• На галоўную
  • Карта сайта

Кафедра спеваў

Кафедра спеваў

З першых дзён работы Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер - Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) кафедра спеваў пастаянна займала адно з вядучых месцаў сярод выканальніцкіх кафедраў. Гэтаму спрыялі агульная пеўчая культура беларускага народа, а таксама высокі прафесійны ўзровень тых вядомых спевакоў мінулага стагоддзя, хто стаяў ля вытокаў вышэйшай вакальнага адукацыі ў Беларусі і быў партнёрам Фёдара Іванавіча Шаляпіна, Антаніны Васільеўны Нежданавай і Леаніда Вітальевіча Собінава: гэта Антон Пятровіч Баначыч, Павел Ільіч Ціханаў, Яўген Эдуардавіч Вітынг. Імі былі выхаваны першыя ў Беларусі народныя артысты СССР і БССР Ларыса Пампееўна Аляксандроўская, Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў, Міхаіл Іванавіч Дзянісаў, Соф'я Юр'еўна Друкер, Ісідор Міхайлавіч Балоцін і інш. Іх справу працягнулі такія выдатныя спевакі, як прафесар Сяргей Дзмітрыевіч Асколкаў, народная артыстка СССР, прафесар Тамара Мікалаеўна Ніжнікава, народны артыст БССР, прафесар Анатоль Міхайлавіч Генералаў, народная артыстка БССР, прафесар Лідзія Іванаўна Галушкіна, заслужаны артыст Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Леанід Пятровіч Івашкоў, народная артыстка БССР, дацэнт Ірына Сямёнаўна Шыкунова, народная артыстка БССР, дацэнт Любоў Канстанцінаўна Каспорская.

Сёння традыцыі беларускай пеўчай школы развіваюць вядомыя спевакі і педагогі: народная артыстка СССР, прафесар Тамара Мікалаеўна Ніжнікава, заслужаная артыстка БССР, прафесар Людміла Якаўлеўна Колас (загадчык кафедры з 2006 па 2014), народны артыст Беларусі, дацэнт Пётр Васільевіч Рыдзігер, народны артыст РСФСР, дацэнт Эдуард Іванавіч Пелагейчанка, заслужаны артыст Беларусі, дацэнт Міхаіл Аляксандравіч Зданевіч, дацэнт Людміла Іванаўна Шчарбакова, заслужаны артыст Беларусі і Украіны, дацэнт Міхаіл Аляксандравіч Жылюк, заслужаны артыст РСФСР, дацэнт па пасадзе Мікалай Сяргеевіч Маісеенка, заслужаная артыстка БССР, старшы выкладчык Ларыса Паўлаўна Максімава, заслужаная артыстка Беларусі, старшы выкладчык Надзея Аляксандраўна Губская, заслужаная артыстка Бураціі, старшы выкладчык Жана Наумаўна Габа, старэйшыя выкладчыкі Ніна Аляксандраўна Паўлава, Дзіна Аляксееўна Трухан-Багданава, Васіль Іванавіч Кліндухоў. У цяперашні час кафедру ўзначальвае старшы выкладчык Таццяна Мікалаеўна Цыбульская.

На кафедры выкладаюць вядомыя ў рэспубліцы спевакі: народная артыстка Беларусі, дацэнт Анастасія Ігараўна Масквіна, народная артыстка Беларусі, дацэнт Ніна Уладзіміраўна Шарубіна, народная артыстка Беларусі Наталля Аляксандраўна Руднева, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алег Уладзіміравіч Мельнікаў, Алена Уладзіміраўна Шведава, выкладчык Таццяна Аляксандраўна Траццяк. Будучы лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных конкурсаў, маючы вопыт выступлення на вялікіх оперных сцэнах і прэстыжных канцэртных пляцоўках, яны выхоўваюць новае пакаленне майстроў вакальнага мастацтва. Педагагічны склад кафедры пастаянна папаўняецца спецыялістамі высокага выканальніцкага ўзроўня. За апошнія тры гады ў склад кафедры ўвайшлі народны артыст Беларусі Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі, заслужаная артыстка Беларусі Алена Генадзеўна Бундзелева, салісткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталля Віктараўна Дзяменцева, Лідзія Аляксандраўна Кузьміцкая, а таксама Георгій Іларыёнавіч Юрэвіч і Вольга Аляксандраўна Косарава. На кафедры працуюць маладыя педагогі, якія паспяхова скончылі магістратуру і якія атрымалі ступень магістра мастацтвазнаўства: Мікалай Мікалаевіч Раманчук, Дзмітрый Валер'евіч Такмакоў.

Кафедра спеваў ганарыцца сваімі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў: Валерыем Кучынскім, Міхаілам Зданевічам, Людмілай Колас, Віктарам Скорабагатавым, Міхаілам Жылюком, Маратам Грыгорчыкам, Міхаілам Рысавым, Іванам Шупенічам, Ірынай Гардзей, Сяргеем Франкоўскім, Алегам Кавалеўскім, Аленай Сало, Андрэем Марозавым, Уладзімірам Марозам, Настассяй Масквіной, Таццянай Гаўрылавай, Людмілай Лазарчык, Наталляй Аляксандровіч, Юрыем Гарадзецкім, Іллёй Сільчуковым, Аксанай Волкавай, Дзінай Трухан-Багданавай, Паўлінай Елісеевай, Людмілай Карпук, Мартай Данусевіч, Паўлам Пятровым, Марыяй Шабуняй, Анатолем Сіўко і інш.

За апошнія гады ў Акадэміі музыкі на базе кафедры спеваў былі арганізаваны майстар-класы з вядомымі музыкамі, сярод якіх Драгамір Нэнаў (Балгарыя), Дзмітрый Удовін (Расія), Аліўе Эт (Францыя), Дзмітрый Хварастоўскі (Расія), Крысціян Мандзоні (Італія), Мехтхільда Бах (Германія) і інш.

Выкладчыкамі і выхаванцамі кафедры вядзецца актыўная канцэртная дзейнасць як на розных сцэнічных пляцоўках Беларусі, так і за яе межамі. Дзякуючы маладым талентам беларуская вакальная выканальніцкая школа ідзе па шляху інтэграцыі ў еўрапейскую і сусветную культурную прастору, сцвярджаючы высокі культурны статус краіны. Галасы беларускіх спевакоў, выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, гучаць на вядомых сусветных сцэнах: Metropolitan opera ў Злучаных Штатах Амерыкі, Каралеўскага тэатра Covent Garden ў Вялікабрытаніі, La Scala ў Італіі і іншых вядучых еўрапейскіх і сусветных тэатральных пляцоўках.

усе фота