• На галоўную
  • Карта сайта

XXIV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай. Міжнародны фестываль этнакультур

XXIV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай. Міжнародны фестываль этнакультур

З 15 па 17 красавіка 2015 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзяць XXIV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай (1906–1987) "Музычная культура Беларусі і свету ў разнастайнасці гукавых ландшафтаў" і Міжнародны фестываль этнакультур.

Тэматыка чытанняў:

  • этнамузыкалагічныя праблемы вывучэння гукавых ландшафтаў вуснатрадыцыйных культур;
  • новыя грані спасціжэння класічнай музычнай спадчыны (да юбілеяў І.С. Баха, Г.Ф. Гендэля, М.К. Агінскага, М.Р. Рубінштэйна, А.К. Глазунова, Ф. Крэйслера, М.І. Аладава, Г.В. Свірыдава і інш.);
  • сучасная кампазітарская творчасць у гістарычных і тэарэтычных даследаваннях;
  • актуальныя пытанні музычна-выканальніцкага мастацтва.

Запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, дактарантаў і аспірантаў.

Для удзелу ў канферэнцыі ў тэрмін да 1 красавіка 2015 г. уключна просім дасылаць заяўку па электронным адрасе vestibdam@gmail.com. Заяўка павінна ўключаць: назву даклада, кароткую анатацыю на мове даклада (да 1000 знакаў), звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў, месца працы ці вучобы, пасада, вучоная ступень і званне, кантактны тэлефон, е-mail, для аспiрантаў – звесткі пра навуковага кіраўніка), інфармацыю пра неабходныя тэхнічныя сродкі. Рэгламент выступлення на пленарным пасяджэнні — 20 хвілін, на секцыйным – да 15 хвілін. Мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне навуковых артыкулаў. Тэксты навуковых артыкулаў, падрыхтаваных на матэрыяле дакладаў, прадстаўляюцца падчас рэгістрацыі ў раздрукаваным і электронным варыянтах. Тэксты афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь: аб’ём артыкула – 14 000–40 000 знакаў, анатацыі на беларускай / рускай і англійскай мовах (да 1000 знакаў), звесткі пра аўтара, фота аўтара ў электронным фармаце. Да артыкулаў аспірантаў дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй да друку. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялыў для ўключэння ў праграму канферэнцыі і наступнай публікацыі ў навуковых выданнях Акадэміі музыкі. Частка матэрыялаў па рашэнню аргкамітэта можа быць прадстаўлена ў форме стэндавых дакладаў.

Па пытаннях арганізацыі канферэнцыі просьба звяртацца па электронных адрасах: vestibdam@gmail.com (навукова-даследчы аддзел), international@tut.by (аддзел міжнародных сувязей), а таксама па тэлефонах: (+37517) 3859796 (Лісава Алена Васільеўна), (+37517) 3285502 (Рузана Георгіеўна Аванесян).

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца за кошт удзельніка канферэнцыі або ўстановы, якая яго накіроўвае.

Скачать Інфармацыйны ліст

Скачать Праграма

Скачать Фота

Скачать Канцэрт

ПРАГРАМА

14.04.2015.

  • 19.00. Вялікая зала (вул. Інтэрнацыянальная, 30).  Канцэрт квінтэта духавых інструментаў “Woodwind friends”. Кіраўнік – М. Расоха.


15.04.2015. Зала імя В. Роўды (вул. Інтэрнацыянальная, 30, аўд. 410).

  • 10.00. Адкрыццё навуковых чытанняў. Пленарная пасяджэнне.
  • 13.30.  Творчая сустрэча з мастаком А. Дубініным "Таямніцы “Патаемнай Вячэры”".
  • 14.30. Пасяджэнне секцыі "Этнамузыкалагічныя праблемы вывучэння гукавых ландшафтаў вуснатрадыцыйных культур".
  • 18.00. Музычна-этнаграфічны канцэрт "Песенныя стылі ўсходняй Беларусі".


16.04.2015

  • 9.00. Аўд. 101 (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Пасяджэнне секцыі "Сучасная кампазітарская творчасць у гістарычных і тэарэтычных даследаваннях".
  • 14.00. Аўд. 101 (ул. Інтэрнацыянальная, 30). Майстар-клас Р. Амбразявічуса (Вільнюс) "Камп’ютарны аналіз акустычных параметраў гуказапісаў традыцыйных спеваў".
  • 15.00. Аўд. 101 (ул. Інтэрнацыянальная, 30). Пасяджэнне секцыі "Пытанні вывучэння рэлігійнай музыкі".
  • 19.00. Вялікая зала (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Канцэрт выкладчыкаў і студэнтаў кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акдэміі музыкі "Народныя інструменты ў сучаснай кампазітарскай творчасці".


17.04.2015Аўд. 101 (вул. Інтэрнацыянальная, 30)

  • 10.00. Пасяджэнне секцыі "Актуальныя пытанні музычна-выканальніцкага мастацтва".
  • 12.30. Лекцыя І.В. Герасімавай (Санкт-Пецярбург) "Віленская школа партэснага канцэрта другой паловы XVII – першай чвэрці XVIII ст.". 
  • 13.30. Пасяджэнне секцыі "Новыя грані спасціжэння класічнай музычнай спадчыны".

усе фота