• На галоўную
  • Карта сайта

Спецыяльнага фартэпіяна

Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Гэта кафедра, якая стаяла ля вытокаў стварэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, унесла значны ўклад у станаўленне беларускай выканаўчай школы. Творчае аблічча кафедры склалася пад уплывам Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай фартэпіянных школ. Станаўленне і развіццё нацыянальнай фартэпіяннай школы звязана з імёнамі М. Бергера, Г. Шаршэўскага, І. Цвятаевай, У. Эпштэйна, Э. Альтэрман, В. Шацкага. У цяперашні час на кафедры плённа працуюць таленавітыя педагогі, сярод якіх – заслужаны дзеяч мастацваў Беларусі, прафесар У. Няхаенка, прафесары Л. Шэломенцэва, Л. Юшкевіч, З. Качарская, Л. Тэр-Мінасян, дацэнты У. Дулаў (загадчык кафедры), Т. Валадзько, А. Хімчанка, С. Мікулік, Н. Громава, старшыя выкладчыкі М. Русакова, А. Вашкевіч і інш. Шмат гадоў на кафедры працуюць вядомыя выканаўцы краіны: саліст Белдзяржфілармоніі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар І. Алоўнікаў, мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі, заслужаны артыст Беларусі, прафесар Ю. Гільдзюк і інш. Высокі прафесійны ўзровень прафесарска-выкладчыцкага складу дазволіў падрыхтаваць да ўдзелу ў міжнародных конкурсах шэраг таленавітых маладых піяністаў. Сярод іх – пераможцы першых узнагарод міжнародных конкурсаў у ЗША, Германіі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, шырока вядомыя ў краіне і за яе межамі выканаўцы Андрэй Сікорскі, Юрый Бліноў, Андрэй Паначэўны, Іосіф Сяргей, Канстанцін Красніцкі, Аляксандр Музыкантаў, Васіль Нетук, Павел Кашчэва, Мая Іргаліна, фартэпіянны дуэт Ганны Гетманавай і Анастасіі Пазняковай i інш. Усяго кафедрай падрыхтавана больш за 50 лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Сведчаннем высокага міжнароднага прызнання айчыннай фартэпіянай школы сталі перамогі піяністаў Андрэя Паначэўнага на міжнародным конкурсе імя П. Чайкоўскага (Масква, 2002, ІІІ прэмія), Канстанціна Красніцкага на міжнародным конкурсе імя С. Рахманінава (Масква, 2002, ІV прэмія) и інш. Дзякуючы творчым поспехам маладых беларускіх піяністаў стала магчымым правядзенне ў Беларусі буйных міжнародных конкурсаў "Мінск-96", "Мінск-2000", "Мінск-2005", "Мінск-2010", пераможцамі якіх сталі Андрэй Сікорскі,  Аляксандр Музыкантаў, Цімур Шчарбакоў, Улада Шацкая. Сведчаннем міжнароднага прызнання беларускай фартэпіяннай школы з’яўляецца ўключэнне ў Еўрапейскую асацыяцыю педагогаў-піяністаў (ЕРТА) беларускага грамадскага аб’яднання педагогаў фартэпіяна (ВЕL EPTA), стваральнікам і Прэзідэнтам якой з’яўляецца доктар педагагічных навук, прафесар В. Яканюк, віцэ-прэзідэнтамі – I. Алоўнікаў, У. Няхаенка.

усе фота