• Перейти на главную
  • Карта сайта

Канцэрт "Скарбы музычнай спадчыны"

Канцэрт "Скарбы музычнай спадчыны"

19 красавіка 2017 года, 19.00. Вялікая зала (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Пасхальны фестываль. Канцэрт факультэта народных інструментаў "Скарбы музычнай спадчыны".

Выканаўцы:

• гітарны аркестр студэнтэў Акэдэміі музыкі. Мастацкі кіраўнік – прафесар В.С. Жывалеўскі;

• ансамбль цымбалістаў "Лілея". Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі, прафесар Я.П. Гладкоў;

• ансамбль дамрыстаў "Эстафета". Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Беларусі, прафесар Г.В. Асмалоўская;

• лаўрэат міжнародных конкурсаў Міхаіл Леончык (цымбалы), партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Сцепанцоў;

• лаўрэат міжнародных конкурсаў Павел Кухта (гітара);

• лаўрэаты рэспубліканскага і міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Кацярына Башкова (домра) і Вольга Барадзейка (балалайка). Партыя фартэпіяна – Вольга Кіранава;

• выкладчык кафедры баяна і акардэона, лаўрэат міжнародных конкурсаў, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Сяргей Бутар (баян);

• навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: лаўрэат міжнародных конкурсаў Назар Лагун (баян, клас выкладчыка Л.В. Пажарьіцкай), Кацярына Друзік (цымбалы, клас выкладчыка А.Я. Філіпенка). Партыя фартэпіяна – І.Р. Бялова. 

Пасхальныя званы гучаць у выкананні студэнтаў Школы званароў Мінскага епархіяльнага кіраўніцтва, дырэктар – лаўрэат міжнародных конкурсаў, магістр мастацтваў Б. Бярозкін.

Вядучая – Вера Шнайдэр.

Наведванне пры наяўнасці ўваходных квіткоў.

Кантактныя тэлефоны па пытаннях акрэдытацыі прадстаўнікоў СМІ: +37517 283 19 44, +37544 797 05 61.

все фотографии