• На галоўную
  • Карта сайта

Кафедры тэорыі музыкі

Кафедра тэорыі музыкі

Кафедра тэорыі музыкі была створана ў 1968 годзе на базе тэарэтычнай секцыі кафедры музыказнаўства. Дзейнасць новай кафедры вызначалі традыцыі айчынных музыказнаўчых школ, педагагічны і навуковы вопыт вядомых выкладчыкаў і вучоных музычных вузаў Масквы і Ленінграда, вучні і паслядоўнікі якіх стварылі аснову калектыву. Імі з’яўляліся Марк Рыгоравіч Шыфрын (МДК, клас І.У. Спасобіна), Юліян Браніслававіч Ляцецкі (МДК, клас Л.А. Мазэля), Ніна Мікалаеўна Юдзеніч (ЛДК, клас Х.С. Кушнарова), Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч (ДМПІ імя Гнесіных, клас Б.В. Левіка), Маргарыта Сяргееўна Мінянкова (БДК, клас М.Р. Шыфрына).

Ініцыятар стварэння новай кафедры і яе першы кіраўнік, музыказнаўца Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч сваёй галоўнай задачай вызначала фарміраванне высокакваліфікаванага, актыўнага ў адносінах да творчасці навукова-педагагічнага калектыву, прызванага вырашаць задачы на ўзроўні сучасных праблем музычнага вуза. З гэтай мэтай былі прыцягнуты новыя сілы: старэйшы навуковы супрацоўнік ІМЭФ АН БССР Віктар Іванавіч Елатаў, кампазітары Дзмітрый Браніслававіч Смольскі і Яўген Рыгоравіч Дзягцярык.

У 1970-я гады на кафедры пачалі працаваць маладыя спецыялісты, выпускнікі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі – Ганна Барысаўна Салей, Тамара Аляксандраўна Шчэрба, Ларыса Піліпаўна Касцюкавец, Таццяна Савельеўна Ляшчэня, Раіса Іванаўна Сергіенка, Мікалай Васільевіч Шыманскі.

Вялікая ўвага надавалася ўцягванню маладых спецыялістаў у інтэнсіўную навуковую дзейнасць, павышэнню іх кваліфікацыі, абучэнню ў аспірантуры. У якасці навуковых кіраўнікоў запрашаліся вучоныя з Маскоўскай і Ленінградскай кансерваторый, УНДІ мастацтвазнаўства і ДМПІ імя Гнесіных: У.В. Пратапопаў, Я.У. Назайкінскі, М.Я. Тараканаў, Ю.М. Халопаў, У.У. Задзерацкі, М.С. Скрабкова-Філатава, З.I. Глядзешкіна, В.В. Медушэўскі, А.П. Мілка, Т.Н. Дубраўская і іншыя.

Працэс кансалідацыі навукова-педагагічнага склада кафедры завяршыўся на пачатку 1980-х гадоў, калі на кафедры пачалі працаваць выпускнікі БДК Таццяна Герасімаўна Мдзівані, Вольга Парфёнаўна Савіцкая, Марына Сяргееўна Старчэус, Юры Дзмітрыевіч Златкоўскі, Таццяна Андрэеўна Цітова; у розны час з другіх ВНУ былі запрошаны на кафедру Барыс Мікалаевіч Златавярхоўнікаў (МДК), Кацярына Мікалаеўна Дулава (ЛДК), Ірына Міхайлаўна Галавач (ТДК). Дзейнасць кафедры ў перыяд да 1992 года адлюстравана ў вучэбным выданні "Из истории музыкознания в Беларуси: Белорусская государственная академия музыки (1932-1992)" (Мінск, 2002).

У 1990–2000-х гадах калектыў кафедры папоўніўся новымі спецыялістамі, выпускнікамі Беларуская дзяржаўнай акадэміі музыкі, сярод якіх кандыдаты мастацтвазнаўства Алена Віктараўна Куракіна, Наталля Алегаўна Аруцюнава, Марына Яўгенаўна Парахаўнічэнка, Алена Васільеўна Лісава, Алла Анатольеўна Ціхамірава, Людміла Георгіеўна Запевалава, Нэлі Вячаславаўна Мацаберыдзе і іншыя.

У розныя часы кафедру ўзначальвалі кандыдат мастацтвазнаўства Ларыса Піліпаўна Касцюкавец (з 1981), кандыдат мастацтвазнаўства Мікалай Васільевіч Шыманскі (з 1987), кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Андрэеўна Цітова (з 1995), доктар мастацтвазнаўства Кацярына Мікалаеўна Дулава (з 2001). З верасня 2016 года кафедрай кіруе кандыдат мастацтвазнаўства Т.А. Цітова.

Сёння ў складзе кафедры 14 выкладчыкаў, якія маюць вучоныя ступені і званні; у іх ліку – 3 доктара мастацтвазнаўства.

Кафедра рыхтуе спецыялістаў па напрамку спецыяльнасці 1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства) на I і II ступенях абучэння ў Акадэміі; здзяйсняе падрыхтоўку студэнтаў усіх выканальніцкіх спецыяльнасцяў па музычна-тэарэтычных дысцыплінах (у тым ліку слухачоў падрыхтоўчага аддзялення).

Для студэнтаў магістратуры і аспірантаў чытаюцца курсы "Гісторыя і тэорыя музыкі", "Метадалогія сучаснага музыказнаўства", шэраг спецкурсаў. Прафесары і дацэнты кафедры здзяйсняюць навуковае кіраўніцтва дысертацыйнымі даследаваннямі магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў. Амаль штогод у савеце па абароне діссертацый Акадэміі праходзяць абароны кандыдатскіх дысертацый, выкананых на кафедры тэорыі музыкі. Важнай навуковай падзеяй і для кафедры, і для ўсёй Акадэміі з’явілася абарона доктарскай дысертацыі прафесара Мікалая Васільевіча Шыманскага "Раннее многоголосие в литургической музыке западноевропейского средневековья (к типологии органума)", якая адбылася ў ліпені 2017 года.

Вобласць прыярытэтных напрамкаў у навуковай, навукова-метадычнай і метадычнай дзейнасці кафедры фарміруецца ў адпаведнасці з навуковымі інтарэсамі прафесарска-выкладніцкага саставу, а таксама з улікам актуальнай праблематыкі ў тэарэтычным вывучэнні стылю, жанру, формы, гукавышыннай арганізацыі, поліфаніі, фактуры, мелодыкі, музычнай псіхалогіі і інш. Адзін з важнейшых навуковых напрамкаў – вывучэнне творчасці беларускіх кампазітараў ХХ – пачатку XXI стагоддзяў (агульныя тэндэнцыі развіцця, індывідуальны кампазітарскі стыль, семантыка і паэтыка твораў сучасных беларускіх кампазітараў і інш.). У выданнях апошніх дзесяцігоддзяў пашыраецца сфера навукова-метадычных распрацовак па актуальных пытаннях методыкі і практыкі абучэння ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах адукацыі ў Беларусі і за яе межамі. Дзякуючы намаганням выкладчыкаў кафедры ствараюцца дапаможнікі, хрэстаматыі, іншага тыпу вучэбна-метадычныя матэрыялы.

За апошнія дзесяцігоддзі выкладчыкамі кафедры былі апублікаваны манаграфіі І.М. Галавач "Аудитория музыкального искусства. На материалах социологических опросов жителей больших городов Беларуси" (1997), Р.І. Сергіенка "Звуковысотная основа музыкальной композиции ХХ века" (1998), К.М. Дулавай "Балетный жанр как музыкальный феномен (русская традиция конца XVIII – начала ХХ века" (1999), М.В. Шыманскага "Раннее многоголосие в литургической музыке западноевропейского средневековья (к типологии органума)" (2006), А. В. Лісавай "Инструментальные концерты Галины Гореловой" (2007), В.П. Савіцкай "Крупные инструментальные формы эпохи барокко. Органная месса / Sonata da chiesa" (2008). Таксама апублікаваны вучэбна-метадычныя дапаможнікі Б.М. Златавярхоўнікава "Гармоническое сольфеджио" (1997) і "Пособие по слуховому анализу на уроках сольфеджио" (2003), Н.М. Юдзеніч "Музыковедческий анализ: вопросы теории и методики" (2006), Т.С. Ляшчэні "Вокальная музыка эпохи Барокко. Тетр.1 и 2" (2006, 2007), М.Я. Парахаўнічэнка "Систематический курс сольфеджио" (2011) и "Хоровое сольфеджио: интонационные упражнения, методические комментарии. Части 2, 3, 4" (2011) и др. Падрабязней гл.: Выданні акадэміі.

Актыўны ўдзел выкладчыкі прымаюць у арганізацыі работы Студэнцкага навукова-творчага таварыства; у падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў; рэспубліканскіх алімпіад па музычна-тэарэтычных дісціплінах для навучэнцаў ДШМ і музычных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі; лекцый і практычных заняткаў для слухачоў ФПКП.

Сярод выпускнікоў кафедры, у тым ліку па лініі аспірантуры, – спецыялісты рознага профілю. У гэтым шэрагу вядомыя ў Беларусі і за яе межамі педагогі вышэйшага і сярэдняга звяна музычнай адукацыі (Р.Р. Каленька, Н.С. Сцяпанская, Э.А. Алейнікова, А.А. Галкін, Л.Г. Аўсіевіч, М.Я. Парахаўнічэнка, В.Ю. Густава, Л.І. Леўчанка, Л.Р. Конанава, Н.М. Гуціна, А.В. Гурэвіч, А.Дз. Сушчэня, А.Б. Пескін, У.В. Неўдах і інш.), музыказнаўцы-даследчыкі (Т.Г. Мдзівані, М.С. Старчэус, А.А. Карпілава, А.В. Лісава, Н.В. Мацаберыдзе), журналісты і музычныя рэдактары (Т.П. Песнякевіч, М.А. Казіміраў, М.Я. Клястова) і іншыя.

усе фота