.  з'яўляецца М.П. Качаноўскі.

 

Кафедра харавога дырыжыравання. Адным з заснавальнікаў кафедры, а таксама Беларускай харавой капэлы быў дырыжор І. Бары, выхаванец Маскоўскай кансерваторыі. Станаўленне кафедры ў даваенныя гады звязана таксама з дзейнасцю Л. Шварц і М. Маслава. Пасля аднаўлення дзейнасці кансерваторыі ў 1944 г. на кафедры пачалі сваю педагагічную працу М. Шнэйдэрман, С. Ратнер, І. Гітгарц. Асобна трэба адзначыць уклад у развіццё харавога мастацтва Беларусі народнага артыста СССР і БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, прафесара В.У. Роўды, які ўзначалівал кафедру з 1963 па 2007 гг., і заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, в. а. прафесара Г. Зелянковай. У наступны час кафедрай кіруе в.а. прафесара В. Аўраменка. На кафедры працуюць вядомыя хормайстры: народны артыст БССР, прафесар М. Дрынеўскі, дацэнты М. Хвісюк, Л. Шымановіч, в.а. дацэнта Т. Слабодчыкава, С. Герасімовіч, І. Бадзяка. Педагагічная і творчая дзейнасць кафедры харавога дырыжыравання – гэта асноўны падмурак захавання і развіцця беларускай харавой культуры. Выступленне канцэртнага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на міжнароднай сцэне адзначана высокімі творчымі дасягненнямі.  

Папярэдняя ] Наступная ]