Факультэты і кафедры

Галоўная Уверх Агляд сайта

 

horizontal rule

Аркестравы факультэт

Дэкан – дацэнт І.Л. Брычыкаў

Кафедры:

bullet

струнных смычковых інструментаў (загадчык – ст. выкладчык Т.П. Боднева);

bullet

драўляных духавых інструментаў (загадчык  – заслужаны артыст РБ, доктар мастацтвазнаўства РФ, прафесар Б.У. Нічкоў);

bullet

медных духавых і ўдарных інструментаў (загадчык – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар М.М. Волкаў);

bullet

камернага ансамбля (загадчык – дацэнт Г.У. Някрасава).

   

Дзейнасць аркестровага факультэта забяспечвае высокі творчы ўзровень такіх шырока вядомых мастацкіх устаноў, як творчае аб’яднанне «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі, мастацкія калектывы Беларускай дзяржаўнай філармоніі – Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны камерны аркестр, Дзяржаўны канцэртны аркестр, Прэзідзентскі аркестр Рэспублікі Беларусь, ансамбль салістаў «Класік-Авангард», мастацкія калектывы Тэлерадыёкампаніі і інш.

 

Кафедра струнных смычковых інструментаў існавала з моманту адкрыцця Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў 1932 г.  У 19821984 гг. были створаны дзве кафедры: скрыпкі і альта, віяланчэлі і кантрабаса. Станаўленне і развіццё беларускай скрыпічнай школы звязана з імёнамі прафесараў М. Браценнікава, М. Гальдштэйна і В. Гольфельда. Вялікі ўздым скрыпічнага выканальніцкага мастацтва ў 197080-я гг. быў абумоўлены творчай і педагагічнай дзейнасцю шырока вядомых музыкантаў-выканаўцаў Р. Нодэля, А. Крамарова, В. Пархоменкі. Пэўны ўклад ў падрыхтоўку скрыпачоў унеслі самабытныя беларускія скрыпачы: народны артыст БССР Л. Гарэлік і заслужаны артыст БССР Г. Клачко. З 2005 г. кафедру скрыпкі ўзначальвала старшы выкладчык Т. Боднева, у 2010–2011-м навучальным годзе на кафедры працавалі прафесар А. Янпольскі, прафесара В. Зяленін, дацэнт Р. Крывель, старшы выкладчык І. Алікаева. Яны паспяхова развіваюць лепшыя традыцыі беларускай скрыпічнай школы. У апошнія дзесяцігоддзя  лаўрэатамі  міжнародных конкурсаў сталі скрыпачы Н. Сталярская, А. Жарэга, А. Яканюк, Я. Асновіч, Ю. Герман, Ю. Сцефановіч, А. Подаў, Т. Лявіцкая, А. Шышкоў, К. Пукст, В. Беражная, А. Палякова

Ля вытокаў кафедры  альта, віяланчэлі i кантрабаса стаялі выдатныя прафесіяналы: віяланчэлісты М. Калужскі, А. Стагорскі, АУласаў, альтыст ПКірыльчанка, кантрабасіст СХерсонскі і інш. Значны ўклад у развіццё выканальніцкага мастацства ўнеслі віяланчэлісты Я. Ксаверыеў (загадчык кафедры ў 1984–1997 гг.),  М. Шчарбакоў, Б. Скабло, С. Мадорскі, Е. Фешчанка, альтыст В. Скібін, арфістка С. Афанасьева і інш. У 2010–2011-м навучальным годзе на кафедры працавалі выдатныя выкладчыкі: прафесары, заслужаныя артысты БССР М. Крывашэяў (кантрабас) і У. Перлін (віяланчэль), прафесар Л. Ластаўка (альт), дацэнт У. Рылатка (альт), а таксама віяланчэлісты Л. Анішчанка і А. Афанасьеў, альтысты А. Каражэў і А. Хахлоў, кантрабасіст У. Пулянкоў. Большасць з іх – выхаванцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2000 г. кафедру ўзначальвала старшы выкладчык Н. Шпянёва (віяланчэль). Сярод лаўрэатаў міжнародных конкурсаў апошніх гадоў – віяланчэлісты Лі Бінь (КНР), Дз. Цыпкін, Л. Шарахоўская, К. Зяленін, А. Радзевіч, Л. Анцікона-Кабальера, кантрабасісты Д. Леванюк, П. Сідарэнка, В. Весялоўскі, альтысткi М. Зяленіна, C. Галубоўская, А. Даманская і інш.

25 красавіка 2011 г. кафедра скрыпкі і кафедра альта, віяланчэлі і кантрабаса зноў былі аб'яднаны. З верасня 2011 г.  на кафедры працуюць прафесара А. Янпольскі, В. Зяленін, Э. Кучынскі, дацэнт Р. Крывель і інш. (клас скрыпкі), прафесар Л. Ластаўка, дацэнт У. Рылатка і інш. (клас альта), прафесар, заслужаны артыст БССР  У. Перлін, дацэнты Н. Шпянёва, Е. Фешчанка і інш. (клас віяланчэлі), прафесар, заслужаны артыст БССР  М. Крывашэеў, старшы выкладчык У. Пулянкоў і інш. (клас кантрабаса).

 

Кафедра камернага ансамбля. Кафедра адыгрывае ўсё больш значнае месца ў прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў струннага аддзялення. Яе вядучымі педагогамі з'яўляюцца дацэнты І. Галачкіна, Л. Дзядук, І. Неўская, старшыя выкладчыкі, кандыдат мастацтвазнаўства Л. Арлова, В. Сінецкая і інш. Квартэтны клас выкладаюць Д. Скляраў, Л. Анцікона-Кабальера, Т. Лявіцкая. Кафедра арганізуе конкурс імя Ю.Ф. Корсака і фестывалі. Камерныя ансамблі Акадэміі неаднаразова ўдзельнічалі ў міжнародных музычных конкурсах, сталі лаўрэатамі конкурсаў у Расіі, Польшчы, Украіне і Беларусі.

 

Станаўленне айчыннай школы духавых інструментаў звязана з педагагічнай дзейнасцю У. Харытонава, які ў 50-60-х гг. узначальваў агульную тады кафедру духавых і ўдарных інструментаў амаль дваццаць гадоў.  З раздзяленнем у 1990 г. кафедры на дзве самастойныя – драўляных, а таксама медных  і ўдарных інструментаў – працэс развіцця гэтых спецыяльнасцей праходзіў надзвычай плённа і інтэнсіўна.

Кафедра драўляных духавых інструментаў. У цяперашні час педагагічную дзейнасць на кафедры праводзяць яе загадчык, доктар мастацтвазнаўства РФ, заслужаны артыст РБ, прафесар Б. Нічкоў (габой), заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, доктар культуралогіі РФ, прафесар У. Скараходаў (кларнет), заслужаны артыст РБ, прафесар У. Будкевіч (фагот), заслужаны артыст РБ, дацэнт Г. Забара (кларнет), дацэнты Н. Аўраменка (флейта), І. Брычыкаў (кларнет). Выпускнікі кафедр драўляных духавых інструментаў вызначаюцца высокім прафесіяналізмам і значнымі творчымі дасягненнямі. Так, выхаванцы прафесара Б. Нічкова прайшлі складанейшыя адборы на атрыманне пасадаў салістаў у прэстыжных аркестравых калектывах, а менавіта: Ігар Ляшчышын стаў салістам сімфанічнага аркестра Вашынгтонскай нацыянальнай оперы, Юрый Лікін атрымаў пасаду саліста ў Пражскім нацыянальным сімфанічным аркестры і ў Пражскім духавым квінтэце, шэсць выхаванцаў кафедры вытрымалі конкурс у сімфанічны аркестр г. Манауса (Бразілія) и г.д. Сярод выпускнікоў кафедры – вядомыя маладыя музыканты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Святлана Сергіенка, Вікторыя Татур, Васілій Закапец, Кірыл Амельчанка (габой), Ларыса Ласоцкая, Сяргей Картэс, Вікторыя Дрыгіна, Арсэн Замтарадзэ і Таццяна Кармазінава (флейта), Аляксей Вакуленка, Вадзім Іваноў, Ігар Дуцкі (кларнэт), Алег Данік, Аляксей Фралоў, Аляксандр Мурзіч, Аляксей Дамброўскі (фагот), саксафаніст Аляксей Хрушчоў і інш.

На кафедры драўляных духавых інструментаў вядзецца актыўная канцэртная дзейнасць. На працягу дваццаці пяци гадоў паспяхова выступае ансамбль флейцістаў «Сірынкс», нязменным кіраўніком якога з’яўляецца дацэнт Н. Аўраменка. З прафесійным майстэрствам гэтага калектыва знаёмы не толькі слухачы Беларусі, але і Германіі, Францыі, Люксембурга і Польшчы. Актыўны ўдзел у канцэртным жыцці краіны прымае ансамбль салістаў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дацэнта І. Брычыкава.

 

Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў. У гісторыі кафедры засталіся імёны высокапрафесійных музыкантаў, якія заклалі асновы  развіцця айчыннага выканальніцтва на медных і ўдарных інструментах, у тым ліку Р. Лагонды (трамбон), П. Дзянісава і В. Волкава (труба), М. Мінянковай (ударныя), Я. Сцягенага, Ю. Логінава, Ч. Юшкевіча (валторна). Сёння кафедру ўзначальвае кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар М. Волкаў. У яе складзе вядомыя музыканты: прафесар П. Дударэнка (туба), дацэнт У. Тарашкевіч (валторна), Л. Кліндухова (ударныя інструменты) і інш. Шырокую вядомасць атрымалі перамогі трубачоў, выхаванцаў прафесара М. Волкава. Сярод лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных конкурсаў – трубачы Андрэй Кавалінскі, Яўген Ляттэ, Дзмітрый Макарэвіч, Максім Шкулепа, ударнікі Сяргей Буранаў і Ганна Сямёнава, валтарніст Эдуард Лангэ, тубісты Сяргей Шепелеў і Алег Мар'янкоў, трамбаністы Канстанцін Карповіч, Аляксандр Дземідэнка, Марына Сасенкова, Віталій Карабухін і інш. 

 Папярэдняя ] Наступная ]