|
|
|
|
Фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт (ФКМ) Дэкан – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, в.а. прафесара У.М. Няхаенка Кафедры:
Фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт (ФКМ) – адзін з буйнейшых ў Акадэміі музыкі. На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка піяністаў, кампазітараў і музыказнаўцаў.
Кафедра спецыяльнага фартэпіяна. Гэта кафедра, якая стаяла ля вытокаў стварэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, унесла значны ўклад у станаўленне беларускай выканаўчай школы. Творчае аблічча кафедры склалася пад уплывам Маскоўскай і С.-Пецярбургскай фартэпіянных школ. Станаўленне і развіццё нацыянальнай фартэпіяннай школы звязана з імёнамі М. Бергера, Г. Шаршэўскага, І. Цвятаевай, У. Эпштэйна, Э. Альтэрман. У цяперашні час на кафедры плённа працуюць таленавітыя педагогі, сярод якіх – заслужаныя дзеячы мастацваў Беларусі, в.а. прафесара У. Няхаенка, В. Рахленка, Л. Шэломенцэва, прафесар Л. Юшкевіч, в.а. прафесара В. Шацкі (загадчык кафедры), З. Качарская, Л. Тэр-Мінасян, в.а. дацэнты А. Хімчанка, У. Дулаў, в.а. дацэнта Т. Валадзько, С. Тургель, старшыя выкладчыкі С. Мікулік, М. Русакова. Шмат гадоў на кафедры працуюць вядомыя выканаўцы краіны: саліст Белдзяржфілармоніі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, аўтар шматлікіх транскрыпцый для фартэпіяна, прафесар І. Алоўнікаў, мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі, заслужаны артыст Беларусі, в.а. прафесара Ю. Гільдзюк і інш. Высокі прафесійны ўзровень прафесарска-выкладчыцкага складу дазволіў падрыхтаваць да ўдзелу ў міжнародных конкурсах шэраг таленавітых маладых піяністаў. Сярод іх – пераможцы першых узнагарод міжнародных конкурсаў у ЗША, Германіі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, шырока вядомыя ў краіне і за яе межамі выканаўцы Андрэй Сікорскі, Юрый Бліноў, Андрэй Паначэўны, Іосіф Сяргей, Канстанцін Красніцкі, Аляксандр Музыкантаў, Васіль Нетук, Павел Кашчэва, Мая Іргаліна, фартэпіянны дуэт Ганны Гетманавай і Анастасіі Пазняковай i інш. Усяго кафедрай падрыхтавана больш за 50 лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Сведчаннем высокага міжнароднага прызнання айчыннай фартэпіянай школы сталі перамогі піяністаў Андрэя Паначэўнага на міжнародным конкурсе імя П. Чайкоўскага (Масква, 2002, ІІІ прэмія), Канстанціна Красніцкага на міжнародным конкурсе імя С. Рахманінава (Масква, 2002, ІV прэмія) и інш. Дзякуючы творчым поспехам маладых беларускіх піяністаў стала магчымым правядзенне ў Беларусі буйных міжнародных конкурсаў «Мінск-96», «Мінск-2000», «Мінск-2005», пераможцамі якіх сталі Андрэй Сікорскі, Аляксандр Музыкантаў и Цімур Шчарбакоў. Сведчаннем міжнароднага прызнання беларускай фартэпіяннай школы з’яўляецца ўключэнне ў Еўрапейскую асацыяцыю педагогаў-піяністаў (ЕРТА) беларускага грамадскага аб’яднання педагогаў фартэпіяна (ВЕL EPTA), стваральнікам і Прэзідэнтам якой з’яўляецца прафесар В. Яканюк, а віцэ-прэзідэнтамі – I. Алоўнікаў, У. Няхаенка.
Кафедра фартэпіяна. У дзейнасці кафедры паслядоўна ўвасабляюцца агульна-развіваючыя функцыі фартэпіяна, навыкамі ігры на якім авалодваюць усе студэнты Акадэміі музыкі. Станаўленне кафедры (да 1997 г. – кафедра агульнага фартэпіяна) непарыўна звязана з педагагічнай дзейнасцю вядомых беларускіх піяністаў Г. Пятрова, Э. Тырманд, Э. Альтэрман, Л. Бяссмертнай і інш. У розныя гады кафедру ўзначальвалі І. Цвятаева, І. Палівода, А. Данільчук, У. Кокушкін, А. Хімчанка. У цяперашні час у складзе кафедры працуюць в.а. прафесара Б. Спектар (загадчык кафедры) і Б. Бергер, дацэнт М. Ахвердава, а таксама шэраг маладых піяністаў, якія разам з вучэбнай работай ажыццяўляюць разнастайную музычна-прапагандысцкую і выхаваўчую дзейнасць (навуковыя канференцыі, конкурсы, канцэрты), а таксама метадычную работу.
Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства. Значная колькасць студэнтаў фартэпіяннага аддзялення атрымлівае спецыялізацыю канцэртмайстара. Традыцыі авалодвання майстэрствам мастацкага акампанемента былі закладзены заснавальнікамі беларускай фартэпіяннай школы Г. Пятровым і М. Бергерам (першы загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства, 1966 г.). З сярэдзіны 50-х гг. канцэртмайстарскі клас пачала выкладаць вядомы беларускі кампазітар Э. Тырманд, якая здолела стварыць унікальную сістэму падрыхтоўкі канцэртмайстараў і з’яўляецца заснавальніцай самабытнай нацыянальнай школы канцэртмайстарскага майстэрства. Сучасны высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі канцэртмайстараў забяспечваюць в.а. прафесара С. Бялькевіч, дацэнты С. Окалава, С. Оськіна, заслужаная артыстка Беларусі, дацэнт Л. Талкачова, в.а. прафесара Г. Каржанеўская і шэраг выкладчыкаў маладога пакалення. Узначалівае кафедру старшы выкладчык Т. Дуброўская.
Да 1967 г. музычна-тэарэтычную падрыхтоўку студэнтаў забяспечвала кафедра тэорыі, гісторыі музыкі і кампазіцыі. Станаўленне нацыянальнай музыказнаўчай навукі і адукацыі звязана з навуковай і педагагічнай дзейнасцю буйных навукоўцаў свайго часу тэарэтыкаў Ю. Ляцецкага, М. Шыфрына, Л. Мухарынскай, С. Нісневіч, М. Мінянковай. Усе яны з’яўляюцца выхаванцамі Маскоўскай і С.-Пецярбургскай кансерваторый па класу сусветнавядомых даследчыкаў музыкі І. Спасобіна, Л. Мазэля, К. Кушнарова, Б. Левіка і інш. Увесь комплекс музычна-гістарычных дысцыплін вялі С. Нісневіч, Л. Мухарынская, Г. Глушчанка, Т. Шчарбакова. З моманту стварэння ў 1968 г. асобных кафедр тэорыі музыкі (загадчык – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар К. Сцепанцэвіч) і гісторыі музыкі (загадчык – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Г. Глушчанка) навукова-даследчая і метадычная дзейнасць у галіне музыказнаўства істотна ажывілася. Адметнай з'явай музыказнаўчай навукі гэтага перыяду стала выданне «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (Мн., 1971).Кафедра тэорыі музыкі. Кансалідацыя навукова-педагагічнага саставу кафедры тэорыі музыкі адбылася ў 1980–90 гг. Сёння ў складзе кафедры – доктар мастацтвазнаўства, прафесар К. Дулава (загадчык кафедры), доктар мастацтвазнаўства, прафесар Р. Сергіенка, кандыдаты мастацтвазнаўства, дацэнты Т. Ляшчэня, В. Савіцкая, Т. Цітова, М. Шыманскі, Ю. Златкоўскі, А. Куракіна і інш. Адным з асноўных навуковых накірункаў кафедры стала вывучэнне гісторыка-тэарэтычных праблем беларускай музычнай культуры, а таксама даследаванне актуальных пытанняў тэарэтычнага музыказнаўства, праблемы музычных форм, жанраў, гукавышыннай арганізацыі музыкі, мелодыі, фактуры, паліфоніі, музычнай псіхалогіі і сацыялогіі.
Кафедра гісторыі музыкі, якую узначальвае кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Э. Алейнікава, аб’ядноўвае выкладчыкаў з вялікім вопытам даследчыцкай і вучэбнай работы. У склад кафедры ўваходзяць доктар мастацтвазнаўства, прафесар Т. Шчарбакова, кандыдаты мастацтвазнаўства, в.а. прафесара Р. Аладава, дацэнты А. Гарахавік, Л. Волкава, А. Карпілава і інш. Найбольш грунтоўныя навуковыя распрацоўкі зроблены на кафедры ў галіне музычнай тэксталогіі, гісторыі беларускай музыкі. Плённа развіваюцца новыя навуковыя накірункі, у тым ліку усходазнаўства, амерыканістыка, музыка кіно і інш.
Кафедра беларускай музыкі ў 2001 г. адзначыла сваё дзесяцігоддзе. За гэты параўнальна невялікі тэрмін кафедра стала сапраўдным цэнтрам музычнай беларусістыкі. На кафедры паслядоўна развіваюцца традыцыі, якія былі закладзены адной з заснавальніц сучаснай беларускай этнамузыкалогіі Л. Мухарынскай. Вопыт старэйшых выкладчыкаў кафедры кандыдатаў мастацтвазнаўства, в.а. прафесара Т. Якіменкі и Л. Касцюкавец, доктара мастацтвазнаўства, прафесара І. Назінай, доктара мастацтвазнаўства, прафесара, загадчыка кафедры В. Дадзіёмавай, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Т. Ліхач спалучаецца з энтузіязмам яе маладых прадстаўнікоў, кандыдатаў мастацтвазнаўства Т. Бярковіч, М. Казловіча i iнш. Адна з дамінант у рабоце кафедры – штогадовае (з 1991 г.) правядзенне «Навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай». Студэнты кафедры прымаюць актыўны ўдзел у фальклорных экспедыцыях па рэспубліцы. Вялікую ролю ў арганізацыі гэтай важнай справы захавання беларускай спадчыны адыгрывае Кабінет народнай музыкі.
|
|
|
|