• На галоўную
  • Карта сайта

Конкурс "Талент краіны"



Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Агульнанацыянальнае тэлебачанне i Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі запрашаюць адораных дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў да ўдзелу ў грандыёзным тэлевізійным конкурсе "Талент краіны", якi з'яўляецца творчым пераемнікам папулярнага дзіцячага вакальнага тэлепраекта "Я спяваю!" Адборачны тур конкурсу адбудзецца з 20 па 26 верасня 2016 года з 10-й да 18-й гадзіны ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (г. Мiнск, вул. Iнтэрнацыянальная, 30). Да адбору запрашаюцца як сольныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Перавага аддаецца ўдзельнікам, лаўрэатам і дыпламантам нацыянальных і міжнародных конкурсаў.

Больш падрабязна глядзі тут

усе фота