• На галоўную
  • Карта сайта

Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

З адкрыццём ў 1932 годзе Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і да 1992 года ў структуры навучальнай установы паспяхова функцыянавала кафедра духавых і ўдарных інструментаў. З пераўтварэннем Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі гэтая кафедра была падзелена на дзве – кафедру медных духавых і ўдарных інструментаў і кафедру драўляных духавых інструментаў.

Кафедру медных духавых інструментаў ўзначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай Міхайлавіч Волкаў. Шырока вядомыя перамогі яго выхаванцаў: Андрэй Кавалінскі да 2000-га года стаў лаўрэатам дзевяці міжнародных конкурсаў, з якіх у сямі быў першым, прычым у 2000 годзе ён удзельнічаў і перамог у самых прэстыжных конкурсах трубачоў: на VII Міжнародным конкурсе імя М. Андрэ ў Парыжы (2 месца) і Міжнародным конкурсе трубачоў у г. Бад-Сэкінгэн ў Германіі (1 месца); на мяжы тысячагоддзяў лаўрэатам у трох міжнародных конкурсах, якія праводзіліся у Расіі (Санкт-Пецярбург, Масква, Ульянаўск), стаў Яўген Ляттэ, а Дзмітрый Макарэвіч перамог у Міжнародных Дэльфійскіх гульнях (Масква, 2000). Сярод лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных конкурсаў – ударнікі Сяргей Буранаў і Ганна Сямёнава, валтарніст Эдуард Лангэ, тубісты Сяргей Шепелеў і Алег Мар'янкоў, трамбаністы Канстанцін Карповіч, Аляксандр Дземідэнка, Марына Сасенкова, Віталій Карабухін і інш. Больш падрабязна звесткі пра дасягненні лаўрэатаў глядзі ў раздзеле "Лаўрэаты".

Поспехі кафедры з'яўляюцца вынікам творчай працы некалькіх пакаленняў педагогаў. У гісторыі кафедры назаўжды засталіся імёны высокапрафесійных музыкантаў, якія заклалі асновы развіцця айчыннага выканальніцтва на медных духавых і ўдарных інструментах. У іх ліку Я. Сцягенны, Ю. Логінаў, Ч. Юшкевіч (валторна), П. Дзянісаў, В. Волкаў (труба), І. Рыбкін, Я. Рубанчік, Р. Лагонда (трамбон, туба), С. Маркоўскі, М. Мінянкова (ударныя інструменты).

У цяперашні час клас трубы вядуць загадчык кафедры, прафесар Мікалай Міхайлавіч Волкаў, старшы выкладчык Максім Фаміч Шкулепа і выкладчык Максім Мікалаевіч Паліенка; клас валторны выкладае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт Уладзімір Іванавіч Тарашкевіч, выкладчык Аляксандр Іванавіч Галуза; клас тубы – дацэнт Пётр Фаміч Дударэнка; клас трамбона – старэйшыя выкладчыкі Віктар Іванавіч Каврецкі і Сяргей Мікалаевіч Працэнка; ўдарныя інструменты выкладаюць прафесар Людміла Міхайлаўна Кліндухова, старшы выкладчык Арам Армэнавіч Бекназаран. Кіруе кафедрай з мая 2018 года Людміла Міхайлаўна Кліндухова.  

Вялікі ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў ўнеслі канцэртмайстры кафедры – піяністы Алена Вавілава, Алена Волкава, Галіна Някрасава, Кацярына Ракуць, Зінаіда Савікоўская, Таццяна Самойлава, Вольга Сізко-Габриэлян, Таццяна Таруціна, Святлана Абрамчук, Наталля Зубакова і інш.

усе фота