Факультэты і кафедры

Галоўная Уверх Агляд сайта

 

horizontal rule

Аркестравы факультэт

Дэкан – заслужаны артыст Беларусі, прафесар У.У. Будкевіч.

Кафедры:

bullet

скрыпкі (загадчык – ст. выкладчык Т.П. Боднева);

bullet

альта, віяланчэлі і кантрабаса (загадчык – ст. выкладчык Н.В. Шпянёва);

bullet

драўляных духавых інструментаў (загадчык  – заслужаны артыст РБ, доктар мастацтвазнаўства РФ, прафесар Б.У. Нічкоў);

bullet

медных духавых і ўдарных інструментаў (загадчык – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар М.М. Волкаў);

bullet

камернага ансамбля (загадчык – дацэнт Г.У. Някрасава).

 

Дзейнасць аркестровага факультэта забяспечвае высокі творчы ўзровень такіх шырока вядомых мастацкіх устаноў, як творчае аб’яднанне «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі, мастацкія калектывы Беларускай дзяржаўнай філармоніі – Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны камерны аркестр, Дзяржаўны канцэртны аркестр, Прэзідзентскі аркестр Рэспублікі Беларусь, ансамбль салістаў «Класік-Авангард», мастацкія калектывы Тэлерадыёкампаніі і інш.

 

Струннае аддзяленне аркестровага факультэта ўтвараюць дзве кафедры: скрыпкі і альта, віяланчэлі і кантрабаса.

Кафедра скрыпкі.

Станаўленне і развіццё беларускай скрыпічнай школы звязана з імёнамі прафесараў М. Браценнікава, М. Гальдштэйна і В. Гольфельда. Вялікі ўздым скрыпічнага выканальніцкага мастацтва ў 197080-я гг. быў абумоўлены творчай і педагагічнай дзейнасцю шырока вядомых музыкантаў-выканаўцаў Р. Нодэля, А. Крамарова, В. Пархоменкі. Пэўны ўклад ў падрыхтоўку скрыпачоў унеслі самабытныя беларускія скрыпачы: народны артыст БССР Л. Гарэлік і заслужаны артыст БССР Г. Клачко. У цяперашні час значалівае кафедру старшы выкладчык Т. Боднева, на кафедры працуюць прафесар А. Янпольскі, прафесара В. Зяленін, В. Чарныш, дацэнты Р. Крывель, Э. Кучынскі, заслужаны артыст РБ В. Сарока, старшы выкладчык І. Алікаева, якія паспяхова развіваюць лепшыя традыцыі беларускай скрыпічнай школы. У апошнія дзесяцігоддзя  лаўрэатамі  міжнародных конкурсаў сталі выхаванцы кафедры Н. Сталярская, А. Жарэга, А. Яканюк, Я. Асновіч, Ю. Герман, Ю. Сцефановіч, А. Подаў, Т. Лявіцкая, А. Шышкоў

 

Кафедра альта, віяланчэлі i кантрабаса. На кафедры ў наступны час працуюць выдатныя выкладчыкі: заслужаныя артысты БССР, прафесара М. Крывашэяў (кантрабас) і У. Перлін (віяланчэль), дацэнты Л. Ластаўка і У. Рылатка (альт), а таксама Л. Анішчанка і А. Афанасьеў (віяланчэль), А. Каражеў і А. Хахлоў (альт), У. Пуленкоў (кантрабас). Большасць з іх – выхаванцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2000 г. кафедру ўзначальвае старшы выкладчык Н. Шпянёва (віяланчэль). Сярод лаўрэатаў міжнародных конкурсаў апшніх гадоў – віяланчэлісты Лі Бінь (КНР), Дз. Цыпкін, Л. Шарахоўская, К. Зяленін, А. Радзевіч, Л. Анцікона-Кабальера, кантрабасісты Д. Леванюк, П. Сідарэнка, В. Весялоўскі, альцісткi М. Зяленіна, C. Галубоўская, А. Даманская і інш.

 

Кафедра камернага ансамбля. Кафедра адыгрывае ўсё больш значнае месца ў прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў струннага аддзялення. Яе вядучымі педагогамі з'яўляюцца прафесар М. Шчарбакоў, дацэнты І. Галачкіна, Л. Дзядук, В. Савіна, Г. Салапаха, старшыя выкладчыкі І. Жарава, І. Неўская і інш. Актыўную канцэртную дзейнасць вядзе дацэнт, загадчык кафедры Г. Някрасава, якая выступае ў складзе трыо сумесна з прафесарам У. Будкевічам (фагот) і дацэнтам І. Брычыкавым (кларнет). Камерныя ансамблі Акадэміі неаднаразова ўдзельнічалі ў музычных конкурсах і адзначаліся ўзнагародамі журы. Шэраг камерных ансамбляў Акадэміі музыкі сталі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў у Расіі, Польшчы і Беларусі.

 

Станаўленне айчыннай школы духавых інструментаў звязана з педагагічнай дзейнасцю У. Харытонава, які ў 50-60-х гг. узначальваў агульную тады кафедру духавых і ўдарных інструментаў амаль дваццаць гадоў.  З раздзяленнем у 1990 г. кафедры на дзве самастойныя – драўляных, а таксама медных  і ўдарных інструментаў – працэс развіцця гэтых спецыяльнасцей праходзіў надзвычай плённа і інтэнсіўна.

Кафедра драўляных духавых інструментаў. У цяперашні час педагагічную дзейнасць на кафедры праводзяць яе загадчык, доктар мастацтвазнаўства РФ, заслужаны артыст РБ, прафесар Б. Нічкоў (габой), заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, доктар культуралогіі РФ, прафесар У. Скараходаў (кларнет), заслужаны артыст РБ, прафесар У. Будкевіч (фагот), народны артыст Беларусі, прафесар М. Фінберг (ансамбль духавых інструментаў і вывучэнне аркестравых партый), заслужаны артыст РБ, дацэнт Г. Забара (кларнет), дацэнты Н. Аўраменка (флейта), І. Брычыкаў (кларнет), Г. Гедыльтэр (флейта). Выпускнікі кафедр драўляных духавых інструментаў вызначаюцца высокім прафесіяналізмам і значнымі творчымі дасягненнямі. Так, выхаванцы прафесара Б. Нічкова прайшлі складанейшыя адборы на атрыманне пасадаў салістаў у прэстыжных аркестравых калектывах, а менавіта: Ігар Ляшчышын стаў салістам сімфанічнага аркестра Вашынгтонскай нацыянальнай оперы, Юрый Лікін атрымаў пасаду саліста ў Пражскім нацыянальным сімфанічным аркестры і ў Пражскім духавым квінтэце, шэсць выхаванцаў кафедры вытрымалі конкурс у сімфанічны аркестр г. Манауса (Бразілія) и г.д. Сярод выпускнікоў кафедры – вядомыя маладыя музыканты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Святлана Сергіенка, Вікторыя Татур, Васілій Закапец, Кірыл Амельчанка (габой), Ларыса Ласоцкая, Сяргей Картэс, Вікторыя Дрыгіна, Арсэн Замтарадзэ (флейта), Аляксей Вакуленка, Вадзім Іваноў (кларнэт), Алег Данік, Аляксей Фралоў, Аляксандр Мурзіч (фагот), саксафаніст Аляксей Хрушчоў і інш.

На кафедры драўляных духавых інструментаў вядзецца актыўная канцэртная дзейнасць. На працягу дваццаці пяци гадоў паспяхова выступае ансамбль флейцістаў «Сірынкс», нязменным кіраўніком якога з’яўляецца дацэнт Н. Аўраменка. З прафесійным майстэрствам гэтага калектыва знаёмы не толькі слухачы Беларусі, але і Германіі, Францыі, Люксембурга і Польшчы. Актыўны ўдзел у канцэртным жыцці краіны прымае ансамбль салістаў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам прафесара Б. Нічкова і дацэнта Г. Гедыльтэра, аўтара шматлікіх аранжыровак для ансамбля.

 

 

Кафедра медных духавых інструментаў. У гісторыі кафедры засталіся імёны высокапрафесійных музыкантаў, якія заклалі асновы  развіцця айчыннага выканальніцтва на медных і ўдарных інструментах, у тым ліку Р. Лагонды (трамбон), П. Дзянісава і В. Волкава (труба), М. Мінянковай (ударныя), Я. Сцягенага, Ю. Логінава, Ч. Юшкевіча (валторна). Сёння кафедру ўзначальвае кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар М. Волкаў. У яе складзе вядомыя музыканты: прафесар П. Дударэнка (туба), дацэнт У. Тарашкевіч (валторна), Л. Кліндухова (ударныя інструменты) і інш. Шырокую вядомасць атрымалі перамогі трубачоў, выхаванцаў прафесара М. Волкава. Сярод лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных конкурсаў – трубачы Андрэй Кавалінскі, Яўген Ляттэ, Дзмітрый Макарэвіч, Максім Шкулепа, ударнікі Сяргей Буранаў і Ганна Сямёнава, валтарніст Эдуард Лангэ, тубісты Сяргей Шепелеў і Алег Мар'янкоў, трамбаністы Канстанцін Карповіч, Аляксандр Дземідэнка, Марына Сосенкова, Віталій Карабухін і інш. 

 

  Папярэдняя ] Наступная ]