• На галоўную
  • Карта сайта

Сімфанічны аркестр

Сімфанічны аркестр

Сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі заўсёды займаў асаблівае месца ў творчым жыцці гэтай навучальнай установы. На ягонай базе прафесійную падрыхтоўку прайшла вялікая колькасць музыкантаў, якія штогод папаўняюць аркестравыя калектывы Беларусі і замежных краін. У розныя часы аркестрам кіравалі таленавітыя дырыжоры П. Кірыльчанка, В. Мнацаканаў, А. Лапуноў, М. Калядка, П. Вандзілоўскі, М. Aнiciмaў i інш.

З 1992 г. да кастрычніка 2012 г. калектывам "Маладая Беларусь" кіраваў Mixaiл Антонавіч Казінец. Пра яго музычныя прыярытэты i творчае крэда можна меркаваць паводле сачыненняў, якія складаюць рэпертуар аркестра. Сярод ix месы i араторыі І.С. Баха, сімфанічныя творы В.А. Моцарта, Л. Бетховена, І. Брамса, Ц. Франка, Г. Берліёза, К. Дэбюсі, М. Равэля, Ж. Бізэ, Дж. Расіні, І. Штрауса; руская класіка прадстаўлена творамі П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага, А. Барадзіна, С. Рахманінава, Дз. Шастаковіча, С. Пракоф'ева i інш. У музычных праграмах шырока прадстаўлены творы беларускіх аўтараў – мэтраў беларускай кампазітарскай школы А. Багатырова, Я. Глебава, Дз. Смольскага, А. Мдзівані, Г. Гарэлавай, У. Кур'яна i А. Літвіноўскага. Аркестр гастраляваў па розных гарадах Італіі, Бельгіі, яго з захапленнем прымалі на востраве Рэюньён (прэфектура Францыі). З 1994 г. аркестр рэгулярна выступаў на музычных фестывалях Францыі ("Лета Вялікага Саду"), Германіі ("Навагоднія музычныя вечары", Вагнераўскі фестываль у Байройце), у залах Беларускай дзяржаўнай філармоніі i розных гарадоў Беларусі – Брэсце, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Вілейцы. Плённым і цікавым стала супрацоўніцтва аркестра з музыкантамі Германіі, Францыі, Расіі, Турцыі, дырыжорамі Георгам Майсам (Германія) i Жан-Мари Кенонам (Францыя), выканаўцамі Аркадзем Валадосем (барытон), Франсуа Шато (флейта), Філіпам Беро (кларнет), Югам Леклерам (фартэпіяна) i інш. 3 аркестрам выступалі выкладчыкі i студэнты Акадэміі музыкі: народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў, прафесар Валерый Шацкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Андрэй Паначэўны, Андрэй Сікорскі, Канстанцін Красніцкі, Любоў Янпольская i інш.

З 1 кастрычнік 2012 г. кіраўніком аркестра з'яўляўся народны артыст Беларусі, прафесар Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў. Аркестр даў шэраг канцэртаў у Беларусі і за мяжой: так, 19 верасня 2013 г. выступіў у Вялікай зале Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ў рамках цыкла "Парад сімфанічных аркестраў кансерваторый дзяржаў-удзельніц СНД: да 150-годдзя МДК ім. П.І. Чайкоўскага".

З верасня 2015 г. ўзначальвае аркестр дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, старшы выкладчык Андрэй Іваноў.

усе фота