Капэла хлопчыкаў

Галоўная Нашы лаўрэаты

Старонкі гісторыі

Творчыя калектывы

bullet

Камерны аркестр

bullet

Капэла хлопчыкаў

bullet

Канцертны хор "Спяваючыя музыкі"

bullet

Ансамбль цымбалістаў

Нашы лаўрэаты

Капэла хлопчыкаў

Калектыў быў заснаваны ў 1968 годзе Ігарам Жураўленкам.

Шырокі рэпертуар уключае ў сябе творы беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў: Рахманінава, Пярта, Брытэна і інш. Дэвіз хору: “Не забываючы старое – ствараць новае”, таму ў рэпертуары многа сучаснай музыкі.

Капэла хлопчыкаў. Канцэрт у Белгасфілармоніі (г. Мінск). Дырыжор — У. Глушакоў

Мастацкі кіраўнік — Уладзімір Глушакоў — беларускі харавы дырыжор, які скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя Чайкоўскага, аўтар харавых твораў, арганізатар фестываляў хароў хлопчыкаў у Беларусі, прадстаўнік еўрапейскага харавога саюза ў Беларусі. Узнагароджаны стыпендыяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці. Унесены ў выданне энцыклапедыі “Хто ёсць хто “ у Рэспубліцы Беларусь.

Узнагароды

bullet

Залаты дыплом і спецыяльны прыз конкурсу імя Шумана (Германія) — 1998 г.

bullet

Залаты і Сярэбраны дыпломы і спецыяльны прыз конкурсу імя Мендэльсона (Германія) — 1999 г.

bullet

1-е месца і званне лаўрэата конкурсу “Сузор’е” (г. Мінск) 2001 г.

bullet

2-е месца і званне лаўрэата рэспубліканскага конкурсу музычных калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі — 2001 г.

bullet

Званне “Культурны пасол Рэспублікі Беларусь у Еўрапарламенце” — 2001г.

bullet

Грант Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі — 2002 г.

 

Сайт капэлы: www.kapela.bn.by

 

 
 
Пытані і каментарыі аб сайце дасылайце на sergmakh@tut.by 
Старонка ўзнаўлялася: февраля 25, 2008