• На галоўную
  • Карта сайта

Аркестр духавых інструментаў

Аркестр духавых інструментаў

Аркестр духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у склад якога ўваходзіць ад 40 да 60 студэнтаў, быў створаны ў 1994 годзе. Мастацкім кіраўніком і дырыжорам да ліпеня 2001 года быў прафесар Аркадзь Іосіфавіч Берын. Пасля мастацкімі кіраўнікамі аркестра былі заслужаны артыст РБ, дацэнт Барыс Сцяпанавіч Чудакоў, Віктар Уладзіміравіч Бабарыкін, народны артыст Беларусі Міхаіл Іванавіч Берсан, Аляксей Валер'евіч Фралоў. У цяперашні час аркестрам кіруе Максім Мікалаевіч Рассоха.

Аркестр духавых інструментаў – лаўрэат розных фестываляў і міжнароднага конкурсу ў Люксембургу, дзе калектыў быў ўдастоены вышэйшай узнагароды – Гран-пры (1998). Аркестр неаднаразова гастраляваў па Еўропе. З запісамі музыкі ў выкананні гэтага аркестра былі выдадзены 2 кампакт-дыска да 100-годдзя Д. Шостаковича і 75-годдзю Акадэміі музыкі, запісана вялікая канцэртная праграма на TV.

У рэпертуары аркестра – музычныя творы, створаныя ў розныя стылявыя перыяды. Гэта сачыненні карыфеяў замежнай музыкі (І.С. Баха, Г. Пёрселла, А. Вівальдзі, Р. Вагнера, Э. Грыга) і сучасных замежных кампазітараў (П. Станека, К. Флака, Л. Бернстайна, Дж. Стампа). Руская класіка прадстаўлена шэдэўрамі М. Глінкі, П. Чайкоўскага, Н. Римского-Корсакава, М. Мусоргского, а таксама арыгінальнымі творамі расійскіх кампазітараў Г. Калінкавіча, Б. Кажэўнікава, А. Пятрова, А. Пахмутавай і інш. Годнае месца ў канцэртных праграмах аркестра займаюць творы беларускіх кампазітараў (Яўгенія Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Ігара Лучанка, Леаніда Захлеўнага, Аляксандра Літвіноўскага і інш.).

усе фота