• На галоўную
  • Карта сайта

Ансамбль флейтыстаў

Ансамбль флейтыстаў

Студэнцкі ансамбль, які з'явіўся ў 2008 годзе, – калектыў таленавітых і перспектыўных выканаўцаў. Пад чароўныя гукі флейтовага ансамбля праходзіць шмат мерапрыемстваў у сталічным Мінску і за яго межамі. Творчае натхненне, выканальніцкі прафесіяналізм калектыву залежыць ад каштоўнага вопыту мастацкага кіраўніка ансамбля – дацэнта кафедры драўляных духавых інструментаў Ніны Васільеўны Аўраменкі.

Ансамбль за нядоўгі тэрмін дасягнуў нямалых поспехаў: у маі 2009 года адбыліся аншлагавыя канцэртныя выступленні на міжнародным студэнцкім музычным фестывалі ў французскім Бельфоры, у 2012  годзе ансамбль стаў лаўрэатам I прэміі на III Міжнародным конкурсе інструментальных ансамбляў імя Дз. Бартнянскага ў Кіеве і інш. У 2013 годзе ўдзельнікі ансамбля Надзея Новік, Вольга Шыліна, Вольга Качан, Аліна Станкевіч, Вольга Бабенка, Наталля Дзядок атрымалі стыпендыю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Ансамбль – калектыў выключна студэнцкі, ён увесь час абнаўляецца. У цяперашні склад ансамбля ўваходзяць Надзея Дашдорж, Вольга Бабенка, Аліна Станкевіч, Марыя Шункевіч, Наталля Мурзіна.

Скачать І.С. Бах. Арыя з сюіты Рэ мажор

Скачать П.І. Чайкоўскі. Вальс кветак з балета "Шчаўкунок" (пераклад Л. Ласоцкай)

Скачать І. Штраўс. Вечны рух (пераклад Л. Ласоцкай)

СкачатьЖ. Кастэрэд "Flutes En Vakanses", "Flutes Legeres" (відэа)

СкачатьП.-М. Дзюбуа. "Tambourin" (відэа)

СкачатьЭ. Картазар. "Autumn Rose" (відэа)

усе фота