• На галоўную
  • Карта сайта

Ансамбль трубачоў

Ансамбль трубачоў

Ансамбль быў створаны прафесарам, кандыдатам мастацтвазнаўства, заслужаным дзеячом мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалаем Міхайлавічам Волкавым. Выхаванец Маскоўскай кансерваторыі, захоўваючы і развіваючы яе традыцыі ігры на духавых інструментах, Волкаў у сваёй творчасці ўзбагаціў рускую школу выканальніцтва, надаўшы ёй своеасаблівасць і непаўторнасць. Так узліліся два істокі – рускі і беларускі, сцвярджаючы роднаснасць і неразрыўнасць славянскіх культур.

Створаный ім ансамбль "Інтрада" бліскуча дэбютаваў на Міжнародным конкурсе камерных ансамбляў у Смаргоні (Беларусь, I прэмія). Лаўрэатства ў Пралоге Міжнародных Брасс-ігр (Ульянаўск, Расія, 2001) паставіла "Інтраду" у лік лепшых духавых ансамбляў Усходняй Еўропы. У першы састаў ансамбля трубачоў ўвайшлі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, таленавітыя вучні Волкава: С. Петрашкевіч, Дз. Трафімовіч, Я. Ляттэ, Дз. Макарэвіч, А. Антановіч і канцэртмайстар К. Ракуць. 

Розныя музычныя эпохі, стылі выдатна інтэрпрэтуюцца "Інтрадай", яго прафесійны ўзровень высока ацэньваецца музыкантамі розных краін і пакаленняў. 

усе фота