• На галоўную
  • Карта сайта

Аркестр рускіх народных інструментаў

Аркестр рускіх народных інструментаў

Аркестр рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўключае ў сябе больш за сорак студэнтаў факультэта народных інструментаў - дамрыстаў, балалаечнікаў, баяністаў.

Афіцыйная дата стварэння калектыву – люты 1954 г. Арганізатарам і кіраўніком аркестра да 1973 г. быў вядомы музыкант Георгій Іванавіч Жыхараў, аркестр пад яго кіраўніцтвам стаў лаўрэатам Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве ў 1957 г. У 1973–1974 гг. аркестрам дырыжыраваў Мікалай Вікенцьевіч Прашко, з 1974 па 2012 гг. дырыжорам аркестра з'яўляўся дацэнт Сяргей Іванавіч Кафанаў. У цяперашні час кіруе аркестрам дацэнт Уладзімір Міхайлавіч Чэрнікаў.

Аркестр паспяхова выконвае свае асноўныя функцыі, звязаныя з выхаваннем артыстаў аркестра, працай з маладымі дырыжорамі (студэнтамі, магістрантамі). Навыкі аркестравага музіцыравання ў аркестры атрямалі многія артысты Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра ім. І. Жыновіча, камерна-інструментальнага ансамбля Беларускай тэлерадыёкампаніі і іншых прафесійных калектываў.

Шырокі і разнастайны рэпертуар калектыву, які ўключае сачыненні рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў, арыгінальныя творы для аркестра, апрацоўкі народных песень. Цікава, своеасабліва і каларытна гучаць у аркестры творы М. Рымскага-Корсакава, А. Лядова, А. Скрабіна, Г. Малера, К. Дэбюсі, Б. Брытына. Значнае месца ў рэпертуары аркестра займаюць творы беларускіх кампазітараў – Дзмітрыя Смольскага, Андрэя Мдзівані, Валерыя Іванова, Віктара Малых, Вячаслава Кузняцова, Віктара Войціка, Уладзіміра Каральчука.

Аркестр і яго кіраўнік падтрымліваюць цесныя творчыя кантакты з вядучымі народнымі калектывамі Расіі, з рознымі кампазітарамі і дырыжорамі, прымае ўдзел у конкурсах. Так, з 1 па 8 красавіка 2014 г. у Далёкаўсходняй дзяржаўнай акадэміі мастацтваў праводзіўся VIII Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў "Музычны Ўладзівасток 2014". I прэмію ў намінацыі "Моладзевыя склады" атрымал аркестр рускіх народных інструментаў (кіраўнік – дацэнт У.М. Чэрнікаў).

усе фота