Магілёўскі філіял
Магілёўскі філіял
Магілёўскі філіял (да 2011 – педагагічны факультэт) Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў адкрыты ў 1990 годзе. З моманту заснавання Магілёўскі філіяла ўзначальваў народны артыст Беларусі, прафесар Леанід Леанідавіч Іваноў. З верасня 2009 года філіялам кіруе дацэнт Мікалай Міхайлавіч Алданаў.
У філіяле дзейнічае кафедра харавога дырыжыравання і інструментальнага выканальніцтва (загадчык кафедры – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Вольга Рыгораўна Шаўчэнка). У філіяле праводзіцца навучанне па спецыяльнасцях 1-16 00 02 "Дырыжыраванне" (акадэмічны хор), 1-16 01 03 "Фартэпіяна", 1-16 01 04 "Струнныя смычковыя інструменты (скрыпка, альт, віяланчэль)", 1-16 01 06 "Духавыя інструменты (флейта, габой, кларнет, трамбон, труба, саксафон)", 1-16 01 07 "Ударныя інструменты", 1-16 01 08 "Струнныя народныя шчыпкова-ударныя інструменты (цымбалы, балалайка, домра)", 1-16 01 09 "Баян-акардэон". Педагагічны састаў Магілёўскага філіяла пастаянна ўмацоўваецца, папаўняецца найбольш таленавітымі выпускнікамі Акадэміі музыкі і філіяла, якія прайшлі адукацыю пасля навучання ў магістратуры і аспірантуры.
Сёння больш за 80% усіх выпускнікоў працуюць у Магілёўскай вобласці: музычным каледжы і каледжы мастацтваў, гімназіі-каледжы і дзіцячых школах мастацтваў, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце, у абласной філармоніі і драматычным тэатры. Многія выпускнікі працуюць у раённых і сельскіх музычных школах і школах мастацтваў, музычных каледжах Мінска, Брэста, Гомеля, Наваполацка і іншых гарадоў Беларусі. І гэты факт – пацвярджэнне значнасці праграмы развіцця рэгіянальнага вышэйшай музычнай адукацыі ў рэспубліцы.
Насычаную канцэртную дзейнасць вядзе аркестр народных інструментаў ім. Л.Л. Іванова Магілёўскай абласной філармоніі, 80% кадравага складу якога складаюць студэнты філіяла. З 2009 г. аркестрам кіруе уладальнік Гран-пры рэспубліканскага конкурсу, член асацыяцыі прафесійных дырыжораў Расіі, уладальнік медаля Ф. Скарыны, дацэнт М.М. Алданаў. Пад кіраўніцтвам М.М. Алданава аркестр у 2011 г. стаў лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".
Фотагалерэя
Фотопроект "Я - музыка" (01.06.2016)
Рождественский концерт иностранных слушателей ПО (27.12.2016)
Договор о сотрудничестве с Академией управления при Президенте Республики Беларусь (30.09.2016)
Благотворительный концерт в РНПЦ психического здоровья (27.11.2015)
Встреча с бывшими узниками минского гетто (17.04.2014)
Благотворительный концерт (07.06.2014)
День Матери (14.10.2014)
Встреча с делегацией детей из Сирии (18.01.2018)
Выстава-паказ інструментаў М. Скрамблевіча (14.04.2016)
"Поклонимся великим тем годам..." (06.05.2015)
Канцэрт "Студэнты Акадэміі музыкі - моладзі Беларусі" (Мінск, 29.09.2015)
"Перезвоны" В. Гаврилина в Белгосфилармонии (02.12.2017)
Межфакультетский конкурс "Новый формат-2015" (29.04.2015)
Концерт в дестком хописе (20.12.2013)
Экскурсионный тур: Калуга-Оптина пустынь (3-6.04.2014)
Выступление в приходском доме собора Святых Апостолов Петра и Павла (25.10.2015)
Открытие Арт-центра в Психоневрологическом доме-интернате № 4
Творческая встреча с Владимиром Спиваковым (17.02.2016)
Концерт хора студентов в Будапеште (13.05.2016)
Межфакультетский конкурс "Новый формат-2015" (29.04.2015)