• На галоўную
  • Карта сайта

XXVI Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай. Міжнародны фестываль этнакультур

XXVI Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай. Міжнародны фестываль этнакультур

4–7 красавіка 2017 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі арганізуюць XXVI Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны фестываль этнакультур.

Навуковая праблематыка чытанняў:

  • вуснатрадыцыйная музычная культура і актуальныя пытанні яе даследавання;
  • праблемы гісторыі і тэорыі музычнага мастацтва;
  • дасягненні і перспектывы ў галіне выканальніцкага мастацтва і музычнай адукацыі.

У якасці найбольш актуальных да абмеркавання прапануюцца наступныя пытанні:

  • асоба і яе роля ў станаўленні і развіцці нацыянальнай музычнай культуры;
  • выдатныя прадстаўнікі музычнай культуры Беларусі – юбіляры 2017 года: В. Казлоўскі, Н. Орда, Р. Шырма, І. Жыновіч, Л. Абеліёвіч, Э. Тырманд, І. Цвятаева, Г. Вагнер, Г. Глушчанка, Т. Шчарбакова;
  • музычна-тэатральнае мастацтва ў сучасным навуковым дыскурсе;
  • узаемадзеянне музыкі і слова (да 500-годдзя выдання Бібліі Францыскам Скарынам).

У рамках чытанняў адбудуцца навуковыя пасяджэнні, круглыя сталы, майстар-класы і лекцыі вядучых навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва, прэзентацыі выданняў. У рамках Фестывалю этнакультур плануецца правядзенне канцэртных мерапрыемстваў, музычна-тэатральных пастановак, выстаў.

Да ўдзелу ў чытаннях запрашаем спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.

Заяўку для ўдзелу ў чытаннях просім даслаць на электронны адрас minsk_conference@tut.by у тэрмін не пазней 1 сакавіка 2017 года.

Больш падрабязна глядзі тут.

СкачатьАфиша (*.pdf)

СкачатьІнфармацыйны ліст, заяўка на ўдзел (*.doc)

СкачатьІнфармацыйны ліст, заяўка на ўдзел студэнтаў, магістрантаў (*.doc)

усе фота