• На галоўную
  • Карта сайта

Конкурс харавых дырыжораў памяці Р.Р. Шырмы

Конкурс харавых дырыжораў памяці Р.Р. Шырмы

15–16 сакавіка 2018 года кафедра харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіць конкурс харавых дырыжораў сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі памяці Р.Р. Шырмы.

РАСКЛАД КОНКУРСУ

15 cакавіка (зала імя В. Роўды)

  • 12.30 – адкрыццё конкурсу, лёсаванне;
  • 14.00 – выкананне конкурснай праграмы I тура.

16 сакавіка (зала імя В. Роўда)

  • 10.00 – выкананне конкурснай праграмы II тура;
  • 12.00 – выкананне конкурснай праграмы II тура. У выкананні конкурснай праграмы II тура ўдзельнічаюць жаночы і змешаны хоры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Уваход на конкурсныя праслухоўвання вольны;
  • 17.30 (Вялікая зала). Заключны канцэрт лаўрэатаў конкурсу "Скарбы беларускай харавой музыкі". У канцэрце бяруць удзел узорны хор "Tutti" Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 8 імя Р. Шырмы (кіраўнік – Ірына Разанава), жаночы і змешаны хоры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік – загадчык кафедры харавога дырыжыравання, дацэнт Інэса Бадзяка, хормайстар – Таццяна Шчамялёва, канцэртмайстар – Вікторыя Слайкоўская). У праграме канцэрта: харавыя творы І. Лучанка, П. Часнакова, апрацоўкі беларускіх народных песень Р. Пукста, П. Падкавырова у запісе Р. Шырмы, аранжыроўкі беларускіх народных песень А. Саўрыцкага, К. Яськова, К. Леўчанка (афіша).

Больш падрабязна глядзі тут

усе фота