Магілёўскі філіял

Галоўная Уверх Агляд сайта

 

horizontal rule

Магілёўскі філіял

Дырэктар – дацэнт Мікалай Міхайлавіч Алданаў

Кафедры: 

bullet

дырыжыравання і інструментальнага выканальніцтва. Загадчык – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт В. Шаўчэнка;

bullet

народных інструментаў. Загадчык – старшы выкладчык А. Кузняцова.

Кіраўнікі спецыяльнасцей:

bullet

фартэпіяна – дацэнт В. Старавойтава

bullet

дырыжыраванне (акадэмічны хор) – дацэнт І. Пякарская;

bullet

струнныя смычковыя інструменты – старшы выкладчык І. Дзяшко;

bullet

духавыя і ўдарныя інструменты – старшы выкладчык М. Міхлін;

bullet

струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты – старшы выкладчык А. Кузняцова;

bullet

баян-акардэон – выкладчык Д. Берднікаў;

bullet

дырыжыраванне аркестрам старшы выкладчык А. Цыганок.

Магілёўскі філіял (да 2012 г. – педагагічны факультэт) Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў арганізаваны ў 1990 г. у Магілёве. Адкрыццё філіяла было часткай праграмы развіцця рэгіянальнай вышэйшай музычнай адукацыі ў краіне. Ад самага пачатку сваёй дзейнасці філіял быў скіраваны на падрыхтоўку музычна-педагагічных кадраў не толькі для Магілёўскай вобласці, а і для ўсіх рэгіёнаў рэспублікі. У філіяле вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Інструментальнае выканальніцтва» (фартэпіяна, струнныя смычковыя, духавыя і ўдарныя, струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты, баян-акардэон) і «Харавое дырыжыраванне» (акадэмічны хор).

    На факультэце створаны творчыя калектывы: камерны аркестр, акадэмічны хор, аркестр народных інструментаў, які з 1998 г. набыў статус філарманічнага. З 2009 г. аркестрам народных інструментаў ім. Л. Іванова кіруе уладальнік гран-пры рэспубліканскага конкурсу, член асацыяцыі дырыжораў прафесійных аркестраў народных інструментаў Расіі, уладальнік медаля Ф. Скарыны, дацэнт Мікалай Міхайлавіч Алданаў. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, з'яўляецца пастаянным удзельнікам музычных фестываляў у Беларусі і Расіі. У яго суправаджэнні выступалі знакамітыя спевакі Б. Штокалаў, В. Нарэйка, Ю. Багацікаў, З. Саткілава, С. Захараў, А. Малінін, К. Масковіч, А. Цыганкоў, А. Гарбачоў і шмат іншых. У 2011 г. аркестр атрымаў званне лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Акадэмічны хор філіяла ўдастоены дыплома I ступени (2005) и гран-пры (2012) міжнароднага фестываля духоўнай музыкі «Магутны Божа». У 2011 г. хор узнагароджаны дыпломам за І  месца, а дырыжор І.У. Пякарская – індывідуальнай прэміей ХХХ міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі ў Хайнуўке (Польшча) і прэміяй спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

    Сярод выхаванцаў філіяла – вядомыя беларускія выканаўцы Алена Мацярынка (лаўрэат усерасійскага адкрытага конкурса «Рамансіяда-99» у Маскве), Іскуі Абалян (лаўрэат міжнароднага конкурсу эстраднай музыкі «Славянскі базар» у Віцебску), дыпламанты і лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

   

Папярэдняя ] Наступная ]