• На галоўную
  • Карта сайта

XI Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага


XI Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага

З 1 па 6 лістапада 2015 года ў Смаргоні (Беларусь) будзе праводзіцца XI Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.К. Агінскага.

Мэтай конкурсу з'яўляецца падтрымка таленавітых маладых музыкантаў (навучэнцаў і выпускнікоў устаноў адукацыі), развіццё іх творчых здольнасцяў і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, папулярызацыя камернай музыкі і развіццё камернага ансамблевага выканальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, узбагачэнне нацыянальнай культуры перадавым міжнародным вопытам.

У конкурсе могуць прымаць удзел камерныя ансамблі, у склад якіх уваходзяць навучэнцы i (або) выпускнікі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў ва ўзросце ад 16 да 28 гадоў уключна па стане на дзень пачатку правядзення конкурсу. Конкурс праводзіцца па намінацыях "Ансамблі з фартэпіяна" і "Струнны квартэт".

Больш падрабязна глядзі тут

усе фота