|
|
|
|
Міжфакультэцкія кафедры Кафедра інструментоўкі заснавана ў 1989 г. У розныя гады на ёй працавалі вядомыя беларускія кампазітары С. Бельцюкоў, У. Дамарацкі, У. Дарохін, Я. Дзяхцярык, А. Залётнеў, Л. Захлеўны, С. Картэс, В. Помазаў, У. Солтан. З кафедрай пастаянна працавалі вядомыя спецыялісты ў галіне аркестроўкі і аранжыроўкі прафесары Б. Пянчук і Л. Муранаў, дацэнты С. Кафанаў і Б. Чудакоў. У цяперашні час кафедра ўяўляе сабой высокапрафесійны педагагічны калектыў, загадчык кафедры – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ, прафесар В. Кузняцоў. Сярод вядучых выкладчыкаў кафедры – народны артыст Беларусі, дацэнт В. Іваноў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар В. Войцік, дацэнты М. Літвін, С. Янковіч, У. Каральчук, старшы выкладчык Дз. Лыбін. Выкладчыкі кафедры з’яўляюцца сапраўднымі носьбітамі сучаснай беларускай школы інструментоўкі, галоўная мэта якой – раскрыццё творчага патэнцыялу будучых дырыжораў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў і выканаўцаў.
Кафедра філасофіі. У сваім сучасным выглядзе кафедра была сфарміравана ў 1991 г. Яна аб’ядноўвае спецыялістаў шырокага профілю – не толькі філосафаў, але і гісторыкаў, сацыёлагаў, эканамістаў. Значны ўклад у падрыхтоўку кадраў кафедры быў унесены загадчыкам кафедры кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам А. Санковым (60-я гг.), а таксама доктарам філасофскіх навук, прафесарам А. Ладыгінай (1970–80-я гг.). Вучэбны план кафедры прадугледжвае не толькі грунтоўныя веды па гісторыі і ідэалогіі сваёй краіны, але і знаёмства з асновамі эканамічнай тэорыі, сацыялогіі, паліталогіі, этыкі і права. Акрамя філасофіі і эстэтыкі ў Акадэміі вядзецца курс філасофіі музыкі, які дазваляе выявіць асаблівасці адлюстравання сучаснасці ў музыцы, вызначыць яе места ў сістэме відаў мастацтва, азнаёміцца з літаратурай, у якой музыка з’яўляецца прадметам даследавання. Кафедра забяспечвае філасофскую падрыхтоўку магістрантаў і аспірантаў, у тым ліку па спецыяльнасці «эстэтыка». Прафіліраванае выкладанне прадметаў кафедры забяспечана наяўнасцю вопытных, добра ведаючых спецыфіку вышэйшай музычнай установы выкладчыкаў, сярод якіх – выхаванцы Акадэміі музыкі, кандыдаты філасофскіх навук, дацэнты А. Рашчупкін (загадчык кафедры) і Г. Драгавец, в.а. дацэнта Н. Сцепанцова.
Кафедра музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва. Вучэбнае і навукова-метадычнае падраздзяленне такога профілю было створана ў вышэйшай музычнай школе былога СССР упершыню ў 1978 г. (загадчык кафедры – С. Бенядзіктаў). Адкрыццё кафедры псіхолага-педагагічнага накірунку было абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення як тэарэтычнай, так і практычнай педагагічнай падрыхтоўкі будучых выкладчыкаў музыкі. У 1988–1998 гг. кафедру ўзначальваў доктар педагагічных навук, прафесар В. Яканюк. На працягу дзесяцігоддзя было праведзена рэфармаванне вучэбнага працэсу, істотна пашырана навукова-метадычная работа кафедры. На базе сектара педагагічнай практыкі была створана дзіцячая музычная школа-студыя (загадчык – Л. Казлоўская). У 1998–2005 гг. кафедрай кіравал кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар У. Кокушкін. Значнае месца ў дзейнасці кафедры займае навуковае кіраўніцтва падрыхтоўкай магістарскіх дысертацый па ўсіх спецыяльнасцях. На кафедры адкрыта і плённа працуе аспірантура. Стабілізаваўся выкладчыцкі састаў кафедры, на якой працуюць доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (IHEAS) і Беларускай акадэміі адукацыі В. Яканюк (загадчык кафедры), старэйшыя прафесары Акадэміі музыкі, кандыдаты мастацтвазнаўства, прафесары К. Сцепанцэвіч, У. Кокушкін, в.а. прафесара І. Вядзенін, кандыдаты педагагічных навук, дацэнты К. Булыга, А. Самусенка, дацэнт А. Піліпенка, в.а. дацэнта Э. Ахрэмчык, Л. Жукава, В. Івашка, В. Сахарава і інш.
Кафедра харэаграфіі. Кафедра харэаграфіі (загадчык кафедры – заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Ю. Чурко). Кафедра была створана ў 1994 г. Упершыню ў рэспубліцы была распачата падрыхтоўка харэографаў з вышэйшай музычнай адукацыяй. Падрыхтоўку балетмайстраў на кафедры вядзе знакаміты беларускі харэограф – народны артыст СССР, прафесар В. Елізар’еў. На кафедры працуюць таксама народны артыст Беларусі У. Іваноў, заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар філасофскіх навук М. Ізворска-Елізар’ева і інш. Выпускнікі кафедры працуюць балетмайстрамі, педагогамі-харэографамі, педагогамі-рэпетытарамі ў вядучых творчых калектывах і вучэбных установах рэспублікі і замежжа. Значных поспехаў дасягнуў выпускнік кафедры Раду Паквітару, які стаў пераможцам міжнародных конкурсаў балетмайстраў, у тым ліку ў Маскве (2001 г., І прэмія), а выпускніца кафедры Вольга Эпіна атрымала першую прэмію на міжнародным конкурсе «Фуэте Артека » (2002 г.).
Кафедра фізічнага выхавання. Асноўнымі накірункамі дзейнасці кафедры з’яўляецца вучэбная і навукова-метадычная, а таксама пазавучэбная фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная работа. Асаблівай папулярнасцю сярод студэнтаў Акадэміі карыстаюцца такія віды спорту, як настольны тэніс, баскетбол, рытмічная і атлетычная гімнастыка, футбол, валейбол, плаванне і інш. У Акадэміі музыкі штогод праводзіцца студэнцкая спартакіяда, студэнты прымаюць удзел у рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах. Значным дасягненнем кафедры ў галіне навукова-метадычнай дзейнасці з’яўляецца мэтанакіраваная распрацоўка пытанняў прыкладной (аздараўленчай) фізічнай культуры, арыентаванай на кантынгент студэнтаў вышэйшай музычнай школы. Сярод выкладчыкаў кафедры, акой кіруе Ю. Вашкевіч, старшыя выкладчыкі Н. Бароўская і П. Івашкоў.
|
|
|
|