• На галоўную
  • Карта сайта

Кафедра струнных смычковых інструментаў

Кафедра струнных смычковых інструментаў

Кафедра існавала з моманту адкрыцця Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў 1932 годзе.  У 1982–1984 гадах были створаны дзве кафедры: скрыпкі і альта, віяланчэлі і кантрабаса. 

Станаўленне і развіццё беларускай скрыпічнай школы звязана з імёнамі прафесараў М. Браценнікава, М. Гальдштэйна і В. Гольфельда. Вялікі ўздым скрыпічнага выканальніцкага мастацтва ў 1970–80-я гады быў абумоўлены творчай і педагагічнай дзейнасцю шырока вядомых музыкантаў-выканаўцаў Р. Нодэля, А. Крамарова, В. Пархоменкі. Пэўны ўклад ў падрыхтоўку скрыпачоў унеслі самабытныя беларускія скрыпачы: народны артыст БССР Л. Гарэлік і заслужаны артыст БССР Г. Клачко. З 2005 года кафедру скрыпкі ўзначальвала старшы выкладчык Т. Боднева. На кафедры працавалі прафесары А. Янпольскі, В. Зяленін, дацэнты В. Чарныш, Р. Крывель, Э. Кучынскі і інш., якія паспяхова развівалі лепшыя традыцыі беларускай скрыпічнай школы. У апошнія дзесяцігоддзя лаўрэатамі міжнародных конкурсаў сталі скрыпачы Н. Сталярская, А. Жарэга, А. Яканюк, Я. Асновіч, Ю. Герман, Ю. Сцефановіч, А. Подаў, Т. Лявіцкая, А. Шышкоў, К. Пукст, В. Беражная, А. Палякова. 

Ля вытокаў кафедры альта, віяланчэлі i кантрабаса стаялі выдатныя прафесіяналы: віяланчэлісты М. Калужскі, А. Стагорскі, А. Уласаў, альтыст П. Кірыльчанка, кантрабасіст С. Херсонскі і інш. Значны ўклад у развіццё выканальніцкага мастацства ўнеслі віяланчэлісты Я. Ксаверыеў (загадчык кафедры ў 1984–1997 гг.),  М. Шчарбакоў, Б. Скабло, С. Мадорскі, Е. Фешчанка, альтыст В. Скібін, арфістка С. Афанасьева і інш. З 2000 года кафедру ўзначальвала старшы выкладчык Н. Шпянёва (віяланчэль). У 2010–2011-м навучальным годзе на кафедры працавалі выдатныя выкладчыкі: прафесары, заслужаныя артысты БССР М. Крывашэяў (кантрабас) і У. Перлін (віяланчэль), прафесар Л. Ластаўка (альт), дацэнт У. Рылатка (альт), а таксама віяланчэлісты Л. Анішчанка і А. Афанасьеў, альтысты А. Каражэў і А. Хахлоў, кантрабасіст У.  улянкоў. Большасць з іх – выхаванцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сярод лаўрэатаў міжнародных конкурсаў апошніх гадоў – віяланчэлісты Лі Бінь (КНР), Дз. Цыпкін, Л. Шарахоўская, К. Зяленін, А. Радзевіч, Л. Анцікона-Кабальера, кантрабасісты Д. Леванюк, П. Сідарэнка, В. Весялоўскі, альтысткi М. Зяленіна, C. Галубоўская, А. Даманская і інш.

25 красавіка 2011 года кафедра скрыпкі і кафедра альта, віяланчэлі і кантрабаса зноў былі аб'яднаны. З верасня 2011 года  на кафедры працавалі прафесара А. Янпольскі, В. Зяленін,  дацэнт Р. Крывель і інш. (клас скрыпкі), прафесар Л. Ластаўка, дацэнт У. Рылатка і інш. (клас альта), прафесар, заслужаны артыст БССР У. Перлін, дацэнты Н. Шпянёва, Е. Фешчанка і інш. (клас віяланчэлі), прафесар, заслужаны артыст БССР М. Крывашэеў, старшы выкладчык У. Пулянкоў і іншыя (клас кантрабаса).

З верасня 2017 года на кафедры працуюць скрыпачы: прафесар А.Б. Янпольский, дацэнт Т.П. Боднева, старэйшыя выкладчыкі Р.Д. Крывель, Г.Ф. Аляксандровіч, К.Я. Пукст, Л.М. Каліноўская, А.А. Яцына, выкладчыкі А.А. Мальцава, Т.С. Лявіцкая; альтысты: дацэнт Л.Л. Ластаўка, дацэнт У.П. Рылатка, старшы выкладчык А.І. Каражэў, выкладчыкі А.С. Іванова, І.В. Ганчаронак, Л.І. Ватаманюк; віяланчалісты: дацэнт Я.Н. Фешчанка, старэйшыя выкладчыкі М.В. Шпянёва, А.У. Афанасьеў; кантрабасісты: прафесар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь М.А. Крывашэеў, старшы выкладчык У.І. Пулянкоў; клас арфы выкладае А.М. Абушкевіч; выкладчык па дысцыплінах "Асновы імправізацыі", "Імправізацыя" – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь В.М. Ткачэнка.

усе фота