Канцэртны хор “Спяваючыя
музыкі”
Калектыў быў створаны Мазуравай А. А. у 1996 г.
на базе вучэбнага хору навучэнцаў Рэспубліканскага музычнага каледжа. У маі 1997 года калектыву было прысвоена званне “Узорны”. Хор ажыццяўляе вялікую канцэртную дзейнасць, выступае ў самых прэстыжных канцэртных залах г. Мінска, запісваецца на радыё і тэлебачанні. Рэпертуар хору ахоплівае розныя музычныя стылі і гістарычныя эпохі, уключае творы еўрапейскіх, рускіх і беларускіх класікаў: .Баха, Расіні, Пергалезі, Моцарта, Чайкоўскага, Бартнянскага і інш.Хор з’яўляецца высокапрафесійным калектывам, валодае чысцінёй інтанацыйнага строю, гібкасцю фразіроўкі, пераканаўчасцю інтэрпрэтацый. Валодае мяккім, светлым гучаннем дзіцячых галасоў.

Унікальнасць калектыву адлюстравана ў яго назве “Спяваючыя музыканты” і заключаецца ў тым, што разам са спевамі ў хоры ўсе яго удзельнікі (дзеці ад 11 да 15 год) прафесійна навучаюцца ў каледжы валоданню рознымі музычнымі інструментамі. Кожны з дзяцей можа выступіць з сольным нумарам на сваім інструменце ці ў ансамблевым музіцыраванні. Многія дзеці з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі прэстыжных міжнародных конкурсаў у Расіі, Польшчы, Францыі, Славакіі, Італіі і іншых краінах па класу фартэпіяна, віяланчэлі, скрыпкі, баяна, цымбал, Кларнета, флейты, валторны і інш. З улікам гэтых адметных музычных магчымасцей удзельнікаў хору падбіраецца і рэпертуар.
У 1999 годзе на IV Міжнародным фестывалі Праваслаўных песнапенняў у г. Мінску выступленні хору былі адзначаны дыпломамі і ўзнагародамі па трох намінацыях.
У 2001 годзе
— 1-е месца на конкурсе “Сузор’е” (г. Мінск).