• На галоўную
  • Карта сайта

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Кафедра сфарміравана 29 чэрвеня 2011 г. рашэннем савета Акадэміі музыкі на базе кафедры філасофіі. Кафедра філасофіі пачала працаваць з 1991 г. Яна аб’ядноўвала спецыялістаў шырокага профілю – не толькі філосафаў, але і гісторыкаў, сацыёлагаў, эканамістаў. Значны ўклад у падрыхтоўку кадраў кафедры быў унесены загадчыкамі кафедры: кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам А. Санковым, доктарам філасофскіх навук, прафесарам А. Ладыгінай, кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам А. Рашчупкіным. Вучэбны план кафедры прадугледжвае не толькі грунтоўныя веды па філасофіі і эстэтыкі, гісторыі і ідэалогіі сваёй краіны, але і знаёмства з асновамі эканамічнай тэорыі, сацыялогіі, паліталогіі, этыкі і права. Акрамя філасофіі і эстэтыкі ў Акадэміі вядзецца курс філасофіі музыкі, які дазваляе выявіць асаблівасці адлюстравання сучаснасці ў музыцы, вызначыць яе месца ў сістэме відаў мастацтва, азнаёміцца з літаратурай, у якой музыка з’яўляецца прадметам даследавання. Педагогі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін выкладаюць таксама такія прадметы, як "Гісторыя Беларусі", "Асновы права і правы чалавека", "Паліталогія", "Асновы ідэалогіі", "Экалогія", "Эканамічная тэорыя", "Сацыялогія", "Асновы музычнай інфарматыкі" і інш. Кафедра забяспечвае філасофскую падрыхтоўку магістрантаў і аспірантаў, у тым ліку па спецыяльнасці "эстэтыка". Сярод яе выкладчыкаў – кандыдаты філасофскіх навук, дацэнты А. Ладуцька (загадык кафедры) і Г. Драгавец, в.а. дацэнта Н. Сцепанцова, старшыя выкладчыкі М. Сакалоўская, Н. Сушкевіч, А. Кісялёва і іншыя.

З 1 студзеня 2018 года ў склад кафедры ўвайшлі кафедра моў і кафедра фізічнага выхавання.

усе фота