|
|
|
|
Факультэт народных інструментаўДэкан – дацэнт С.І. Кафанаў Кафедры:
Дзейнасць аддзялення народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пачалася ў 1937 г. Менавіта тады быў адкрыты клас народных інструментаў, дзе праходзілі навучанне студэнты па спецыяльнасцях "цымбалы", "баян", "домра" і "балалайка". У 1939 г. на Усесаюзным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах вялікага поспеху дасягнулі цымбалісты Аркадзь Астрамецкі (ІII прэмія), Іосіф Жыновіч (ІІ прэмія), дамрысты Мікалай Лысенка (ІІІ прэмія) і Георгій Жыхараў (дыплом). У 1949 г. была арганізавана кафедра народных інструментаў, якую узначаліў выдатны цымбаліст-віртуоз, заснавальнік беларускай прафесійнай цымбальнай школы, мастацкі кіраўнік дзяржаўнага аркестра БССР Іосіф Жыновіч, у далейшым удастоены ганаровага звання народны артыст СССР, вучонага звання прафесар і Дзяржаўнай прэміі БССР. Пасля І. Жыновіча кафедрай таленавіта і плённа кіравалі такія вядомыя музыканты, як дацэнт Г. Жыхараў і заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, прафесар М. Солапаў. Вялікі ўклад у развіццё айчыннага выканальніцтва на балалайке ўнёс дацэнт М. Прашко. У значнай ступені вычэбна-выхаваўчая, навукова-даследчая, творчая і метадычная работа аддзялення народных інструментаў актывізавалася пачынаючы з 1980 г., пасля раздзялення кафедры народных інструментаў на кафедру баяна-акардэона і кафедру струнных народных інструментаў.
|