• На галоўную
  • Карта сайта

Фартэпіяна

Кафедра фартэпіяна

У Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі класам агульнага фартэпіяна заўсёды надавалася вялікая ўвага, аднак як самастойнае структурнае падраздзяленне кафедра сфарміравалася не адразу і да 1941 года яе функцыі выконвала кафедра спецыяльнага фартэпіяна. Першымі педагогамі па абавязковаму фартэпіяна былі Р. Маўшовіч, Я. Жыў, Р. Бах, Я. Яхніна, М. лапакова, пазней – Л. Краўчанка, Н. Салодчанка. У 1949 году аддзяленне агульнай фартэпіяна пераўтворыцца ў кафедру, якую да 1959 года ўзначальвае Г. Пятроў. Пад яго кіраўніцтвам актывізуецца навучальная, канцэртна-выканальніцкая і метадычная работа, распрацоўваюцца праграмы па фартэпіяна, у якія ўключаюцца творы беларускіх кампазітараў. У гэты перыяд кафедра папаўняецца выпускнікамі Беларускай кансерваторыі (Э. Тырманд, Е. Старжынскіх, А. Кашпірова, Л. Айзенберг, В. Зяневіч, Э. Дулевіч), а таксама Маскоўскай кансерваторыі (Э. Альтэрман), інстытута імя Гнесіных (Л. Бяссмертная). У 1963 годзе на кафедру агульнага фартэпіяна прыходзяць С. Боршч, С. Сульская, Т. Салаўёва, А. Чабаненка, П. Ратнер, І. Грэнадзёр і інш. У 1960–80 гадах на кафедры пачыналі працаваць вядомыя пасля выкладчыкі Л. Галачкіна, Г. Калеснічэнка, С. Рудня-Герман, Р. Новікава, Т. Дзедзік, Б. Бергер, Б. Спектар, С. Вараўка.

У 1950–80-х гадах кафедру ўзначальвалі Ірына Аляксандраўна Цвятаева, Ігар Пятровіч Палівода, Анастасія Аляксандраўна Данільчук-Гнацюк, Эла Аляксееўна Дулевіч, Валерый Феліксавіч Мінянкоў, Уладзімір Міхайлавіч Зарэцкі, Уладзімір Дзмітрыевіч Кокушкін, Ала Іванаўна Хімчанка. Выкладчыкі кафедры імкнуліся ўдасканальваць методыку правядзення заняткаў у класах, павышаць экзаменацыйныя патрабаванні, зрабіць традыцыйнымі акадэмічныя і адкрытыя канцэрты студэнтаў.

З 1991 года кафедрай кіруе прафесар Барыс Ісакавіч Спектар. У цяперашні час на кафедры фартэпіяна (ў 1997 годзе кафедра "агульнага фартэпіяна" была перайменавана ў кафедру "фартэпіяна") працуюць прафесар Барыс Ісакавіч Спектар, дацэнты Барыс Міхайлавіч Бергер, Марына Іосіфаўна Ахвердава, Наталля Валянцінаўна Сазановіч, Ірына Робертаўна Целяпнёва, дацэнт па пасадзе Наталля Генадзьеўна Кірдань, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Юлія Барысаўна Навасёлава, старэйшыя выкладчыкі Вольга Уладзіміраўна Карасёва, Ірына Пятроўна Кузаўкова, Наталля Іванаўна Клімава, Галіна Іванаўна Калеснічэнка, Таццяна Міхайлаўна Міняева, Таццяна Германаўна Таруціна, Софья Міхайлаўна Хіхіч, Таццяна Ігараўна Шацкая, выкладчыкі Ніна Анатольеўна Кавецкая, Любоў Леанідаўна Баценіна, Наталля Пятроўна Каральчук. Многія з іх – лаўрэаты і дыпламанты рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных конкурсаў (Б. Спектар, Т. Таруціна, І. Целяпнёва, Н. Кірдань, С. Хіхіч, Н. Сазановіч).

Кафедра з'яўляецца высокапрафесійным калектывам, здольным вырашаць не толькі навучальныя, але і навукова-метадычныя задачы. У аснову навукова-метадычнай работы кафедры фартэпіяна пакладзена канцэпцыя развіваючага навучання. Інтэнсіўнае і ўсебаковае развіццё здольнасцяў студэнтаў у ходзе навучання іх гульні на фартэпіяна трактуецца як спецыяльная, выразна пэўная мэта. У гэтым заключаецца спецыфіка выкладання фартэпіяна ў комплексе музычна-выканальніцкіх дысцыплін. Творчыя віды працы займаюць вядучае месца ў навукова-метадычнай дзейнасці педагога фартэпіяна.

Кафедрай праведзена восем нацыянальных канферэнцый па праблемах навучання ў класе фартэпіяна, выдадзены зборнік навуковых прац "Вопросы теории и практики преподавания общего фортепиано" (1994), апублікаваны восем праграм па фартэпіяна для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, навучальны дапаможнік Б. Спектора "Совершенствование методики обучения игре на фортепиано" (2009), вучэбнік "Методика обучения игре на фортепиано" (2015), працы Б. Бергера "Белорусская фортепианная музыка 2-ой половины 20 века" (2012) і Н. Кірдань "Жанр фортепианного квартета в ансамблевой литературе" (2012), міжвузаўскі зборнік навуковых і методическіх артыкулаў "Модернизация музыкально-образовательного процесса в высшей школе" (2015), трыдцать навуковых артыкулаў Б. Спектора, М. Ахвердавай, В. Карасёвай, Н. Сазановіч, І. Целяпнёвой, С. Хіхіч, Т. Шацкай, Б. Бергера.

На кафедры рэгулярна праводзяцца конкурсы на лепшае выкананне акампанементу, ансамбля, па чытанні нот з ліста. У 1998, 2002, 2008, 2011 гадах кафедрай былі арганізаваны нацыянальныя конкурсы выканаўцаў на фартэпіяна сярод навучэнцаў спецыяльных музычных установаў Беларусі па спецыяльнасцях "Харавое дырыжыраванне" і "Музыказнаўства". Выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у працы факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўцы пры акадэміі.

З 2008 года выконваецца культурная, сацыяльна-арыентаваная праграма "Музеі і музыка" ў Дзяржаўным музеі гісторыі і музычнай культуры Беларусі, у залах якога праходзяць канцэрты класаў выкладчыкаў кафедры фартэпіяна.

Студэнты кафедры станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі Міжнароднага конкурсу фартэпіяннай падрыхтоўкі студэнтаў сярэдніх і вышэйшых музычных навучальных устаноў імя У. Цвецікава "Шлях да майстэрства" (Расія, г. Екацярынбург, Уральская дзяржаўная кансерваторыя імя М. Мусаргскага, 2008–2012, клас прафесара Б. Спектара, дацэнтаў Н. Сазановіч, Н. Кірдань, І. Целяпнёвай).

усе фота