Факультэты і кафедры

Галоўная Уверх Агляд сайта

 

horizontal rule

Педагагічны факультэт (г. Магілёў)

Дэкан – заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дацэнт Л. Іваноў.

Філіялы кафедр

bullet

спецыяльнага фартэпіяна (загадчык – выкладчык В. Старавойтава);

bullet

фартэпіяна (загадчык – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт В. Шаўчэнка);

bullet

харавога дырыжыравання (загадчык – заслужаны работнік культуры Беларусі, дацэнт А. Бянько);

bullet

народных інструментаў (загадчык аддз. баяна-акардэона – в.а. дацэнта С. Грачыха; загадчык аддз. струнных народных шчыпкова-ударных інструментаў – выкладчык В. Кузняцова);

bullet

аркестравага дырыжыравання (загадчык в.а. дацэнта А. Цыганок);

bullet

аркестравых інструментаў (загадчык выкладчык А. Босікаў).

        Педагагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў арганізаваны ў 1990 г. у г. Магілёве. Адкрыццё гэтага факультэта – частка праграмы развіцця рэгіянальнай вышэйшай музычнай адукацыі ў краіне, якая паслядоўна ажыццяўляецца Акадэміяй музыкі. Ад самага пачатку сваёй дзейнасці педагагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў скіраваны на падрыхтоўку музычна-педагагічных кадраў для  рэгіёну Магілёўскай вобласці. На факультэце вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях «інструментальнае выканальніцтва» (фартэпіяна, струнныя, духавыя і народныя інструменты), «харавое дырыжыраванне», «спевы». На факультэце створаны студэнцкі аркестр народных інструментаў, які з 1998 г. набыў статус філарманічнага (мастацкі кіраўнік – заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дацэнт Л.Л. Іваноў). Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. У яго суправаджэнні выступалі знакамітыя спевакі Б. Штокалаў, В. Нарэйка, Ю. Багацікаў і шмат іншых. Сярод выхаванцаў факультэта – шырока вядомыя беларускія выканаўцы Алена Матэрынка (лаўрэат міжнароднага конкурсу ў г. Маскве «Рамансіада-99») і Іскуі Абалян (лаўрэат міжнароднага конкурсу «Славянскі базар» у г. Віцебску).

   

Папярэдняя ] Наступная ]