• На галоўную
  • Карта сайта

Кафедра драўляных духавых інструментаў

Кафедра драўляных духавых інструментаў

Станаўленне айчыннай школы духавых інструментаў звязана з педагагічнай дзейнасцю У. Харытонава, які ў 1950–60-х гг. узначальваў агульную тады кафедру духавых і ўдарных інструментаў амаль дваццаць гадоў. З раздзяленнем у 1990 г. кафедры на дзве самастойныя – драўляных, а таксама медных і ўдарных інструментаў – працэс развіцця гэтых спецыяльнасцей праходзіў надзвычай плённа і інтэнсіўна.

У цяперашні час педагагічную дзейнасць на кафедры праводзяць яе загадчык, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, доктар культуралогіі РФ, прафесар У. Скараходаў (кларнет), доктар мастацтвазнаўства РФ, заслужаны артыст РБ, прафесар Б. Нічкоў (габой), заслужаны артыст РБ, прафесар У. Будкевіч (фагот), дацэнты Н. Аўраменка (флейта), І. Брычыкаў (кларнет). Выпускнікі кафедр драўляных духавых інструментаў вызначаюцца высокім прафесіяналізмам і значнымі творчымі дасягненнямі. Так, выхаванцы прафесара Б. Нічкова прайшлі складанейшыя адборы на атрыманне пасадаў салістаў у прэстыжных аркестравых калектывах, а менавіта: Ігар Ляшчышын стаў салістам сімфанічнага аркестра Вашынгтонскай нацыянальнай оперы, Юрый Лікін атрымаў пасаду саліста ў Пражскім нацыянальным сімфанічным аркестры і ў Пражскім духавым квінтэце, шэсць выхаванцаў кафедры вытрымалі конкурс у сімфанічны аркестр г. Манауса (Бразілія) и г.д. Сярод выпускнікоў кафедры – вядомыя маладыя музыканты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Святлана Сергіенка, Вікторыя Татур, Васілій Закапец, Кірыл Амельчанка (габой), Ларыса Ласоцкая, Сяргей Картэс, Вікторыя Дрыгіна, Арсэн Замтарадзэ і Таццяна Кармазінава (флейта), Аляксей Вакуленка, Вадзім Іваноў, Ігар Дуцкі (кларнэт), Алег Данік, Аляксей Фралоў, Аляксандр Мурзіч, Аляксей Дамброўскі (фагот), саксафаніст Аляксей Хрушчоў і інш. На кафедры драўляных духавых інструментаў вядзецца актыўная канцэртная дзейнасць. На працягу дваццаці пяци гадоў паспяхова выступае ансамбль флейцістаў "Сірынкс", нязменным кіраўніком якога з’яўляецца дацэнт Н. Аўраменка. З прафесійным майстэрствам гэтага калектыва знаёмы не толькі слухачы Беларусі, але і Германіі, Францыі, Люксембурга і Польшчы.

усе фота