Факультэты і кафедры

Галоўная Уверх Агляд сайта

 

horizontal rule

Факультэт народных інструментаў

Дэкан – дацэнт У.М. Чэрнікаў

Кафедры:

bullet

баяна і акардэона (загадчык – дацэнт М.І. Була);

bullet

струнных шчыпкова-ударных народных інструментаў (загадчык – народны артыст Беларусі, прафесар Я.П. Гладкоў.

Дзейнасць аддзялення народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пачалася ў 1937 г. Менавіта тады быў адкрыты клас народных інструментаў, дзе праходзілі навучанне студэнты па спецыяльнасцях "цымбалы", "баян", "домра" і "балалайка". У 1939 г. на Усесаюзным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах вялікага поспеху дасягнулі цымбалісты Аркадзь АстрамецкіII прэмія), Іосіф Жыновіч (ІІ прэмія), дамрысты Мікалай Лысенка (ІІІ прэмія) і Георгій Жыхараў (дыплом). У 1949 г. была арганізавана кафедра народных інструментаў, якую узначаліў выдатны цымбаліст-віртуоз, заснавальнік беларускай прафесійнай цымбальнай школы, мастацкі кіраўнік дзяржаўнага аркестра БССР Іосіф Жыновіч, у далейшым удастоены ганаровага звання народны артыст СССР, вучонага звання прафесар і Дзяржаўнай прэміі БССР. Пасля І. Жыновіча кафедрай таленавіта і плённа кіравалі такія вядомыя музыканты, як дацэнт Г. Жыхараў і заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, прафесар М. Солапаў. Вялікі ўклад у развіццё айчыннага выканальніцтва на балалайке ўнёс дацэнт М. Прашко.

У значнай ступені вычэбна-выхаваўчая, навукова-даследчая, творчая і метадычная работа аддзялення народных інструментаў актывізавалася пачынаючы з 1980 г., пасля раздзялення кафедры народных інструментаў на кафедру баяна-акардэона і кафедру струнных народных інструментаў.  

Кафедра баяна і акардэона. Станаўленне айчыннай школы баяна звязана з педагагічнай дзейнасцю Э. Азарэвіч. У ліку вядучых выкладчыкаў кафедры баяна і акардэона загадчык кафедры, дацэнт  М.І. Була, заслужаны артыст РБ, прафесар М. Сеўрукоў, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, прафесар М. Солапаў, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар В. Чабан, в.а. прафесара Б. Сінецкі, В. Пісарчык, дацэнт Т. Брагінец, якія паспяхова працягваюць традыцыі баяннага выканальніцтва на Беларусі. Таленавітыя студэнты кафедры пачалі сістэматычна удзельнічаць у міжнародных выканальніцкіх конкурсах. Многія з іх сталі пераможцамі найбольш прэстыжнага міжнароднага конкурса у г. Клінгенталі (ФРГ): гэта ІАтраднаў, А. Мацкевіч, В. Людчык, А. Шувалаў, У. Плігаўка, А. Таран, дуэт у складзе І. Атраднага (баян) і М. Марэцкага (мандаліна), дуэт акардэаністак Н. Слюсар і А. Зыбо, дуэт баяністак С. Вайтовіч і В. Іванюк. Выступленне на міжнародным конкурсе ў г. Кастэльфідарда (Італія) прынеслі перамогі Б. Біочыч, ДзАтраднаву, УПлігаўке і інш. Высокія ўзнагароды атрымлівала трыа баяністаў "Мінск", якім кіруе прафесар В. Пісарчык. У апошнія гады лаўрэатамі міжнародных конкурсаў неаднаразова станавіліся АШувалаў, ІКвашэвіч, КТарасенка, АДараганаў, ІКаленчыц, УПлігаўка і інш.

 

  Кафедра струнных народных шчыпкова-ударных інструментаў. Міжнароднае прызнанне атрымала беларуская школа цымбалаў, ля вытокаў якой стаяў таленавіты выканаўца прафесар І. Жыновіч. Сярод яе выдатных прадстаўнікоў народны артыст Беларусі, прафесар Я. Гладкоў (загадчык кафедры), в.а. прафесара Т. Сяргеенка, дацэнты Т. Ялецкая і Р. Падойніцына. Плённую выхаваўчую, творчую і навукова-даследчую работу вядуць на кафедры заслужаная артыстка РБ, прафесар Г. Асмалоўская (домра), кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт В. Шчарбак (балалайка), в.а. прафесара В. Жывалеўскі (гітара), дацэнт Л. Чарняк (домра), дацэнт Я. Грыдзюшка (гітара) і в.а. дацэнта М. Марэцкі (домра), старшы выкладчык М. Iльіна (балалайка). 3 найбольш вядомых выхаванцаў кафедры струнных народных інструментаў трэба назваць шырока вядомых маладых беларускіх выканаўцаў-цымбалістаў заслужаную артыстку РБ Л. Рыдлеўскую, В. Мішулу, А. Ткачову, С. Загуменкіну, Ю. Кузьменку, К. Анохіну, М. Лявончыка, А. Карпенку, Н. Кавалеўскую-Аруцюнаву, Т. Шумакову, В. Прадзед; дамрыстаў В. Дубоўскую, А. Дзікавіцкую, К. Пракопчык, Н. Корсак; гітарыстаў Я. Скрыгана, П. Кухту i інш.

Вялікую канцэртную дзейнасць вядуць ансамбль цымбалістаў «Лілея» (мастацкі кіраўнік – Я. Гладкоў), ансамбль дамрыстаў (мастацкі кіраўнік – Г. Асмалоўская).  

Папярэдняя ] Наступная ]