• На галоўную
  • Карта сайта

Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Важным накірункам дзейнасці факультэта з’яўляецца падрыхтоўка оперных спевакоў – будучых салістаў оперы. Іх прафесійная падрыхтоўка праходзіць у опернай студыі і оперным класе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У даваенныя часы ў опернай студыі Белдзяржкансерваторыі працавалі вядомыя спевакі –  А. Шперлінг і С. Капара, дырыжоры М. Балазоўскі, Р. Рубінштэйн, І. Гітгарц, рэжысёр П. Златагораў. У аркестры опернай студыі пачыналі сваю прафесійную дзейнасць скрыпачы Б. Афанасьеў, М. Браценнікаў і С. Асновіч, у студыйным хоры спявалі В. Барысенка і Л. Масленікава – у наступным вядучыя салісткі Вялікага тэатра СССР. Адметнай з’явай музычнага мастацтва краіны 60-х гг. стала першая пастаноўка оперы П. Падкавырава "Павел Карчагін" па раману М. Астроўскага "Як гартавалася сталь" (1967). У той перыяд на кафедры працавалі буйныя прадстаўнікі опернага мастацтва краіны: Г. Дугашаў, Р. Еўраеў, Ю. Ужанцаў, С. Штэйн. У пастанонўках опернай студыі прымалі ўдзел выдомыя беларускія спевакі І. Шыкунова, П. Шымко, В. Глушакоў, М. Маісеенка, Я. Пятроў, В. Іваноўскі, М. Галкоўскі, В. Скорабагатаў, П. Дружына, І. Адзінцова, М. Пушкароў, Д. Марозаў, Г. Чэпікаў, Л. Крывёнак, якія ў далейшым сталі вядучымі салістамі беларускай оперы.

У красавіку 2011 г. кафедра опернай падрыхтоўкі была аб'яднана з кафедра харэаграфіі. Кафедра харэаграфіі была створана ў 1994 г. пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара мастацтвазнаўства, прафесара Ю. Чурко. Упершыню ў рэспубліцы была распачата падрыхтоўка харэографаў з вышэйшай музычнай адукацыяй. З верасня 2010 г. кафедру ўзначальвал знакаміты беларускі харэограф – народны артыст СССР, прафесар В. Елізар’еў. На кафедры працавалі народны артыст Беларусі У. Іваноў, заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар педагагічных навук М. Ізворска-Елізар’ева і інш. Выпускнікі кафедры працуюць балетмайстрамі, педагогамі-харэографамі, педагогамі-рэпетытарамі ў вядучых творчых калектывах і вучэбных установах рэспублікі і замежжа. Значных поспехаў дасягнуў выпускнік кафедры Раду Паклітару, які стаў пераможцам міжнародных конкурсаў балетмайстраў і стравальнікам тэатра "Кіеў мадэрн-балет".   На працягу больш чым за 25 гадоў узначальваў кафедру заслужаны артыст РБ, дацэнт М.А. Зданевіч. З ліпеня 2012 г. загадчыкам кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі з'яўлялась заслужаны дзеяч мастацтва РБ, доктар педагагічных навук РФ М.М. Ізворска-Елізар'ева. У наступны час кафедрай кіруе І.М. Гаранец. Дырэктарам оперная студыі з'яўляецца І.Л. Клімава.

усе фота