• На галоўную
  • Карта сайта

XXV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай. Міжнародны фестываль этнакультур

XXV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай. Міжнародны фестываль этнакультур

З 13 па 15 красавіка 2016 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі праводзяцца XXV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай (1906–1987) "Гістарычныя шляхі беларускай і сусветнай музыказнаўчай навукі: да 110-годдзя выдатнага навукоўцы і педагога Л.С. Мухарынскай" і Міжнародны фестываль этнакультур.

Тэматыка чытанняў:

  • сучасныя навуковыя падыходы ў вывучэнні вуснатрадыцыйнай музычнай культуры;
  • актуальная праблематыка даследавання кампазітарскай творчасці і выканальніцкага мастацтва;
  • насустрач юбілейным датам славутых музыкантаў (Я.Д. Голанд, В.А. Моцарт, С. Танееў, М. Мяскоўскі, А. Туранкоў, С. Пракоф’еў, Д. Шастаковіч, В. Роўда, У. Мулявін і інш.);
  • дасягненні і перспектывы ў галіне музычнай адукацыі.

Запрашаем прыняць удзел спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, дактарантаў і аспірантаў. Для ўдзелу ў канферэнцыі ў тэрмін да 10 сакавіка 2016 года уключна просім даслаць заяўку на электронны адрас minsk_conference@tut.by. Заяўка павінна ўключаць: назву даклада, анатацыю на мове даклада (да 100 слоў), звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў, месца працы ці вучобы, пасада, вучоная ступень і званне, кантактны тэлефон, е-mail, для аспiрантаў – звесткі пра навуковага кіраўніка).

Рэгламент выступлення на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыйным – да 15 хвілін. Мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская. Удзельнікам канферэнцыі пры неабходнасці будзе прадастаўлена мультымедыйнае абсталяванне.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне навуковых артыкулаў, падрыхтаваных на матэрыяле дакладаў. Удзельнікам чытанняў неабходна дасласць тэксты навуковых артыкулаў на электронны адрас minsk_conference@tut.by альбо падаць асабіста ў каб. № 219 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) у электронным фармаце да заканчэння навуковых чытанняў. Тэкст навуковага артыкула афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь: аб’ём 14 000–40 000 знакаў, анатацыя на мове артыкула і рэзюмэ на англійскай мове (кожнае да 100 слоў), звесткі пра аўтара; да артыкула дадаецца фота аўтара ў электронным фармаце. Да артыкулаў аспірантаў таксама дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй да друку. Аргкамітэт мае права адбору матэрыялаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі і публікацыі ў навуковых выданнях Акадэміі музыкі.

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікам канферэнцыі ажыццяўляюцца асабіста або ўстановай, якая яго накіроўвае.

Па пытаннях арганізацыі канферэнцыі можна звяртацца да афіцыйных асоб:

  • Аруцюнава Наталля Алегаўна, прарэктар па навуковай рабоце: тэл. (+375 17) 327 11 03,
  • Аванесян Рузанна Георгіеўна, загадчык аддзела міжнародных сувязей: тэл. (+375 17) 328 55 02; international@tut.by;
  • Бярковіч Таццяна Леанідаўна, загадчык кабінета традыцыйных музычных культур: folkbgam@mail.ru;
  • Лісава Алена Васільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 385 97 96; minsk_conference@tut.by.

СкачатьІнфармацыйны ліст (*.pdf)

12 красавіка адбудзецца студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Гістарычныя шляхі беларускай і сусветнай музычнай навукі: погляд маладых даследчыкаў". Больш падрабязна глядзі тут

усе фота